Культура55

«Калыханка» Бураўкіна і Раінчыка вярнулася ў эфір

Дзякуючы рэакцыі гледачоў пытанне пра «Калыханку» паўстала зноў.

Любімая рознымі пакаленнямі беларускіх дзяцей «Калыханка» на вершы Генадзя Бураўкіна і музыку Васіля Раінчыка вярнулася ў эфір. «Беларускія дзеткі, па‑першае, запомнілі гэтую «Калыханку», па‑другое, палюбілі яе, па‑трэцяе, не захацелі з ёй развітвацца», — падзяліўся Генадзь Бураўкін. Нагадаем, раней гэтую песню былі змянілі на безаблічную кампазіцыю ў выкананні Ірыны Дарафеевай.

— Навіна пра вяртанне нашай «Калыханкі» была для мяне нечаканай, — кажа паэт. — 29 снежня я сядзеў дома, раптам патэлефанаваў мой добры знаёмы і пачаў віншаваць. Я вырашыў, што ён віншуе мяне з нагоды новага года. Кажа: «Я рады…». Вядома ж, усе рады, што Новы год прыходзіць. Пасля той пачаў казаць, што і ўнук вельмі задаволены. «Вядома, — падумаў я. — Дзед Мароз…» І ўжо пасля мой знаёмы запытаўся, ці гляджу я зараз тэлебачанне, і дадаў: «Дык твая ж «Калыханка» вярнулася!»

Канешне, такая навіна выклікала вялікую радасць.

— Калі мы з Васілём Раінчыкам пісалі гэтую «Калыханку», зразумела, спадзяваліся, што атрымаецца нешта добрае. І, як паказаў час, сапраўды выйшла няблага. «Калыханка» была прынятая і дзецьмі, і дарослымі. Калі раптоўна яе вырашылі замяніць, уражанне было непрыемнае. Але ж гэта творчасць. І калі б атрымалася лепей, чым у нас — на здароўе! Была б яшчэ адна «Калыханка».

Але, на нашае з Раінчыкам шчасце, у нас атрымалася лепшая. Так вырашылі і дзеткі, самыя галоўныя суддзі, і прафесіяналы.

Нагадаем, што ў красавіку 2008 года калыханку, пад якую дзеці засыналі больш за дваццаць гадоў, кіраўніцтва тэлеканала «Лад» вырашыла замяніць новай, у выкананні Ірыны Дарафеевай.

Паводле слоў галоўнага дырэктара тэлеканала «Лад» Сяргея Кухто, «Калыханку планавалі зрабіць больш сучаснай, наблізіць да новага пакалення дзетак, але… Былі меркаванні, што дарэмна мы гэта зрабілі. Рэальна выходзіць так, што не адно пакаленне сталела на старой «Калыханцы». І лісты былі ад дарослых людзей, вядома, якія разам з дзецьмі глядзяць перадачу».

Дзякуючы рэакцыі гледачоў пытанне пра «Калыханку» паўстала ізноў.

І напрыканцы 2009 года, нягледзячы на тое, што ў запасах тэлеканала маюцца яшчэ некалькі песень‑калыханак, супрацоўнікі прыйшлі да высновы, што стары варыянт пасуе лепш за ўсё.

Відавочна, што самую галоўную ролю адыграла рэакцыя дзяцей.

— Гэта значыць, што яны, па‑першае, запомнілі гэтую «Калыханку», па‑другое, палюбілі яе, па‑трэцяе, не захацелі з ёй развітвацца, — радуецца Генадзь Бураўкін. — Было дастаткова часу, каб пераканацца, што гэта невыпадкова. Дзякуй Богу, хапіла мудрасці і мужнасці ў тэленачальнікаў зрабіць такі няпросты крок: вярнуць нашую «Калыханку» ў эфір, прызнаўшы тым самым, што было зроблена вельмі паспешнае рашэнне. Сёння абавязкова буду глядзець гэтую перадачу. Мне вельмі цікава, як гучыць зараз там «Калыханка». Можа быць, там ёсць нейкія змены, новая аранжыроўка. Асабліва прыемна, што маленькія гледачы зрабілі нам такі падарунак да Новага году.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?2

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі13

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін37

Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і сліву. Учора ў Мінску выпаў першы летні град1

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто11

Начны ўдар па Кіеве: чацвёра загінулых, 20 параненых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?2

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць