Палітыка
19 каментароў Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Руху «За Свабоду» | 13:51, 31 снежня 2009

Дарагія суайчыннікі! Шаноўныя сябры!

Калядныя і навагоднія святы мы ўсе традыцыйна адзначаем збіраючыся ў цёплым сямейным коле. Гэта таксама час для асэнсавання нядаўняга мінулага і час надзеі, чакання і жаданняў лепшае будучыні для сябе, сваіх родных і сяброў, нашай краіны.

2009 год быў няпростым. Ён прынёс вялікія складанасці, пра якія мы ўсе ведаем. Але не пазбавіў беларусаў надзеі, надзеі на годны, цывілізаваны і еўрапейскі шлях развіцця і далейшага росквіту. Далучэнне нашай краіны да праграмы еўрапейскага супрацоўніцтва «Ўсходняе партнёрства» дае нам гістарычны шанец адбудаваць Беларусь і вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю.

Беларусь напярэдадні зменаў. Рэжым не вечны, таму нам сёння трэба думаць і дзейнічаць дзеля ўмацавання падмурку нашай незалежнасці, пашырэння дэмакратычных еўрапейскіх каштоўнасцяў у грамадстве, адстойвання правоў і годнасці кожнага чалавека. Нам трэба рабіць усё, каб гэтыя змены прынеслі большы дабрабыт у беларускія сем’і, адкрылі шырэйшую, еўрапейскую перспектыву для ўсіх нас і нашых дзяцей, каб кожны беларус адчуваў сябе абароненым і патрэбным у гэтыя пераломныя часы, каб ён цаніў і дбаў пра існаванне сваёй беларускай нацыі і дзяржавы.

Шлях да свабоды няпросты, але толькі ён дае нам шанец на годнае і заможнае жыццё.

Дарагія суайчыннікі! У сьвяты Божага Нараджэньня і Новага году хачу выказаць мае самыя цёплыя віншавальныя словы.

Хай Новы 2010 год прынясе вам і вашым родным моцнае здароўе, аптымізм і дабрабыт, радасць і шчырасць, вялікі плён і задавальненне ад стваральнай працы на сваю і грамадскую карысць, а таксама, нарэшце, упарадкаванне нашага агульнага дому — Беларусі.

Шаноўныя беларусы! Шчыра зычу, каб спраўдзіліся вашы калядныя чаканні, а вера ў лепшае, надзейныя сябры ды нязломны дух дапамагалі у Вашых здзяйсненнях.

Падзяліцца навіной:         
19 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Віталь з Менску напiсаў(ла) Сьнежань 31, 2009 у 14:40
Спадар Мілінкевіч, Вышыя вусы больш пасуюць Беларусі, чым лукашэнкаўскія. Чакаем у наступным годзе навагодняга віншавання нацыі па БТ у Вашым выкананні.
Добрага настрою ў 2010, як і ў наступных гадах!
Беларус з Еуропы напiсаў(ла) Сьнежань 31, 2009 у 15:54
Самыя найлепшыя пажаданнi БЕЛАРУСАМ i спадару Мiлiнкевiчу-нашаму наступнаму ПРЭЗIДЭНТУ!
Неслучайный прохожий напiсаў(ла) Сьнежань 31, 2009 у 16:15
Виталь, представляете себе усы Милинкевича на "перамовах" с империалистами по газовому и нефтяному вопросам? Я-нет, представляю себе только приятные улыбки Милинкевича лидерам эвропейских государств. уверен, бойца за интересы Беларуси среди оппозиции нет. Иначе отдал бы ему свой голос.
Rekin напiсаў(ла) Сьнежань 31, 2009 у 21:54
За віншаваньні дзякуй. Але пра тое, што сам спадар Мілінкевіч зьбіраецца рабіць для зьмены "ня вечнага рэжыму" няма ані слова!
Mikola напiсаў(ла) Студзень 1, 2010 у 1:43
Rekin @ ion abiaviazkova zrobit,tolki treba iomu dapamagcy...! Z Novym Godam! Zyve Belarus !
Krumkach напiсаў(ла) Студзень 1, 2010 у 2:16
Рэкіну

Дык "уже нікто нікого не крітікует": усім добра.
Мілінкевіч знайшоў сваю нішу: "мы будзем рабіць выгляд, што змагаемся, а Лукашэнка хай робіць выгляд, што змагаецца з намі".
Aljka напiсаў(ла) Студзень 1, 2010 у 5:36
Dzjakuj vjaliki, zycu Spadaru Milinkevicu peramogi, to bok usim nam!!!
Dzjadulja напiсаў(ла) Студзень 1, 2010 у 17:29
«Шлях да свабоды няпросты, але толькі ён дае нам шанец на годнае і заможнае жыццё. ...
Хай Новы 2010 год прынясе ... упарадкаванне нашага агульнага дому — Беларусі.
Шаноўныя беларусы! Шчыра зычу, каб ... вера ў лепшае, надзейныя сябры ды нязломны дух дапамагалі у Вашых здзяйсненнях.»

Далучаюся!
З Новым Годам!
Danik напiсаў(ла) Студзень 1, 2010 у 20:43
Тыпу, "Очень приятно - царь!" - "На нашего Буншу похож!"
сяргей-пінск напiсаў(ла) Студзень 1, 2010 у 20:49
За што НН так любіць гэтага баўбатуна і прыстасаванца ????? ...
klv напiсаў(ла) Студзень 1, 2010 у 21:09
Дзякуй за віншаванні!
Віталь з Менску напiсаў(ла) Студзень 2, 2010 у 2:07
2Неслучайный прохожий
сённяшнія ўсы ўжо з перамовамі не надта спраўляюцца, таму на вусы Мілінкевіча асаблівыя спадзяванні. За Мілінкевічам жа Брусэль, а не голая дупа.
Неслучайный прохожий напiсаў(ла) Студзень 2, 2010 у 12:49
К сожалению, Бруссель тоже зависит от поставок энергоносителей из России, что уж говорить о нашей экономике. Поэтому любой руководитель Беларуси будет вынужден общаться с "российскими братьями". А в переговорах с ними нужно что-то другое ( изворотливость, способность к ответному шантажу), а не европейская вальяжность спадара Милинкевича.
Станкевіч напiсаў(ла) Студзень 2, 2010 у 13:09
За Мілінкевічам жа Брусэль, а не голая дупа.
+++++++++++++++++++++++

Брусэль і ёсьць голая дупа...
Гэлька зь лесу напiсаў(ла) Студзень 2, 2010 у 14:31
--"тайд іль не тайд--Вот в чём вопрос?"
--Прасьціця, мы за лой сьціраем.
Віктар напiсаў(ла) Студзень 2, 2010 у 15:57
Дзякуй за віншаваньні. Жыве Беларусь!
Мазэпа -неслучайному проходжему напiсаў(ла) Студзень 2, 2010 у 21:08
Ды на храна каму твой голас здаўся! Абыдземся!
Віталь з Менску напiсаў(ла) Студзень 2, 2010 у 21:43
2Неслучайный прохожий
А Расія залежыць ад грошай, якія Брусэль плаціць за пастаўкі энерганосьбітаў. Расія зараз куды цягне розныя Патокі і навошта? Туды, адкуль узамен ідуць грошы, каб папоўніць бюджэт. Каб, калі адна труба зачыніцца, грошы атрымаць ад паставак па другой, бо без грошай, асабліва ў наш складаны час... Так што гэтая аднабаковая канцэпцыя мегаРасіі, на якой трымаецца ўвесь свет, надта спрэчная. Хто яшчэ на кім трымаецца.
Што тычыцца "ізворотлівості", то лукашэнка даўно ўжо жорстка абраў адзіны ўсходні вектар і маскалям цяпер толькі застаецца сказаць: або кладзіся пад нас, або сядзі галодны. Ён жа сам публічна сказаў еўрапейцам: "вы нам Россію заменіте?" Расія пачула гэта вельмі добра і зрабіла правільныя для сябе высновы. Таму будуць яго цяпер трэсці як грушу, пакуль той апошняя не аддасць, бо ўсе адыходы на Захад ён даўно спаліў і досыць грунтоўна. Таму ў Мілінкевіча на перамовах будуць свае новыя казыры.
І ўвогуле, не рабіце з сучаснай улады бога. Свой рэсурс яна выпрацавала і ўжо пацягнула ад яе палёным.
Klon напiсаў(ла) Студзень 2, 2010 у 22:16
Інтэлектуальная ўбогасць гэтых хлопцаў ужо задзяўбла! Дзе нармальныя мінчане, якія скажуць гэтым выскачкам: хлопцы, едзьце вы ў свае Васькавічы і не дурыце галаву нармальным людзям! Колькі ўжо будзе гэтых Лукашэнак нумар два, нумар тры, нумар ...наццаць?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).