Улада

Духоўныя лідэры Ірана заклікаюць пакараць смерцю лідэраў апазіцыі

Лідэры іранскай апазіцыі «заслугоўваюць смяротнага пакарання». Пра гэта заявілі прадстаўнікі духоўнага лідэра Ісламскай Рэспублікі Іран аяталы Алі Хаменеі.

У аўторак працягваліся акцыі пратэсту апазіцыі, пацверджанні пра якія ёсць толькі на інтэрнэт‑сайтах. У мінулыя выхадныя на вуліцах Тэгерана ахвярамі сутыкненняў сталі, сама мала, восем чалавек. Каля 20 галоўных апазіцыянераў затрыманыя разам з некалькімі сотнямі ўдзельнікаў акцый.

Маніфестацыі з патрабаваннем вызваліць арыштаваных прайшлі ў розных краінах Еўропы.

«Мы звяртаемся сёння да Францыі, да Еўрасаюзу, да ўсяго свету, — кажа адзін з дэманстрантаў у цэнтры Парыжа, —

не падтрымлівайце гэты рэжым, які на самай справе забівае на вуліцах свой уласны народ, бяззбройных людзей, якія ўсяго толькі хочуць свабоды і дэмакратыі ў сваёй краіне».

У адказ на пратэсты на вуліцы іранскіх гарадоў выйшлі тысячы маніфестантаў ў падтрымку ўрада і прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада. Дэманстрацыі шырока трансляваліся дзяржаўнымі тэлеканаламі Ірана.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве8

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ратуючыся ад алкаголю, паэт Круткін пабываў у дзіўным рэхабе — малітвы, пад'ём сярод ночы і забарона на размовы з роднымі14

Шоу ці дыпламатыя? Чаму кіраўнік Албаніі рэгулярна становіцца на калена перад прэм'ерам Італіі Мелоні?3

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці28

Пад Шчучынам 77-гадовая бабуля стала мамай для буслянят пасля ўрагану

Неабходныя грошы для 21-гадовага палітвязня Кірыла Балахонава амаль сабраныя. Засталося зусім крыху1

Уладальнік «наймацнейшай аўры». Як танец на лодцы стаў інтэрнэт-сенсацыяй і галоўным танцам лета

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы9

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве8

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць