Грамадства
36 каментароў Гутарыў Зміцер Панкавец | 23:28, 27 снежня 2009

На 28—29 снежня ў Мінск з’ехаліся эканамісты з сусветным імем. Іх яднае беларускае паходжанне. І жаданне зрабіць штосьці для Беларусі. Гутарка ў Рэдакцыі «НН» з Міхаілам Голасавым, прафесарам эканомікі Йельскага універсітэту (ЗША).

«НН»: Раскажыце, калі ласка, трохі пра сябе.

Міхаіл Голасаў: Я нарадзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў Мінску ў Эканамічным універсітэце. Потым аспірантуру і дактарантуру праходзіў у ЗША. Спачатку было цяжка, бо не было добрай першапачатковай базы. Даводзілася з нуля фактычна вучыць эканоміку, матэматыку.

«НН»: Наша адукацыя такая слабая?

МГ: Не, я б не сказаў. Справа ў тым, што БДЭУ больш сабой нагадвае бізнес-школу. Ён рыхтуе спецыялістаў у вельмі вузкай сферы. Скажам, банкаўскай справе. І выпускнік наргасу гатовы адразу пасля выпуску ісці працаваць у банк. А займацца эканомікай на навуковым узроўні, то да гэтага я быў негатовы. Застаўся ў ЗША, бо хацеў на сур’ёзным узроўні займацца эканомікай. Нават еўрапейскія ўніверсітэты значна адстаюць ад амерыканскіх у навуковым плане. Выкладаць я пачынаў у Масачасусетсе, Гарвардзе. Цяпер вось у Йельскім універсітэце.

«НН»: А беларусаў-выкладчыкаў у гэтых ВНУ сустракалі?

МГ: Мала. Значную частку мы паклікалі на канферэнцыю, якую будзем праводзіць у Мінску ў панядзелак. Сёння ў нас у базе 29 беларускіх выкладчыкаў з заходніх універсітэтаў, якія займаюцца эканомікай. Праўда, у нас няма звестак па Брытаніі. Але агулам гэтая лічба складае, думаю, каля 40 чалавек. Некаторых ведаю, з некаторымі стасаваліся толькі па электроннай пошце, з трэцімі — сустрэнуся ўпершыню ў Мінску. Адносна таго, што мы прадстаўлялі сабе раней, то гэта шмат. Аднак, тых жа чэхаў нашмат болей. Я гавару толькі пра эканоміку. Пэўна, у матэматыцы, дакладных навуках беларускіх выкладчыкаў больш.

«НН»: Вас не запрашалі яшчэ папрацаваць у беларускім урадзе? І ці было б цікава Вам гэта?

МГ: Не, не запрашалі. У прынцыпе, было б цікава. Апроч выкладання, я таксама працаваў у Федэральнай рэзервовай сістэме, маю досвед.

«НН»: А што гэта будзе за канферэнцыя 28 снежня?

МГ: Мы хочам арганізаваць протауніверсітэт, ці, дакладней курсы, на якіх выкладанне эканомікі будзе праходзіць на сур’ёзным сусветным узроўні. Канферэнцыя 28—29 снежня  — гэта першы крок для дасягнення гэтай мэты. Хочам абазначыць сваю ініцыятыву. Можа, з’явяцца яшчэ зацікаўленыя людзі. Гэтая ідэя ўзнікла падчас сустрэчы ў Рыме паміж мной, Алегам Цывінскім (яшчэ адзін прафесар Йельскага ўніверсітэту беларускага паходжання — НН) і Паўлам Данейкам (беларускі эканаміст, дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра — НН). Ужо існуючы сёння BEROC (Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр — ангельская абрявіятура BEROC — НН) — гэта першы крок да стварэння такой праграмы, да стварэння навуковага даследчага цэнтру. Праграма ж будзе створаная, калі мы ўбачым пакет беларускіх прафесараў, якія змогуць там працаваць. Не проста харошых выкладчыкаў, але і для якіх важны лёс краіны. Плануем адкрыццё гэтай праграмы ў 2011 ці 2012 годзе. Усё будзе залежыць ад фінансавання, юрыдычнага статусу. Нацбанк прапануе для гэтай праграмы пляцоўку Палескага універсітэту ў Пінску.

«НН»: Гэта будзе магістарская праграма? Ці бакалаўраў таксама будзеце рыхтаваць?

МГ: Пакуль вядзецца гаворка пра падрыхтоўку магістраў эканомікі. Насамрэч я не думаю, што мы пацягнем падрыхтоўку бакалаўраў. Зрабіць жа кароткую якасную магістарскую праграму не так і цяжка. Трэба не так шмат людзей выкладчыкаў, а таксама не так шмат студэнтаў (група 20–30 чалавек).

«НН»: Вы разлічваеце на нейкую фінансавую выгаду ад гэтай ідэі?

МГ: (Смяецца.)

«НН»: Праграма будзе рыхтаваць кадры для Беларусі ці для Захаду?

МГ: Для Беларусі. Гэта цікава нам як беларусам.

«НН»: А нейкія дамовы з імі ёсць?

МГ: Мы толькі пачынаем весці размовы з рознымі дзяржаўнымі арганізацыямі. Пакуль можна сказаць, што інтарэс выказваюць усе.

«НН»: А якая будзе працоўная мова?

МГ: Англійская. Цяпер англійская стала мовай эканомікі ва ўсіх свеце. Вядучыя магістарскія праграмы Італіі, Іспаніі праходзяць на англійскай мове. Практычна ўся акадэмічная літаратура па-англійску.

«НН»: А чаму для Вас асабіста так важная гэтая праграма?

МГ: Напэўна, таму, што я адсюль.

«НН»: Дазвольце таксама некалькі пытанняў на актуальныя тэмы. Як, на Вашу думку, крызіс зменіць сусветную эканоміку?

МГ: Я думаю, што ў заходніх краінах, дзе да гэта ішла хваля на лібералізацыю эканомікі, на нерэгуляванне, то цяпер ківач скіруецца ў іншы бок. І дзяржава будзе граць большую ролю ў эканоміку. Цяпер нацыянальная запазычанасць узрасла ў ЗША, у еўрапейскіх краінах, то трэба будзе ці падымаць падаткі, ці чакаць інфляцыі. Гэта прывядзе да дастаткова маруднага росту эканомікі. Гэта прагноз на каротка- ці сярэднетэрміновую перспектыву. Марудны рост у заходніх краінах таксама замарудзіць рост цэнаў на нафту, на іншыя сыравіну.

«НН»: А Кітай будзе рухацца ў ранейшым тэмпе?

МГ: З Кітаем цяжка нешта адгадаць. Думаю, што нейкі час ён будзе рухацца ў цяперашнім тэмпе. У Кітая хапае сваіх праблем, якія трэба вырашаць. Кітай стартаваў з вельмі нізкай кропкі і вельмі хутка рос. У прынцыпе, расці з нізкай кропкі прасцей, чым з больш высокай. І чым больш Кітай будзе развівацца, тым больш у яго будзе праблем, з якімі цяпер сутыкаюцца багатыя краіны — праблемы няроўнасці, сацыяльнай сферы.

Падзяліцца навіной:         
36 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
bL8dy_R8ts напiсаў(ла) Сьнежань 27, 2009 у 23:36
А што за такі "эканаміст з сусветным імем" ?? Чаму такі інтэлігентны твар, чаму такая дробная фотка і толькі адна?

Рэд. А што Вы думаеце - у эканаміста з сусветным іменем мусі быць твар крэпкага хазяйственніка эпохі расцягвання дзяржаўнага дабра?
з дыяспары напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 0:15
Гэтага спадара ніколі ня бачылі ні ў якім асяродку беларускай дыяспары ЗША, ніколі (папярэдзім кпіны кшталту "такая вось, ня вартая дыяспара" - там дактары навук Запруднік і Кіпель, Ала Орса і інш.). Ён -- прыклад цалкам русыфікаванага беларуса.
Моисей Абрамович напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 0:44
а что не так с лицом у парня? нормальное интеллигентное лицо. и с каким еще выражением он должен смотреть на сп. Панкавца, известного специалиста по митингам, футболу, орфографии, морфологии, истории, поэзии а также политике, макро- и микроэкономике?
bL8dy_R8ts 2 Рэдактар напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 1:22
Ой, ну давайце без гэтага во!
More Air напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 2:25
Цікавая навіна, цікавыя людзі, цікавая ідэя. Можа і атрымаецца?
Alena напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 6:23
Dziakuj za artykul i dziakuj Mikhailu. Spadziajusja u jaho atrymajecca.
Янка напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 9:32
2 бладзі рутс: ніжэй - спасылка на ягоныя публікацыі. Гугл на запыт прозьвішча golosov дае ягоную старонку ў МІТ першай спасылкай - відаць, сапраўды з сусьветным імем ;)

http://econ-www.mit.edu/faculty/golosov/publications
Галіна Арцёменка напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 11:29
У мяне адна цікавасць да спадара: калі ласка, распавядзіце аб самой праграме навучання ў гэтым універсітэту.
ofa напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 11:29
to з дыяспары
А мне здаецца, ён прыклад сапраўднага прафесіянала.
Калі б мова нашай дзяржавы залежала ад такіх, як ён, дзяржаўных-такі было б дзве. Беларуская і ангельская :))
Andrej Kotljarchuk напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 12:58
Zauvazhu prafesar najliepszaha universyteta svietu i sapraudny " self-made man".
http://www.econ.yale.edu/faculty1/golosov.htm

Yale Univerisity stabilna zajmaie druhoe miesca u susvietnym rejtynhu univerau (pasla Harvardu) pakidaja za saboj Oxford, Cambridge etc.
Szto kazac: Backauszczynie mocna paszancavala kali takija experty paczynauc dumac pra bielaruskich studentau
Янка напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 13:24
2 Галіна Арцёменка: Наколькі я разумею, праграма (і не універ, а толькі магістарская праграма) будзе стандартнай заходняй магістарскай праграмай - кшталту праграм РЭШ ці Кіеўскай школы эканомікі. Але адметнасць яе ў тым, што там (плануецца, што там) будуць выкладаць беларусы. Пагадзецеся, стымулы ў выкладчыкаў вышэйшыя - працуюць дзеля сваёй радзімы.

Наконт часу - плануецца, што гэта будзе 2012 год, здаецца. Увогуле, сачыце за сайтам BEROC - там і зараз, здаецца, прапануецца ўзяць удзел у карацейшых. але дужа цікавых курсах па эканаметрыцы, мікра, макра і інш.

Прынамсі, я даволі аптымістычна стаўлюся да праграмы. Адно толькі каб не паставілі дырэктарам якога ... кшталту Эрыка Ліўні, які зараз развальвае аналагічную праграму ў Тбілісі. Іх такіх шмат віецца вакол донарскіх грошыкаў... Таму я б прапанаваў Паўлу Данэйку падумаць пра тое, скуль браць грошы потым - найлепей было б з беларускага бізнэсу, каб лягчэй блакаваць магчымыя рашэнні донараў наконт "крывых" дырэктараў.
ГЕНА напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 13:29
ОГО! У ФРС працаваў! Гэта вам не па дыяспарам тусіць
Станкевич напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 13:37
Гэтага спадара ніколі ня бачылі ні ў якім асяродку беларускай дыяспары
++++++++++++

Так может быть "асяродку" надо быть более подвижным, и дать знать о себе спадару, и вызвать у него необходимость в вас? Или вы там типа массонской ложи или ордена рыцарского?
Bartalamiej напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 14:31
Выдатная навіна і выдатная ініцыятыва! Посьпехаў Вам, пане Голасаў! Хай бы беларуская дзяржава скарыстала такую ўдачу для краіны і дазволіла праекту рэалізавацца
Димыч1 напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 14:35
Янка напiсаў(ла)

Снежань 28, 2009 у 12:24

2 Галіна Арцёменка: Наколькі я разумею, праграма (і не універ, а толькі магістарская праграма) будзе стандартнай заходняй магістарскай праграмай - кшталту праграм РЭШ ці Кіеўскай школы эканомікі. Але адметнасць яе ў тым, што там (плануецца, што там) будуць выкладаць беларусы. Пагадзецеся, стымулы ў выкладчыкаў вышэйшыя - працуюць дзеля сваёй радзімы.

==================

Чепуха. Он же сказал в интервью: "рабочая мова обучения английская". А так для Беларуси не готовят специалистов. Так готовят специалистов для Запада. Там английский нужен. А в Беларуси нужен русский, белорусский. Ну, я бы еще понял, если бы он сказал: обучаем на русском, но плюс углубленное изучение английского. Это я понимаю. А так вывод однозначный: паренек-профессор хочет за госсчет готовить в Беларуси экономистов на английском языке. После этого такие выпускники первым делом со знанием английского дадут деру на Запад.
невук напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 14:53
Найпаважанейшыя эканамісты з сусветным імем адкажыце, калі ласка, чаму калгаснікі ў РАБОЧА-СЯЛЯНСКАЙ дзяржаве работали «за палочки»---неоплачиваемые трудодни.

