Грамадства
29 каментароў Радыё "Свабода" | 14:09, 8 студзеня 2010

Сяргей Каваленка. Фота Сержука Серабро

Пра гэта распавёў дзяжурны Кастрычніцкага РАУС Віцебску, куды даставілі затрыманага.

Каб даведацца пра лёс затрыманага, які замацаваў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы на плошчы Перамогі, віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда паехаў у міліцэйскі пастарунак. Дзяжурны міліцыянт паведаміў, што ў іх утрымліваецца сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка, і супрацоўнікі міліцыі маюць намер распачаць супраць апазыцыянэра крымінальную справу за хуліганства.

Дзяжурны паабяцаў, што перадасьць затрыманаму харчовую перадачу, якую падрыхтаваў Барыс Хамайда. Пакуль Сяргея Каваленку дапытваюць сьледчыя, і да 11 студзеня ён будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Потым далейшы лёс хлопца мае вырашыць пракуратура — ці распачынаць крымінальную, ці толькі адміністрацыйную справу за ўчынак, які міліцыянты кваліфікуюць як хуліганства.

7 студзеня апоўдні на вершаліне галоўнай гарадзкой ёлкі на плошчы Перамогі ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. На вачох у соцень гараджан, якія прыйшлі канцэрт мастацкай самадзейнасьці ці на каток, сьцяг зьнялі супрацоўнікі МНС, узьняўшыся на вышыню каля 40 мэтраў з дапамогай адмысловай пажарнай машыны зь лесьвіцай. Сяргея Каваленку, які вывесіў сьцяг, затрымалі міліцыянты. Зь міліцэйскай машыны ён пасьпеў патэлефанаваць журналістам ды паведаміць, што сьцяг узьняты ў гонар сьвята Божага Нараджэньня. Пра тое, што ён затрыманы, яму сказаць ужо не дазволілі.

Сяргея Каваленку ўжо неаднаразова затрымлівалі за акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ды каралі штрафамі і арыштамі. Барыс Хамайда непакоіцца, што гэтам разам маладога актывіста пакараюць больш строга як раней: сьвяткаваньне на плошчы перамогі ў абласным цэнтры адбываецца сёлета ўпершыню і да таго ж паводле ініцыятывы старшыні віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца. Менавіта ён загадаў усталяваць на плошчы галоўную гарадзкую ёлку, на якой сёньня зьявіўся нацыянальны сьцяг.

Падзяліцца навіной:         
29 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
bL8dy_R8ts напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 14:35
Гэта той самы Мірон??
irishka напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 14:46
Міліцыянты! Адпусціце Каваленка! Ён - герой!
ганьба і пакараньне акупантам напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 14:53
Свабоду Сяргею Каваленку !
Акупантаў пад трыбунал у Гаазе !
ЯН напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 16:24
Свабоду!!!
Милицыянтау дадому, цицьку сасаць!!!!! напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 16:43
Канешне!!!! чым жа яшчэ нашай дарагой и любимай милицыи яшчэ займацца???
Лавиць людзей за вывешванне сцягау!!!!
А кали мяне пабили на Раство - гэта ничога.
милицыянтау не было.
Сяргей Кавалёнак - рэшпэкт табе!!!!!!!!
александр напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 20:40
Njakepska bylo by uzgadac na jakoi simvolicy kljausja ,, garant kanstytucyi,, ab getym treba kozny raz uzgadvac... kab ni bylo pavadna karac ljudzei...
СВЯДОМЫ напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 20:56
Уражвае,што за ТАКИ учынак трымаюць у изалятары.... Няужо нельга адпусциць пад "подписку о невыезде"???!!! Не здзиулюся,кали прысудзяць "10 лет без права переписки"... Але ж ,што тут здзиуляцца,кали амаль у кожным горадзе Беларуси абавязкова есць вулица имя ката и садыста "дзяржынскага"...
memory напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 22:24
Да крымінальнае адказнасьці будуць прыцягнутыя неўзабаве тыя, хто маляваў і падманам\гвалтам навязаў нам у 1995 анучы-капусты! Мы вас памятаем, вырадкі!!!
Mikola напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 23:08
Sviadomy @ Vy prapanuiete Kavalenku adpustit ,lepe na 4 starany ? Hocate kab Administracyia atrymala infarkt ? A kali ion znou sciagy vyvesit ? Jany use zvar'iateiut ! i u Navinki.... p.s. Jak treba nenavdet Belaru i belaruscynu kab zmagacca z Nacyianalnym Sciagam !
klv напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 23:40
Сяргей- сапраўдны герой Беларусі! Як жа пашанцавала хлопчыку з бацькам!
More Air напiсаў(ла) Студзень 8, 2010 у 23:56
Калі ласка, паведаміце як яму і яго сям'і можна дапамагчы.
Iryna напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 0:00
ці ж разумная наша міліцыя, а з ёй і ўлада? Няхай бы ж вісеў сцяг! Можа б сапраўднае пачуццё свята адчулі больш людзей, якія яшчэ "жывыя"?!
V напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 1:30
Osobenno svoemu cyganu ne nasluzites, ego posadjat i vas sudit budut kak vragov belorusov i tabelnoe oruzhie ne spaset.
Дзяніска напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 3:18
...цікава, а калі б Сяргей Каваленка замест БЧБ сцяга прыстасаваў да ёлцы сучасны дзяржаўны сцяг БССР, яму таксама б пагражалі крымінальнай справай па артыкулу "хуліганства"? :)

