У падазрэнні ва ўчыненні разбойнага нападу на філіял ААБ «Беларусбанк» у Брэсце затрыманы 42‑гадовы рабочы Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, злачынства было ўчынена 29 снежня прыкладна ў 18.50. У аддзяленне банка зайшоў невядомы ў масцы, пад пагрозай прадмета, падобнага да пісталета, завалодаў 2,3 тыс. расійскіх рублёў і знік. На месца здарэння выязджаў нарад Маскоўскага аддзела дэпартамента аховы МУС.

Для пошуку злачынцы ўводзіўся план «Сірэна». Затрымаць падазраванага ўдалося з дапамогай службовага сабакі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?