«Крестьяне никак не удается работать на себя. Раньше урожай отбирало государство, рассчитываясь трудоднями…»--Вероника СИВКОВА, «Аргументы и факты» №39,2002 г.,тираж 2 929 000 экз.
«Во время становления колхозно-совхозной системы сельские жители работали «за палочки»---неоплачиваемые трудодни»--Иван ПОТОПОВ, «АиФ» №14,2003 г.
Моисей Абрамович напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 15:27
а что такое т.н. "традыцыйная беларуская дыяспара"? пара бывших гитлерюгендовцев, пара бывших пазняковцев, протирающих всё свободное время портки по церквям да литературным чытанкам. о чем этому парню с ними разговаривать? о важности мягких знаков в деле спасения батькавщины? о борьбе константинопольского и московского патриархата? и просто замечательно, что есть такие белорусы, которым есть что передать на родину, кроме написанных под копирку воззваний ко дню воли и новому году.
Маша напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 19:28
Новость отличная. Пора, пора что-то делать. На таких людей и надежда.
Дзяруга напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 19:28
Димыч1,
по вашим рабоче-крестьянским понятиям белорусскому экономисту знание английского языка в совершенстве не нужно?Нужно только горячо любимым вами москалям в рот смотреть?
TT напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 20:25
Гэта чарговы лахатрон чарговага камівояжэра з ЗША. У ЗША ліпавая эканоміка і гэты "спецыяліст" хоча нам падсовываць чарговую амэрыканскую ліпу.
У СССР эканоміка была самай правільнай у сьвеце, а таму і самай магутнай. Трэба не з амэрыкосаў навучацца і іх вучыць.
Як-40 напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2009 у 22:22
Малайцы хлопцы. Займаюцца сваёй справай на высокім сусьветным узроўні і пра родную Беларусь не забываюць. За імі будучыня Беларусі.
Станкевічу, Генадзю, Маісею Абрамавічу. напiсаў(ла) Сьнежань 29, 2009 у 11:40
Беларуская дыяспара дзесяцігоддзямі перахоўвала нацыянальныя каштоўнасьці, калі ў Беларусі на іх забыліся – прыгадайма “Пагоню” і бел-чырвона-белы сьцяг, і ўжо за адно гэта вартая павагі. Не выпадае называць яе і маргінальнай: у ЗША лідэраў дыяспары прымаюць у Белым Доме і ў Кангрэсе значна часьцей, чым напрыклад, лідэраў дыяспары польскай ці украінскай (хаця апошнія значна большыя па колькасьці). Хапае ў дыяспары і асоб з навуковымі ступенямі (доктар навук Пачкаеў у Вялікай Брытаніі, доктар Алеся Кіпель у Вашынгтоне – гэта з маладых).

І вось што прыкметна: калі нехта з “вядомых”, Кіеву ці з Варшавы прыязжае ў той жа Вашынгтон, ён першы “прадстаўляецца” дыяспары. Гэта, ведаеце, як у войску – афіцэр, які прыбыў у частку, прадстаўляецца вышэйшаму начальству. У войску гэтага патрабуе статут, а ў выпадку з дыяспарырай гэта – рытуал павагі, але ня толькі. З беларусамі гэта адзінкавыя выпадкі (але так рабіў Пачкаеў). Справа не ў адным Голасаве (між іншым, Гугл дае на яго прозьвішча, у расейскай,заўважце, транскрыпцыі, толькі пяць спасылак, так што пра сусветную вядомасьць казаць не выпадае). Проста многія з тых, хто прыязжае на Захад, не адчуваюць у сябе беларускасьці, ня маюць патрэбы быць з беларусамі. І Голасаў, калі ён сапраўды невядомы дыяспары – гэткі выпадак.

Пра дыяспару (ужо не пра гэтага эканаміста размова) многія прыгадваюцьтолькі тады, калі, адвучыўшыся, хочуць застацца на Захадзе. Тады ідуць на нейкую акцыю, фатаграфуюцца пад б-ч-б сьцягамі, запісваюцца ў арганізацыю, бяруць даведку – і з канцамі. Потым, атрымаўшы ступень, яшчэ раз прыгадваюць Беларусь, калі едуць у Менск і праводзяць там нейкую міжнародную канфэрэнцыю, што вельмі ўпрыгожвае рэзюмэ.

На памяці прыклад з такой Лешчанка з Лондану, якая прапанавала паслугі свайго інстытуту (тры чалавекі) адміністрацыі Лукашэнкі ў піяры замест лорда Бэла.
Димыч1 напiсаў(ла) Сьнежань 29, 2009 у 11:59
Дзяруга напiсаў(ла)

Снежань 28, 2009 у 18:28

Димыч1,
по вашим рабоче-крестьянским понятиям белорусскому экономисту знание английского языка в совершенстве не нужно?Нужно только горячо любимым вами москалям в рот смотреть?

==============
Вы либо меня не поняли, либо сознательно извращаете мои слова. Я всего лишь сказал, что мировая практика свидетельствует: если Вы готовите кадры для своей страны, то Вы просто обязаны преподавать на языке (языках) своей страны. А если Вы готовите кадры на языке международного капитализма- английский, то подготовленные таким образом кадры в большинстве случаев уедут туда, к чему они больше всего готовы, т.е. на Запад. Отсюда вопрос: а где здесь в таком случае ПАТРИОТИЗМ? Где здесь интересы страны? Вот я и спрашиваю хлопчиков: НА КОГО РАБОТАТЬ ТО СОБИРАЕТЕСЬ ? НА БЕЛАРУСЬ ИЛИ НА ЗАМОРСКОГО ДЯДЮ?
Моисей Абрамович напiсаў(ла) Сьнежань 29, 2009 у 15:28
Димыч1 напiсаў(ла)

Снежань 29, 2009 у 10:59
в рамках грядущей кооперации с Западом англоговорящие специалисты как раз очень пригодятся. курочка по зернышку клюёт... Восточное партнерство, Берлускони, внезапно заболевшие патриотизмом белорусы США, ранее не задействованные ни в каких сьвядомых диаспорах. кое-кто уже задергался) на России свет клином не сошелся, будем гандляваць с дэмакратычнай Эуропай) а спецы эти будут нам грамотно составлять бизнес-планы под европейское финансирование, сразу на английском.
Димыч1 напiсаў(ла) Сьнежань 29, 2009 у 16:11
Ха-ха! Абрамович, Вы такой наивный или прикидываетесь?:))

Гайдар по лекалам Запада уже делал приватизацию в России. Итог известен: криминально-бандитский капитализм. Хотите повторения в Беларусь "нанайскими" мальчиками с английским языком и якобы белорусами из США?:))

Удачи! :))
Станкевіч напiсаў(ла) Сьнежань 29, 2009 у 16:32
Станкевічу, Генадзю, Маісею Абрамавічу. напiсаў(ла)

Снежань 29, 2009 у 10:40
++++++++++++++++++++++++++++

Гэта зкасьцянелая пазыцыя. Яна, канешне ж, прыгодная, каб тлумачыць сваю пазыцыю, але й не дае вам права кідаць некаму папрокі ды адорваць некага правам звацца беларусам і патрыётам, а некага пазбаўляць таго права ў залежнасьці ад таго, пачціў вас нехта сваім паклонам альбо не.
І што значыць з "вядомых" ? А як проста беларус, што вядомы толькі сваім бацькам? Дык ці ж ісьці яму да вас на паклон, ці не, каб і вы яго беларусам палічылі? Я неаднойчы быў наведваўся некалі ў Бостан (у 1999,2000,2001,2002) ды так вас і не знайшоў. Цікавасьць меў, кніг беларускіх аднаго разу вёз кіло 15 мо. Дурань быў. Трэба мо было зь Кіеву ехаць, альбо мо з Варшавы? :)))
Варушыцеся, спадары, не чакайце пакуль да вас пойдуць, ідзіце насустрач самі. Там у амэрыках у вашых беларусаў хапае,- і прахвэсараў, і студэнтаў, і проста валацуг. Ну ды апошнія вам нецікавыя будуць, бо грошы просяць.:))
Мыкола Чымашэнка напiсаў(ла) Сьнежань 29, 2009 у 17:58
Хапае ў дыяспары і асоб з навуковымі ступенямі (доктар навук Пачкаеў у Вялікай Брытаніі, доктар Алеся Кіпель у Вашынгтоне – гэта з маладых).
=================================================

