культура. рознае
3 каментары ЛК | 19:07, 30 снежня 2009

Выйшаў адрыўны каляндар «Родны край» на 2010 год, які на сваіх старонках пазначае важныя для краіны падзеі і вылучае юбілеі выбітных асобаў.

Сёлета ў афармленні календара стваральнікі адступіліся ад традыцыйных арнаментаў, і выявілі птушачак, хіба вытрыманых у нацыянальнай бела-чырвонай палітры.

Нагадаем, што ў 2007 годзе выдавецтва «Беларусь» адмовілася ад друку календара з эканамічных прычынаў. Тады галоўны рэдактар выдавецтва Якуб Аляксейчык паведаміў, што «Родны край» кепска прадаецца. Тэлефанаванні ў кнігарні высьветлілі, што каляндар карыстаецца попытам ў пакупнікоў. Не без дапамогі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (яны рабілі шматлікія звароты) летась выпуск адрыўнога календара «Родны край» быў адноўлены, ды ён быў апублікаваны з накладам 7 тысячаў асобнікаў.

Сёлетні ж тыраж вырас амаль удвая: 13 тысячаў асобнікаў, якія можна набыць ці не ў любой кнігарні за абсалютна смешную цану — 2 800 руб.

Варта нагадаць, што прыгожыя беларускамоўныя календары на 2010 год выпусцілі таксама незалежныя кнігары і Грэка-каталіцкая царква. Першыя прысвяцілі каляндар 600-годдзю Грунвальда. А ўніяты — Маці Божай Жыровіцкай і цэрквам, праваслаўным і каталіцкім, у якіх ёсць копіі гэтага абраза. Абодва календары пытайцеся ў інтэрнэт-кнігарнях Prastora.by і Knihi.net, а таксама на кніжным кірмашы на Янкі Купалы і ў незалежных кніганошаў.

Падзяліцца навіной:         
3 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Chrysia напiсаў(ла) Сьнежань 30, 2009 у 19:48
kupila sabe taki jaszcze mesiacy dva tamu
ofa напiсаў(ла) Сьнежань 31, 2009 у 10:46
Толькі напаўненне "Роднага краю" дужа... гм-гм... калхознае.
Жылі па ім гэты год, будзе жыць наступны.
Вершыкі для дзетак ад Мацвеенкі - кашмар.
І кума
З разам раз -- чытаецца Зараза мраз[ь]
Стракатала мне ў адказ.
І іншае. Шчыра кажучы, чамусь сорамна падараваць ці параіць каму "несвядомаму".
Аляксандр напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2010 у 14:53
Набыў у гэтым годзе каляндар \"Родны край\" і быццам завёў новага сябра. Штодзённыя карысныя артыкулы, напісаныя добрай гутуркавай мовай. Ён не проста інфармуе, ён па-сяброўску размаўляе з табою, як зямляк. Асобае дзякуй мастаку, які намаляваў гэтых цудоўных птушачак. Янв і прыгожыя і розныя, кожная са сваім характарам. Часам здаецца што па характару і настрою птушкі ў календары можна прадбачыць якім будзе сёняшні дзенью Вялікае дзякуй стваральнікам гэтага штодзённага сябра.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).