Грамадства11

Жырыноўскаму забаранілі ўязджаць у Латвію

Віцэ-спікер Дзярждумы Расеі апынуўся ў чорным спісе латвійскіх уладаў за шавіністычныя выступы.

Віцэ-спікер Дзярждумы Расеі апынуўся ў чорным спісе латвійскіх уладаў за шавіністычныя выступы.

Як паведамляе charter97.org са спасылкай на Корреспондент.net, улады Латвіі забаранілі віцэ-спікеру Дзярждумы РФ Уладзіміру Жырыноўскаму ўезд на тэрыторыю краіны для ўдзелу ў вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі НАТА, якая адбудзецца ў траўні гэтага года.

Як заявіла агенцтву LETA міністр унутраных спраў Лінда Мурніецэ, знаходжанне Жырыноўскага ў чорным спісе не прадугледжвае яго прыезду ў Рыгу «ні пры якіх умовах».

Прадстаўнік дэлегацыі Латвіі на асамблеі НАТА Айнарс Латковскіс прызнаў, што лідэр ЛДПР ўваходзіць у склад дэлегацыі без права голасу, але ўсё ж можа «выступіць з шавіністычнымі заявамі».

Нагадаем, што ў 2006 годзе Жырыноўскаму быў забаронены ўезд ва Украіну. У МЗС Украіны рашэнне патлумачылі тым, што ўчынкі і заявы палітыка былі скіраваныя на разбурэнне цэласнасці Украіны.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі13

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская эканоміка ў першым квартале ўпершыню з 2022 года паказала спад3

Украіна перадала Расіі палоннага беларуса, летась захопленага ў Луганскай вобласці3

Да Лукашэнкі прыляцеў чарговы афрыканскі госць

Як называюцца ягады і садавіна ў розных рэгіёнах Беларусі3

Як дамушнікі выбіраюць кватэры, каб абчысціць?6

Беларускія дэсантнікі ходзяць па Маскве, спяваючы песню пра Лукашэнку12

«Экстрэмісцкай» прызналі тыкток-старонку Андрэя Дзмітрыева2

Ozon дазволіў беларусам аплачваць адзенне пасля яго прымеркі1

Фрыдрыха Мерца з другой спробы абралі канцлерам Германіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі13

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць