Грамадства2222

Салодкі кашмар

Цукеркі без меры сапсуюць нашым дзецям не толькі здароўе, але і душу. Піша Барыс Тумар.

Цукеркі без меры сапсуюць нашым дзецям не толькі здароўе, але і душу. Піша Барыс Тумар.

Навагодні падарунак на працы. Пакет у школе, ад Дзеда Мароза. Пакет ад дзеда з бабай. Каробка цукерак ад другой бабы. Салодкі стол перад канікуламі. Яшчэ адзін – у царкве на Нараджэнне Хрыстова. І там яшчэ адзін кулёк, ад Святога Мікалая. Гэта кашмар. На шчаках паяўляецца высыпка, і можна толькі здагадвацца, што робіцца на зубах і ў печанях.

Насамрэч, нашы дзеці ядуць зашмат салодкага, і перад святамі гэтае зашмат дасягае ўжо ступені вар’яцтва.

Чамусьці на дні нараджэння ў садкі і школы прынята насіць цукеркі. Тое самае ўваходзіць у карпаратыўную этыку на прадпрыемствах.

Празмерная любоў да салодкага — перажытак беднасці.

У многіх сем’ях у Швецыі дзецям даюць салодкае раз на тыдзень, у нядзелю. Але чым бяднейшая краіна, тым больш там спажываюць цукроў. Зайдзіце ў краму дзесьці ў Кіеве — там будзе сорак гатункаў шакаладу, трыццаць салодкіх печываў, і хіба два сыры ды мінімум гародніны.

У некаторых краінах Трэцяга свету нездаровая дыета ўжо спрычыніла павальныя медычныя праблемы. Як на Тонга, напрыклад, дзе пятая частка насельніцтва, з каралём уключна, пакутуе на цукровы дыябет.

Баюся, што перабор дэсертаў і салодкага будзе мець для нашых дзяцей не толькі дыетычныя, але і маральныя наступствы. «Мы нічога не мелі, затое нашы дзеткі хай ні ў чым не ведаюць адмовы», — з гордасцю кажуць бабусі і мамусі. І дмухаюць сваім бэйбусам у дупу. І тыя прывучаюцца, што ўвесь свет ім абавязаны. Што хачу — тое мушу мець.

Пачуцце меры — гэта не прыроджаны інстынкт, а вынік выхавання. Абмежаванне сябе ў салодкім — акурат адзін са спосабаў яго выхавання.

У межах асобнай сям’і змяніць агульныя звычкі наўрад ці выпадае.

Трэба змена грамадскае этыкі што да салодкага. Змена стандартаў святкавання і харчавання. Гэта вялікая задача — роўная праблеме курэння і злоўжывання алкаголем.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво2

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае2

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым1

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе2

Зянковіч: Лукашэнка спачатку даў мне і Фядуту мянушку Віні-Пух, а пасля назваў Усамам бен Ладэнам8

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША17

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво2

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць