Грамадства77

825 тысяч за салідарнасць з асуджанымі на смерць іранцамі

У сераду, 23 снежня, прайшлі суды над Сяргеем Андросенкам і Сяргеем Прадзедам за акцыю ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана.

Сяргей Прадзед атрымаў штраф памерам 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі гэтага мерапрыемства і атрымаў штраф 25 базавых велічынь (825 тысяч рублёў).

«Я ў шоку ад гэтых лічбаў. Як можна даваць штрафы такіх памераў — гэта ж месячны заробак. Усе справы не павінны скончвацца такім чынам. Я буду падаваць касацыйную скаргу, буду звяртацца ў камітэт па правах чалавека ААН.

Гэта не толькі пакажа жорсткасць беларускага заканадаўства, але і прыцягне ўвагу да праблемы смяротнага пакарання за гомасэксуальнасць у Іране».

Падчас суду са словаў сведкі, ахоўніка амбасады, высветлілася, што 16 снежня ў часе акцыі хлопцы перадалі сваю петыцыю не проста супрацоўнікам,

а непасрэдна амбасадару Ірана ў Беларусі.

Таму, нягледзячы на вялікія для маладых людзей лічбы штрафаў, хлопцаў цешыць, што акцыя была паспяховай.

Нагадаем, што 16 снежня падчас акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана былі затрыманы тры актывісты ЛГБТ руху. На іх былі складзены пратаколы і прызначаны суд на 23 снежня.Аднак супрацоўнікі Савецкага РУУСу перадумалі і асудзілі Александра Гагарына 17 снежня. Ён быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце і атрымаў штраф у тры базавыя велічыні (105 тысяч). Суд над Сяргеем Прадзедам і Сяргеем Андросенка адбыўся ў сераду.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць