Палітыка
+ фоты | 5 каментароў Настасся Шамрэй | 15:33, 22 снежня 2009

Незарэгістраваная арганізацыя Дзядоў Марозаў і Снягурак заклікала выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 193-1.

Дзед Мароз — Валянцін Стэфановіч, злева ад яго ў стракатым шаліку — Андрэй Кім, справа — Алена Валынец.

Уладзімір Навіткевіч, намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, размаўляе з Алёнай Валынец.

Снягурку пад аховай суправаджаюць да дзвярэй палаты, справа — помнік Леніну.

Беларускія праваабаронцы, пераапранутыя Снягуркамі і зайчаняткамі-пераросткамі, разам з Дзедам Марозам паспрабавалі сёння, 22 снежня, перадаць зварот у палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу з патрабаваннем адмяніць артыкул 193‑1 Крымінальнага кодэкса, аб дзейснасці ад імя незарэгістраваных арганізацый:

«… просім палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прадставіць заяўнікам інфармацыю, ці разглядаецца парламентам пытанне аб скасаванні артыкула 193‑1 Крымінальнага Кодэксу. У выпадку калі гэта пытанне не разглядаецца, просім неадкладна распачаць працэдуру ўключэння пытання аб скасаванні артыкула 193‑1 Крымінальнага кодэксу і выключэння з іншых актаў заканадаўства забароны на дзейнасць ад імя незарэгістраваных аб’яднанняў у парадак дня наступнай сесіі палаты прадстаўнікоў».

Да уваходу ў палату прадстаўнікоў Дзеда Мароза з зайчаняткамі не пусцілі людзі ў цывільным. Са зваротам дазволілі прайсці толькі адной Снягурцы (Алёне Валынец).

Аднак ёй не ўдалося трапіць нават у прыёмную. Такім чынам, зварот не быў зарэгістраваны і прыняты афіцыйнай асобай, прыйшлося яго проста апусціць у скрыню для лістоў.

Алёна Валынец жартуе, што палата прадстаўнікоў дакладна не атрымае сёлета падарункаў ад Дзеда Мароза. Аднак спадзяемся, што хаця б адкажуць на наш ліст».

Падзяліцца навіной:         
5 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
bulldog напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2009 у 18:15
аж глядзець брыдка на гэтыя рожы нахальныя. фільмуюць...
гэта ж ніякай павагі да суграмадзян няма - узялі дзяўчыну і пад канвоем павялі. І не сорамна?
здаецца яны толькі мычаць у адказ на такое могуць - кшталту "закон такі, парадак трэба".
Тут наляцелі стаяй. А як іспыт ва ўніверы здаць - дык відаць дрыжалі б і хаваліся пад парту.
людзі не чытаючыя кніг, не ведаючыя ні воднай замежнай мовы кіруюць... каму распавесці з замежнікаў - не вераць!
брыдка, брыдка, брыдка
illa напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2009 у 21:20
Цудоўная акцыя! Аленачка - найлепшая Сьнягурка!
Lepus timidus напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2009 у 23:48
Цікава - дзеда Мароза баяцца... Значыць ёсьць чаго.
Яшчэ жывы суслік напiсаў(ла) Сьнежань 24, 2009 у 11:21
У палаце прадстаўнікоў не вераць у Дзеда Мароза. Яны проста баяцца пакрыўдзіць Сата Клауса, які вязе мех грошаў!
Mikola напiсаў(ла) Сьнежань 24, 2009 у 12:02
u Getai Palatke uvogule mazgou ni maiut,ti u ih bylo tiazkaie decinstva,i z gumaram kepska.....Novy God adnak....Usih z NN Kaliadami i Novym Godam! Polska.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).