Палітыка
4 каментары ЗП | 16:48, 9 студзеня 2010

У суботу, 9 студзеня, быў затрыманы знаёмы Сяргея Каваленкі актывіст «Маладой Беларусі» Тарас Сурган. Ён затрыманы быў у той момант, калі выносіў з хаты смецце.

Пра гэта НН паведаміў Павел Севярынец.

Тараса адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС Віцебска, зазначыў Севярынец.

Нагадаем, што актывіст КХП – БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы 7 студзеня пасля таго, як узняў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ялінцы Віцебска. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, у дачыненні да актывіста заведзена крымінальная справа.

Сёння таксама актывісты «Еўрапейскай Беларусі» перад будынкам Кастрычнікага РУУСа павесілі расцяжку «Свабоду Каваленку».

У панядзелак, 11 студзеня, віцебская грамадскасць збіраецца на пасяджэнне аргкамітэта, дзе будуць вырашаць, як бараніць Каваленку.

Падзяліцца навіной:         
4 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
антон напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 18:43
антибелорусский режим шалеет
Кнехт напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 19:58
СМЕЦЦЕ Ў СВЯТЫ

Не выносце смецця з хаты,
асабліва ў святы,
бо за сметніцу схаваты -
"мусары" і "хваты".

Ці наадварот. Выносце
смецце з хаты пачасцей,
каб не білі ў дзьверы "госці" -
не палохалі дзяцей.
Ігар напiсаў(ла) Студзень 9, 2010 у 21:03
Рэжым усё шалее ад надыходзячага яго канца. Я вось думаю, што потым будуць казаць паслугачы гэтага рэжыму, тыя хто аддаваў злачынныя загады і тыя хто іх выконваў !?
Міхаліна напiсаў(ла) Студзень 10, 2010 у 13:15
Па ўсім бачна - хутка канец калгаснай бандзе. Далучаюся да пытання Ігара - і ў якасці адказу адсылаю да досведу ўсходнееўрапейскіх краінаў, якія вызваліліся ад расейскай дамінацыі раней за нас. Як там бяспека пасля каялася - я не я і карова не мая! Сядзяць зараз як мышы пад мятлою на галодных пенсіях.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).