культура. рознае
2 каментары | 19:49, 17 студзеня 2010

Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.) : зборнік дакументаў і ўспамінаў / Сяргей Шабельцаў. — Мінск: Медысонт, 2009. — 368 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 17).

Убачыла свет 17-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». Ёй стаў зборнік Сяргея Шабельцава «Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.). У кнізе размешчаны дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР.

У кнізе размешчаны дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычную дзейнасць у Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і шляхі адаптацыі на Радзіме.

Па словах рэдактара кнігі, кандыдата гістарычных навук Наталлі Гардзіенкі, зборнік «Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.)" з’яўляецца першай спробай сістэматызацыі матэрыялаў, прысвечаных прысутнасці нашых суайчыннікаў у гэтай краіне.

«Аргенцінская беларуская дыяспара адрозніваецца ад дыяспараў у іншых краінах найперш сваёй ідэйнай скіраванасцю, пракамуністычным характарам, — гаворыць Наталля Гардзіенка. — І гэта своеасаблівы феномен у беларускім жыцці на Захадзе, безумоўна варты увагі і вывучэння. Да сёння былі апублікаваныя толькі асобныя успаміны, або дакументы да гісторыі беларускай Аргенціны. Цяпер жа аўтар-складальнік сабраў шмат цікавых і разнастайных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць і спецыфіку беларускага жыцьця ў гэтай кріане, і працэс рээміграцыі суайчыннікаў у Беларусь, і іх лёсы на савецкай радзіме. У прадмове да кнігі зроблены агляд гісторыі стварэння беларускай дыяспары ў Аргенціне, у якім выразна прасочваюцца яе адметнасці, у параўнанні з дыяспарамі ў іншых краінах. „Беларусы ў Аргенціне“ — гэта у першую чаргу зборнік дакументаў, аднак ён з’яўляецца важным крокам для стварэння грунтоўнага аналітычнага даследавання па гісторыі беларускай прысутнасці ў гэтай краіне».

Кніга падзелена на некалькі тэматычных раздзелаў. Першы раздзел — «Беларускія імігранты ў Аргенціне (1930 — сяр. 1950-х гг)» прысвечаны працэсу станаўлення беларускіх арганізацый ў Аргенціне, працы імігрантаў па падтрымцы Савецкага Саюза. У другім раздзеле «Беларускія рээмігранты (1955 — 1960-я гг.) разглядаецца працэс рээміграцыі беларусаў Аргенціны ў СССР, а таксама ўплыў водгукаў рээмігрантаў пра СССР на жыццё беларускай дыяспары ў Аргенціне. У апошнім раздзеле чытач знойдзе ўспаміны рээмігрантаў з Аргенціны, у тым ліку і ўспаміны беларуска-іспанскага перакладчыка, літаратара і праваабаронцы Карласа Шэрмана.

zbsb.org

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
eisernWolf напiсаў(ла) Студзень 18, 2010 у 1:31
Калі яны эмігравалі, што за камунізм выступалі? Яўна пад калектывізацыю не патрапілі. Звычайна, на гэтым увесь пра-камуністы настрой і заканчваўся. Вось успаміны Ванды Губэрт-Другавец, якая эмігравала ў Аргентыну за ваенным часам (з кнігі "Паваенная эміграцыя"):

"Мае бацькі прынцыпова адмовіліся ўступаць у калгас: маўляў не зьбіраемся задарама аддаваць сваю працу невядома каму й на што. [...] Савецкая ўлада бацьку не даравала ягонай непакорнасьці і пры канцы 1930-х кінула за краты. [...] Пра далейшы лёс бацькі [...] мне нічога не вядома, нам не ўдалося высьветліць аніводнага факта. [...] Мой муж нарадзіўся ў 1923 г. у заходняй частцы Беларусі. Пасьля прыходу савецкай улады быў высланы разам зь сям'ёй у Сібір. [...]"

Гэта такі Савецкі Саюз яны там у сябе падтрымоўвалі?? Я дзіву даюся, шчыра кажучы...
NHardzijenka 2 eisernWolf напiсаў(ла) Студзень 18, 2010 у 15:04
Савецкі Саюз актыўна падтрымлівалі тыя, хто выехаў у міжваенны перыяд з Заходняй Беларусь. У іх наконт савецкай улады было шмат ілюзіяў. Таму і ўспрынялі агітацыю савецкай амбасады пра вяртанне на радзіму і рэальна вярталіся. Пачытайце кнігу, там пра ўсё гэта ёсць :)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).