ЗЫ сапраўды гераічны ўчынак, дзякуй табе, Сяргей...
вясёлы парсючок напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 11:31
малайца Кавалёнак!
жыве сінявокая!
Squadron напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 12:12
Вось гэта чалавек! Малайца! Трымайся, Сяргей!
bL8dy_R8ts напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 12:44
Трымайся, Мірон!
ПП напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 13:33
Калі гэта чытае Сурвіла ці хто яшчэ з нашых замежных і туташніх дзеячоў: на вайне як на вайне, таму прапаную заснаваць САПРАЎДНЫ ОРДЭН(над назвай падумаць) якім узнагароджваць такіх як Каваленка.
Алег напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 14:17
Сапраўдны ГЕРОЙ НАШАГА ЧАСУ !!

І добры прыклад для нас усіх (!).
Кнехт напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 14:42
2 ПП

Дапоўню вашу прапанову. САПРАЎДНЫ ОРДЭН павінен быць некалькіх ступеняў - па колькасці "ходак" па палітычных матывах.
Напрыклад, Андрэй Клімаў - поўны кавалер Ордэна...

:)

А калі сур'ёзна, дык ідэю вашу падтрымліваю. Даўно пераспеў час зрабіць гэта - выпрацаваць узнагароды Героям супраціву. Бо грамадства без герояў - мёртвае грамадства.
Dzjadulja напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 15:12
Свабоду Сяргею Каваленку!
Міраслаў Нялепіц напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 15:35
2 Кнехт.

Мо Клімаў і кавалер, але ці такі ён ужо й поўны? :-))

А калі сур'ёзна, то ваша падтрымка ПП - гэта не зусім сур'ёзна.
Узгадайце хоць, як "справядліва" разьмяркоўваюцца гранты...
ПП да Кнехта напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 15:35
Сапраўды, у нас шмат набярэцца поўных кавалераў Ордэну, на жаль, але й на шчасьце!
А трымаць у рукох матар'яльны доказ\адзнаку свайго СУПРАЦІВУ, на маю думку, важна, а то ўсё пасланьні й пасланьні з-за мяжы, а ў людзей са сьведкаў змаганьня - толькі стосы мянтоўскіх пратаколаў ды паперкі на штрафы.
Аднак і Ордэн мусіць надавацца з беззаганных рук.
Дык з чаго пачаць?

ЗЫ Чаму б не Ордэн імя Каваленкі?
Кнехт напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 16:25
2 Міраслаў Нялепіц

Узгадайце хоць, як "справядліва" разьмяркоўваюцца гранты...
------------------------------------------

Перфекцыянізм - не самая запатрабаваная якасць палітыка. Скажу дакладней - шкодная рыса чалавека, які па азначэнні павінен дагадзіць усім адразу.

:)
Міраслаў Нялепіц напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 18:53
Міраслаў Нялепіц


2 Кнехт
Вы, відаць, не разумееце, што такое перфекцыянізм. Проста слоўца знайшлі прыгожае, так? :)

"Дайце мне мэдаль, я, маўляў, ТАКСАМА, ВЕРШАГОН, змагар, патрыёт і г.д." – вельмі брыдзенькая філясофія! Перамажыце ў сабе гэты РУДЫМЕНТ САЎКОВАСЬЦІ. Пішыце вершыкі не каб дасягнуць (любой якасьцю) тысячнага камэнту, жывіце не дзеля ..., а ЖЫВІЦЕ, НАЙПЕРШ, У СУЛАДДЗІ, Кнехт!
Helen напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 19:06
Мы жывем нібы за кратамі! За тое, што чалавек шануе гістарычны і сапраудны сцяг затрымліваць і паграджаць турмой???!!! Людцы добрыя, трэба нешта рабіць!!! Я нават ведаю, што...
KASINER напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 23:44
Галоўнае нічога і нікога не забыць.
Кнехт напiсаў(ла) Студзень 10, 2010 у 0:17
2 Міраслаў Нялепіц

Перамажыце ў сабе гэты РУДЫМЕНТ САЎКОВАСЬЦІ.
------------------------------------------------------------------

Гэта ўсёадно як перамагчы ў сабе РУДЫМЕНТ ХВАСТАТАСЦІ - я ж на ім сяджу. :)

Дарэчы, перад тым як вучыць другіх жыццю, вы б змянілі свой нік. Альбо Нялепіц - гэта прозвішча? Тады я вас не паслухаюся, бо нашы продкі не памыляліся ...
:)
Аўдох Дубашэвіч напiсаў(ла) Студзень 10, 2010 у 14:52
2 Кнехт.

Адмыслова для Вас зьмяняю свой НІК. (А назаўтра ж з Вашай парадай-камэнтам пайду і ў ЗАГС)
Але вучыць Вас жыцьцю, можна ня буду, га? :) :)

Навогул, павучаць кагосьці вельмі непрыгожа.
Лепей сказаць: "Ты зрабіў тутака кепска", чым "Трэба было зрабіць вось ГЭДАК!".
І дзякуй небу, што краіна САВЕТАЎ загадала нам з Вамі, Кнехт, "доўга жыць"!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).