А Зянон Пазьняк чым горш? Таксама “малады дoктар навук”.
Моисей Абрамович напiсаў(ла) Сьнежань 29, 2009 у 20:55
2Димыч1
и когда же это на Западе была ваучерная приватизация практически 100% госсобственности в обществе, где на протяжении 3х поколений практически полностью отсутствовала частная собственность (за исключением личных вещей и предметов первой необходимости)? запад тоже жил при коммунизме? оригинальные у вас мысли) тогда о каких западных лекалах вы тут рассуждаете?пока на Западе ВВП на душу населения в разы больше, до тех пор все кивки на Россию не канают. учиться нужно у лучших, а это безальтернативно сами знаете кто.
2 Мыкола Чымашэнка напiсаў(ла) Сьнежань 29, 2009 у 22:12
Ты зрабі дзесятую частку таго, што зрабіў Пазьняк, а потым разважай.
Мыкола Чымашэнка напiсаў(ла) Сьнежань 29, 2009 у 23:28
Ты зрабі дзесятую частку таго, што зрабіў Пазьняк, а потым разважай.
+++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
Дзякуй, ня трэба. Сам нарабіў, няхай сам і разхлёбвае.
Станкевіч напiсаў(ла) Сьнежань 30, 2009 у 0:52
Дзякуй, ня трэба. Сам нарабіў, няхай сам і разхлёбвае.
++++++++++++

Дурак вы, Мікола. Однако предлагать вам сделать какую-то там частку того, что сделал Пазьняк, тоже глупства.:))
Як-40 напiсаў(ла) Сьнежань 30, 2009 у 2:08
>Хапае ў дыяспары і асоб з навуковымі ступенямі (доктар навук Пачкаеў у Вялікай Брытаніі, >доктар Алеся Кіпель у Вашынгтоне – гэта з маладых).

Цікава, якіх гэта навук доктар Пачкаеў? Алеся Кіпель таксама не доктар, бо JD не лічыцца доктарскай, а гэта звычайная ступень юрыста. Да таго ж яна не з маладых (што безумоўна не прыніжае яе заслугаў).

А маладое пакаленьне амерыканскіх беларусаў вядомае збольшага сваім імкненьнем атрымаць палітычны прытулак і сваркамі паміж сабой. Можа такім як Голасаў ня вельмі цікава з тымі, каго хапае толькі на публічнае змаганьне з дыктатурай у Нью-Ёрку для атрыманьня іміграцыйных папераў.

А калі па сутнасьці - трэба падтрымліваць і заахвочваць такіх людзей як сп. Голасаў, а не накідвацца з абвіначваньнямі ў несьвядомасьці. Усяму свой час. Але яны і самі гэта разумеюць і проста працягваюць працаваць. Дзякуй ім за гэта.
БР напiсаў(ла) Сьнежань 30, 2009 у 3:35
Мы построим свой университет - с блэкджеком и шлюхами (с) Бендер, Футурама
Мыкола Чымашэнка напiсаў(ла) Сьнежань 30, 2009 у 22:12
Дурак вы, Мікола. Однако предлагать вам сделать какую-то там частку того, что сделал Пазьняк, тоже глупства.:))
==========================================================
Станкевич, калі нарэшце слана купіш?
Димыч1 напiсаў(ла) Сьнежань 30, 2009 у 22:23
Моисей Абрамович напiсаў(ла)

Снежань 29, 2009 у 19:55

2Димыч1
пока на Западе ВВП на душу населения в разы больше, до тех пор все кивки на Россию не канают. учиться нужно у лучших, а это безальтернативно сами знаете кто.

А у Запада есть опыт 70-летнего коммунизма и как правильно и безболезненно переходить от коммунизма к капитализму? Нет? Тогда с какой стати я должен слушать этих дяденек? Только потому что ихнему капитализму 300-400 лет и они знают как спекулировать на бирже?
А у этих молодых белорусов-экономистов есть что за душой? Тогда пусть предъявят где и что они преподавали в США и каких успехов добились. А вот так приехать и сказать государству: дайте мне денег, я хочу сделать университет и преподавать там на английском? Не, я бы сказал: Парень, тут тебе не Англия, на английском у нас не преподают.:))
Станкевіч напiсаў(ла) Сьнежань 30, 2009 у 22:47
Станкевич, калі нарэшце слана купіш?
++++++++++++++++++++++++++

Можна я спачатку куплю кенгуру?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).