Культура66

Гавары са мной па-кітайску

Выйшаў першы кітайска-беларускі-расійскі размоўнік. І першы ж - для бізнэсоўцаў

Ангельская ангельскай, але ладная частка тых беларусаў, якія працуюць па кантрактах за мяжой, мусяць разумецца менавіта па-кітайску. У БДУ тысячным накладам выйшаў «Кітайска-беларускі бізнэс дыялог», кітайска-беларуска-расійскі размоўнік, закліканы дапамагчы ў нашых кантактах з КНР менавіта ў бізнэс-галіне і сферы справавых перамоваў.

У размоўніку — нічога збытнага: неабходныя для кантактаванні з кітайцамі фразы (вітанні, просьбы, прабачэнні, замовы нумару ў гатэлі, пытанні як дабрацца), трохмоўны бізнэс-слоўнік з самымі пашыранымі тэрмінамі, а таксама сітуацыйныя дыялогі (справавое снеданне, прадстаўленне прадукцыі кампаніі, аперацыі з грашыма ў банку і г.д)».

Гонар стваральнікаў — кірылічная транскрыпцыя (яе беларускі варыянт), якае дазваляе прамаўляць кітайскія фразы без ведання іерогліфаў.

«Кірылічная транскрыпцыя для кітайскай мовы — унікальнае дасягненне, — кажа прафесар Ігар Малевіч, супрацоўнік Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя, аўтар канцэпцыі слоўніка. — Скажам так: калі вы валодаеце роднай мова, дык пры дапамозе нашага размоўніка вы зможаце даволі чыста, што сама галоўнае, зразумела для кітайцаў, выказаць свае думкі. У дадатак справа новая: запіс гучання кітайскай мовы на кірыліцу не рабіў яшчэ ніхто».

Перад тым, як выдаваць размоўнік укладальнікі размоўніка зачытвалі зробленую імі транскрыпцыю носбітам мовы, і калі было неабходна — папраўлялі, дасканалячы сваю працу.

«Кітайскія спецыялісты былі ўражаныя наколькі беларуская і кітайскія мовы блізкая паводле гукавага набору: усе гэтыя дзеканні, цеканні, якія значна палягчаюць нам працэс вывучэння кітайскай, —дадае прафесар Малевіч, — вось напрыклад «дзяўчына» па-кітайску будзе «сяудзя»: ну, як не прыгадаць дзявочае імя Ядзя?!»

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай19

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік1

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай19

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць