Меркаванні
4 каментары Ігар Случак, Тарту—Гомель | 15:44, 14 студзеня 2010

Першы — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе я вучыўся да 2008 года. Другі — Тартускі, у якім я навучаюся цяпер.

Арганізацыю вучэбнага працэсу ў Тарту можна ахарактарызаваць выразам «ніхто не перашкаджае, але і за ручку не водзіць».

Атрыманне вышэйшай адукацыі, як і ўсюды ў Еўропе, падзеленае на два ўзроўні: бакалаўрэат — 3 гады і, пры жаданні, магістратура — 2 гады. Галоўнае значэнне маюць не адзнакі, а колькасць крэдытных пунктаў, якія неабходна набраць да канца навучання. Кожны прадмет мае сваю колькасць пунктаў. Частку прадметаў абавязкова трэба прайсці, і частку студэнт можа абраць па жаданні.

Студэнт самастойна вызначае, калі яму зручна праходзіць прадметы. Студэнт сам выбірае групу і час практычных заняткаў. Усё гэта дазваляе рабіць усвядомлены выбар і планаваць час. Жадаеш спаць больш — стаў прадметы на пазнейшы час, жадаеш зрабіць сабе не два, а чатыры выходныя ў тыдзень — паспрабуй скласці так свой вучэбны план. Не жадаеш праходзіць гэты прадмет сёлета — абяры яго ў наступным годзе.

Ніхто не кантралюе, няма журналаў груп, выкладчык не губляе часу на праверку, а дэкан не прыходзіць пасярод пары, каб праверыць выкладчыка, ці адзначыў ён адсутных. Чалавека з самага юнацтва прывучаюць да адказнасці.

У Гомелі ў мяне не было свабоды выбару. Колькі сказалі, гэтулькі і павінен прайсці прадметаў. Расклад складзены без уліку меркавання студэнтаў. Уся сістэма пабудаваная на тым, каб здушыць ініцыятыву, прызвычаіць студэнта да думкі, што ад яго нічога не залежыць. Пасля заканчэння ВНУ ён пойдзе на працу гатовым выконваць усе загады, трываць усе ўмовы.

У еўрапейскіх ВНУ акадэмічныя свабоды існуюць некалькі стагоддзяў. Выкладчык не абцяжараны ідэолага‑выхаваўчымі справамі. Няма і ўпраўленняў ідэалагічнай і выхаваўчай працы з моладдзю з дванаццаці (як у Гомелі) чалавек.

Студэнты Тартускага ўніверсітэта могуць выязджаць за мяжу па любых пытаннях, ¬удзельнічаць у палітычным жыцці, трымацца любых поглядаў. У адрозненне ад студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ГДУ), жыццё якіх пад поўным кантролем. У Тартускім універсітэце няважна, хто ты і што ты. Галоўнае — спраўляцца з вучэбнай праграмай, іначай будзеш адлічаны. Тут няма сістэмы завэлюмаванага рабства ў выглядзе абавязковага размеркавання. Адсутнічаюць «суботнікі», абавязковыя сустрэчы з ветэранамі, службоўцамі, святарамі і праваслаўнымі атэістамі. Можа, таму Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт — «установа адукацыі», а Тартускі — проста ўніверсітэт?

Дарэчы, універсітэт Тарту ўваходзіць у прэстыжным рэйтынгу Times Higher Education‑QS World University Rankings у лік найлепшых універсітэтаў свету.

Службоўцы Міністэрства адукацыі гавораць аб выключнай якасці айчыннай вышэйшай адукацыі. Але сваіх дзяцей яны адпраўляюць вучыцца ў краіны ЕС або ў ЗША.

Чаму так, можна зразумець, параўнаўшы сістэмы вышэйшай адукацыі — Балонскую, распаўсюджаную ў большасці краін свету, з беларускай.

Падзяліцца навіной:         
4 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
cl напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 17:58
Пра форму арганiзацыi заняткаў - рач спрэчная. Якасць адукацыi i адказнасць якая выхоўваецца пад час навучання, на маю думку, ну нiяк не ў першую чаргу залежыць ад формы арганизацыi заняткаў.
Што да адзнакi прысутных, то на маёй памяцi няма нi воднага выпадку, калi за яе выключалi, хаця, натуральна, гэтым скарыстаюцца калi атрымаюць загад "воспитать" вас.
Праблема не ў тым, што ў нас не балонская сiстэма, а ў тым што Адукацыя проста не выключэнне, i таксама знаходзiцца ў заняпадзе.
Калi б галоўнай мэтай было сапраўды узровень адукации студэнтаў, то справы былi б лепей, а пакуль дынамiка толькi негатыўная.
cl напiсаў(ла) Студзень 14, 2010 у 18:34
А на паперах, зразумела, у ГДУ усё добра (http://gsu.by/new's/news110.htm)

>> Что немаловажно, в последние годы наметилась положительная тенденция к улучшению показателей успеваемости студентов, уменьшилось число юношей и девушек, которые отчисляются из университета вследствие академических задолженностей.
- да шо вы гаварите...

Цi не таму гэта што пераздачы адбываюцца амаль што круглы год, а выкладачы праяўляюць цуды вынаходнiцтва па выцягванню хоць якiхсцi ведаў?
Анёла напiсаў(ла) Студзень 15, 2010 у 1:02
памылка ў назве. пакуль што яшчэ трэба пісаць "універсітэт" пасля галоснай, як і іншыя словы, што пачынаюцца з універ-
ofa напiсаў(ла) Студзень 15, 2010 у 9:57
to Анёла
Пакуль што МОЖНА пісаць універсітэт з у складовым пасля слова, якое заканчваецца на галосную. А можна і асвойваць новыя правілы, бо з 1 верасня прыйдзецца "пераключыцца".
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).