Усяго патроху1313

У Мінску абрабаваны яшчэ адзін пункт абмену валюты «Абсалютбанка»

Ён размешчаны ва універсаме «Цэнтральны» на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

За апошнія восем дзён у Мінску абрабаваныя два абменныя пункты «Абсалютбанка».

Першы разбойны напад адбыўся 10 снежня на абменны пункт каля ўніверсама «Аўтазаводскі». Была забітая 21‑гадовая касір, выкрадзена каля 35 млн. рублёў.

У пятніцу днём здзейснены крадзёж з пункта абмена валюты №37 «Абсалютбанк», размешчанага ва ўніверсаме «Цэнтральны» на праспекце Незалежнасці.

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, паводле папярэдняй інфармацыі, выкрадзена каля 55 млн. рублёў.

Паводле яго словаў, вядома, што злачынца пранік у памяшканне абменнага пункта ў адсутнасць касіра.

Яму спатрэбілася некалькі хвілін, каб адчыніць дзверы і скрасці выручку.

Зараз на месцы злачынства працуе следча‑аператыўная група ГУУС.

Каментуючы новае злачынства, старшыня праўлення «Абсалютбанка» Барыс Чарэднік паведаміў, што кіраўніцтва банка разглядае магчымасць закрыцця ўсіх абменных пунктаў на час пераабсталявання дадатковымі сістэмамі аховы і бяспекі.

Паводле Чарэдніка, касір паведаміла, што ў перапынак пакінула абменны пункт, папярэдне зачыніўшы яго, а таксама зачыніла сейф. Калі яна вярнулася, дзверы былі прыадчыненыя , а сейф — адчынены. Касір выклікала міліцыю.

Кіраўнік банка паведаміў, што злачынства зафіксавала размешчаная ў магазіне камера відэаназірання, накіраваная проста на абменны пункт. Спецыялісты, што выехалі на месца, прагледзелі відэазапіс і зрабілі папярэднюю выснову, што злачынца падобны на чалавека, які здзейсніў рабаванне абменнага пункта «Абсалютбанк» 10 снежня.

Чарэднік не выключае, што злачынца або злачынцы мэтанакіравана «працуюць» па абменніках «Абсалютбанк».

«У Менску, напэўна, тысячы абменнікаў. Але выбраны быў менавіта абменны пункт нашага банка, размешчаны ў цэнтры горада, у ўніверсаме» Цэнтральны», дзе пастаянна знаходзіцца вельмі шмат людзей. Такое злачынства мог здзейсніць прафесіянал», — падкрэсліў Барыс Чарэднік.

Старшыня праўлення падкрэсліў, што кліенты банка не пацерпяць. «Банк проста запіша выкрадзеныя сумы сабе ў страты», — растлумачыў ён.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж53

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»184

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце2

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць