Палітыка
25 каментароў АП | 19:32, 18 снежня 2009

У раскошы мінскага гатэля Crown Plaza адбыўся семінар «Універсітэт ХХІ стагоддзя: ідэі і рэалізацыя», прысвечаны абмеркаванню ролі і месца універсітэта ў сучасным грамадстве. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі «Цэнтр сацыяльных інавацый», праектная група Агенцтва гуманітарных тэхналогій, «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Цэнтр прававой трансфармацыі, «Фонд імя Льва Сапегі» і інш.

Семінар быў падзелены на дзве часткі. Першая была прысвечана абмеркаванню самой ідэі сучаснага універсітэта, другая – арганізацыйным аспектам стварэння сучаснай ВНУ.

Падчас першай часткі прагучаў даклад Уладзіміра Мацкевіча «Думаць Беларусь» як ідэалогія сучаснага беларускага універсітэта». У. Мацкевіч зазначыў, што сучасны універсітэт павінен улічваць і выкарыстоўваць усе сучасныя дасягненні і тэндэнцыі, прымяняць адукацыйныя праграмы, якія будуць кардынальна адрознівацца ад тых, што прымяняюцца ў Беларусі зараз.

«Мы створым універсітэт. Іншая справа, што стварыць ідэальны універсітэт немагчыма. Аднак магчыма наблізіцца да гэтага. БДУ зараз не з’яўляецца універсітэтам. Мы таксама не створым ідэальнага, але будзем да гэтага ісці», – зазначыў сп.Мацкевіч.

Падчас дыскусіі, што пачалася пасля выступу У.Мацкевіча, прагучалі крытычныя водгукі на прапанаваныя ідэі. У прыватнасці, гісторык Захар Шыбека адзначыў, што

«стварыць такі універсітэт (прапанаваны У.Мацкевічам) у Беларусі зараз немагчыма. Трэба шукаць іншыя сродкі. Адзін універсітэт не можа быць панацэяй. Зараз самая важная праблема – праблема вяртання прыватнай уласнасці».

У другой частцы семінара Святлана Мацкевіч прэзентавала арганізацыйныя аспекты праекту універсітэта. Яна адзначыла, што «зараз арганізоўваецца калектыў, які будзе ствараць універсітэт. Каб рэалізаваць такую праграму. Трэба злучыць вялікую колькасць людзей, якія будуць гэта рабіць».

Падзяліцца навіной:         
25 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Яна напiсаў(ла) Сьнежань 18, 2009 у 21:16
"Тыя, хто ідуць", заслугоўваюць падзякі і ўсялякай падтрымкі.
Алесь* напiсаў(ла) Сьнежань 18, 2009 у 21:39
Спецыялісты хлопцы і разумныя дзяўчынкі хочуць кавалак "ліберальнага" фінансавага пірага пад назвай "Усходняе Партнёрства"))
Глядзіце, не падавіцеся.
агэнцтва "Рогі і Капыты" напiсаў(ла) Сьнежань 18, 2009 у 22:50
хочуць, прагнуць расьпілаваць не абы які, але тлусты грант на "унівэрстіэт". Папярэджваюць усялякую патэнцыйную крытыку: "не створым ідэальнага, але будзем да гэтага ісці". Вакол нас адны недарэкі. Канкурэнты ў Віленскім ЕГУ трымцяць ад страху. Там сямейную пару Мацкевічаў добра ведаюць .
yeahh! напiсаў(ла) Сьнежань 18, 2009 у 22:57
стварэнне ўніверсітэтаў - справа добрая.
Але ж нешта незразумела хто гэта там такія планы і праграмы прымае? хто такі гэты Мацкевіч? Проста першы раз чую. Што за тусоўка нейкая падзямельная (чаму нідзе не бачылі аб'яваў аб такім семінары?).
Вельмі скептычна стаўлюся да спецоў невядома адкуль узяўшыхся і так проста разважаючых пра ўніверсітэты.
Вы паглядзіце якія патрабаванні прад'яўляюцца да кандыдатаў на кіруючыя пасады ў сапраўдных універсітэтах

http://www.nature.com/naturejobs/science/jobs/124833-Director

http://www.nature.com/naturejobs/science/jobs/124342

http://www.nature.com/naturejobs/index.html

і гэта (у пазначаных спасылках) гаворка пра кіруючыя пасады, а не пра тых хто засноўвае ўніверсітэты, для апошіх трэ быць прынамсі лаўрэатамі прэмій (не беларускіх натуральна).
яшчэ раз. стварэнне ўніверсітэтаў - справа добрая. Але ня трэ рабіць халтуру на такой справе...
Зьміцер напiсаў(ла) Сьнежань 18, 2009 у 23:00
Дунаева убрали из ЕГУ и он обиделся - у него есть однадумцы (Антиенко, Мацкевич, бунтавщики-политологи - у этой шайки есть ресурс: белорусский коллегиум, BISS, Центр полит.исследований - у них есть надежда с финансовым пирогом Восточного партнёрства и одобрение некоторых фигур из Евросоюза - у них есть крыша официальной власти, которая хочет взять реванш и перестать быть страной в которой закрывают университеты, а к тому же показать свою либеральность перед Западом - полллитологи-бунтавщики устроили нужную шумиху вокруг ЕГУ, залили его чернухой - у них будут студенты-змагарчыки...
В итоге: в удачном исходе данного проекта он становится "зеркалом ЕГУ" и соответственно доноры смотрят на то, что этот проект в Минске (наверняка не думая, что он контролируется спец.службами) и соответственно, а на кой чёрт нам тогда финансировать ЕГУ, если можем финансировать данный проект? Все в выигрыше! Все, кроме ЕГУ и студентов этого университета, которых снова обидят бел.власти, киданут соратники по "демократическому образованию" и глупые доноры. Алелуя!
грантацмокавая індустрыя малоціць напiсаў(ла) Сьнежань 19, 2009 у 0:42
усё ж сумняюся(на падставе фактаў), што мацкевіч зьяўляецца аднадумцам Дунаева. Наконт астатніх дапускаю існаваньне зпланаванай акцыі супраць ЕГУ.
Прысутнасьць названага актывіста ў шэрагу палітычных правакацыяў супраць нацыянальнай апазыцыі пачынаючы ад ягонага паўленьня ў Мінску добра вядомая назіральнікам.
Унівэрсітэт у Мінску напрыканцы 2009 года без ведама і згоды спецслужбаў !!! - хвалі гамэрычнага сьмеху раскаціліся ў раскошных апартамэнтах гатэлю Crown Plaza.
Усход напiсаў(ла) Сьнежань 19, 2009 у 2:19
Няхай і кгб папрацуе над стварэньнем універсітэту - уай нот? А тое, што тыя, хто не падтрымлівае ЕГУ - шайка - бачна добрая егушная адукацыя камэнтатара.
Alex напiсаў(ла) Сьнежань 19, 2009 у 12:40
О_о... нічога сабе! І колькі гэтыя чалавечкі грошай пацягнуць??

...................
жур-фак напiсаў(ла) Сьнежань 19, 2009 у 16:52
На жаль, па - вялікаму рахунку ня веру сямейству Мацкевічаў.Яны валодаюць пэўнымі ведамі, але беларускае ім не баліць! А тут трэба, сэрца пакласьці.
каментар напiсаў(ла) Сьнежань 19, 2009 у 19:08
А Міхайлаву беларускае капец як баліць!
Уладзімір Мацкевіч напiсаў(ла) Сьнежань 19, 2009 у 22:26
Вельмі ўражаны! Не ведаў, што чытачы НН маюць да мяне такую любой і павагу!
Алесь Быстрык напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 20:04
Чытачы(дакладней каментатары) на НН маюць такую любоў і павагу да ўсіх асоб, падзей, здарэнняў пра якія НН піша. Традыцыя такая ці што...
Ihar Baranouski напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 23:26
14.12.2009 падчас візіту ad limina Apostolorum у Рым мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв'ю польскай рэдакцыі Радыё Ватыкан сказаў, што
"сёньня існуе магчымасьць заснаваць каталіцкі ўніверсітэт у Менску" і "Сьвяты Айцец вельмі гэтым зацікавіўся"...
("Dzisiaj istnieje możliwość założenia uniwersytetu katolickiego w Mińsku, Ojciec Święty bardzo się tym zainteresował”)

Калі гэта сапраўды так, то тады ў Беларусі САПРАЎДЫ МОЖА ЗЬЯВІЦЦА недзяржаўны ўніверсітэт еўрапейскага ўзроўню...
Данила напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2009 у 1:09
Игорь, вот неужели вы так наивно думаете, что это реально при сегодняшнем режиме???? Ладно, Мацкевич и его шайка, у них свои счёты со всеми. Но, неужели вы думаете, что в стране с авторитарным режимом и обильным промывом мозгов возможен независимый, демократический и свободный ВУЗ??? Вы наверное издеваетесь перед теми, кого выгнали из ВУЗов по политическим мотивам.
БР напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2009 у 4:23
2 Данила

У тебя, дружочек, случайно не Пожаров фамилия?
Данила напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2009 у 12:14
Нет, Кожурович.
А вас как величать?
Уладзімір Мацкевіч напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2009 у 12:51
2 Данила
"Вы наверное издеваетесь перед теми, кого выгнали из ВУЗов по политическим мотивам."

А вы как относитесь тем, кого выгнали из вузов по политическим мотивам? Вас выгнали?
Между прочим, именно для них мы и делаем университет. На них и расчитываем
Присоединяйтесь, если что: http://community.livejournal.com/zabarona_na_prf/
mysliar напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2009 у 18:27
2 Данила
"Вы наверное издеваетесь перед теми, кого выгнали из ВУЗов по политическим мотивам."

Мацкевіч: А вы как относитесь тем, кого выгнали из вузов по политическим мотивам? Вас выгнали?
Между прочим, именно для них мы и делаем университет. На них и расчитываем

Гэта называецца, "...а ім всё божая роса."
ghost напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2009 у 19:32
2 mysliar
понятно, конечно, что мысляры--они не отмира сего, но не могли бы Вы прояснить свою мысль? А то ниче не понять -- что за роса... кому роса...
Artūras iš Vilniaus напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2009 у 19:58
Няўжо не зразумела, што альтэрнатыву ЭГУ магчыма стварыць толькі ў Польшчы або ва Украіне ?!
Алесь* напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2009 у 20:56
Як бачыш Артурас, не зразумела. Бо грошы-та трэба ў Беларусі, а не ў Польшчы ці Украіне.
ghost напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2009 у 13:54
2Artūras iš Vilniaus
"Няўжо не зразумела, што альтэрнатыву ЭГУ магчыма стварыць толькі ў Польшчы або ва Украіне ?!"
Вот уж не знаю, где можно создать альтернативу ЕГУ. И, главное -- зачем?
И с чего вы взяли, что кого-то заботит создание альтернативы ЕГУ?
ghost напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2009 у 14:00
2жур-фак а также всем, кто может ответить
оччень поразила меня эта фраза, прям несколько дней уже в раздумьях: "На жаль, па - вялікаму рахунку ня веру сямейству Мацкевічаў.Яны валодаюць пэўнымі ведамі, але беларускае ім не баліць! А тут трэба, сэрца пакласьці."
Верю-не верю меня сейчас мало интересует. Мне (искренне) интересно другое -- в каком именно месте должно "болеть" беларусское и какие стоны должны при этом испускаться, что бы можно было с уверенностью сказать: "да, этот человек болеет Беларусью и ему смело можно поверить, доверить, ну и вообще..." Или это так, фигура речи?
Салдат Швейх напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2009 у 14:39
Цікава, ну створаць універсітэт, дзетак набяруць - а далей што? Універсітэт для шапуцяк? Смешна слухаць! Каму тыя дзеткі-шапуцкі ў Беларусі будуць патрэбныя? З дыпломам ЭГУ не патрэбныя - а гэтым патрэбныя будуць? Не тлуміце галавы - хочаце добрую адукацыю - вучыце мовы. Нямецкую, ангельскую, французкую, ашчаджайце грошы - і пырх у сапраўдныя еўрапейскія унівэрсітэты вучыцца. У Сарбонну, напрыклад. І праца пасля гарантована (у Еўропе, між іншым) - і дахаты, калі на тое будзе Божая воля і галоўнага акадэміка скінуць, можна будзе з гонарам вярнуцца.
хто дурыць грамадзтва ? напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2009 у 21:27
адукаваныя ў Эўропе,а тым больш у ЗША спэцыялісты ў РБ сяньні абсалютна НЕПАТРЭБНЫЯ. Гэта ясна ўсім, хто выпраўляе туды студэнтаў а найлепш тым, хто зараз навучаецца за мяжой. Практыка і здаровы сэнс паказваюць - атрымаўшы дыплом за мяжой, грамадзяне РБ шукаюць працу з добрай аплатай і назаўжды забываюцца на краіну калхознай намэнклатуры. Можа Мацкевіч трымае нас за ідыётаў ? Эўрапэйская а тым больш амэрыканская ідэалогія адукацыі ненавідзіцца тутэйшымі швондэрамі.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).