Супраць актывіста, які 7 студзеня вывесіў сцяг на галоўнай гарадской ялінцы ў Віцебску, распачалі крымінальную справу.
![]() |
| Сяргей Каваленка. Фота Сержука Серабро |
Пра гэта праваабаронца Павал Левінаў даведаўся ад дзяжурнага Кастрычніцкага РАУСа, дзе ў пятніцу ад 10-й ранку да 8-й вечара дапытвалі затрыманага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку.
Справа супраць Каваленкі распачатая паводле 2-й часткі 339 артыкула Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае пакаранне за «хуліганства, здзейсненае паўторна ці групай асобаў, або звязанае з супрацівам асобам, якія спрабуюць прадухіліць хуліганскія дзеянні».
Спадар Левінаў удакладніў, што ў такім выпадку Сяргею Каваленку пагражае
альбо арышт ад 3 да 6 месяцаў, альбо да 5 гадоў абмежавання волі — так званай «хіміі», альбо турэмнае зняволенне на тэрмін да 6 гадоў.
Верагодную дату суду над Сяргеем Каваленкам праваабаронцу высветліць не ўдалося: у міліцыі сказалі, што пакуль што вядзецца следства.
Віцебскія аднадумцы прапанавалі спадару Каваленку скарыстацца паслугамі знойдзенага імі адваката — пра гэта затрыманаму перадалі празь ягоную маці, якая прыяжджала ў Кастрычніцкі РАУС, каб сустрэцца з сынам у перапынку паміж допытамі.
Пазней маці актывіста, спадарыня Лідзія, распавяла, што а 6-й вечара ў кватэры, дзе жыве яна, Сяргей Каваленка з сям’ёй і малодшы брат Віталь, быў праведзены ператрус.
Міліцыянты знайшлі і канфіскавалі 26 улётак апазіцыцыйнага зьместу. Пыталіся і пра наяўнасць бел-чырвона-белых сцягоў, але ў кватэры іх не было.
Нагадаем, што Сяргей Каваленка быў затрыманы ў чацвер каля гадзіны дня на плошчы Перамогі ў Віцебску, пасля таго як на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-метровай вышыні бел-чырвона-белы сцяг, здолеўшы залезці па зборнай мэталічнай канструкцыі на самую вершаліну навагодняй ёлкі.





Хоць і артыкулы ў іх аднолькавыя... 339
вось так вось...
хтосці за выбухі безпакараны ходзіць
а камусці за сцяг да 6 гадоў
ганьба
И че вы к флагу прицепились? Какая разница, что вывешивать, совершая хулиганство?
вельмі дзіўна што адрэагавалі амаль усі ад МФ да Рады БНР, а рэакцыі КХП нідзе не было. Мо яны па-над гэтым?
а шайка больних на предательство согнала спецтехнику снимать
******************
а тому кто взрывы делал ничего не дали
но хорошо хоть каких бандитов ловят, а то мало ли от того флага у какого-нибудь исьцино русцкогого патриота глаз задергался бы...
Сяргей, трымайся! мы з табой!!!!!
Рэд. Калі не адстойваць сваіх ідэалаў, то яны і не ажыццявяцца. Калі на канапе ляжаць, то і жыццё цікавае не пражывеш. Некаторыя кіруюцца такімі прынцыпамі.
але не трэба думаць за іншых як ім лепш. не трэба пужаць ліхтарыкамі з елкі якімі можа забіць мінакоў.
Калі хто баіцца не мусіць там хадзіць.
Матывацыяй павінна быць дзеянне. А жахі -- гэта дэматывацыя.
Пакуль кожны будзе ведаць каму што можна рабіць а каму што нельга, мы не скранемся з месца і так і застанемся ў балоце.
Можа лепей будзе калі кожны будзе адказваць сам за свае ўчынкі і ведаць што ЯМУ рабіць.
Можа лепш без падказчыкаў???
Чамусці версія што Сяржук паклапаціўся пра бяспеку мінакоў і сваю, людзім кшталту m2 не прыходзіць да галавы.
Куды ж. Ім больш бачна.
І тым больш не прыходзіць да галавы што можа ў адным куце горада можна было б павесіць той БЧБ легальна. Каб ніхто не рызыкаваў сабой, мінакамі, сяь'ёй. А хоць бы з павагі да той меншасць якая не страціла нацыянальнай памяці.
Вось такая шчырасьць у тых хто за нас усё ведае....
http://www.bielarus.eu/?q=node/455
Студзень 10, 2010 у 11:48
Я б цябе з задавальненьнем праверыу бы разам з цыганам.
http://kamunikat.org/k_historyja.html?pub_start=1430&pubid=1888
------------------------------------
Настоящие герои - случайный прохожий и моисей абрамович, которые неустанно ведут просветительскую работу по спасению заблудших оппозиционных душ. Уверен, что они без страха взобрались бы на елку, если бы это помогло отвратить от пагубных политических пристрастий некоторую часть молодежи. Слава героям!