Грамадства22

Беларусь не адмаўляецца ад праекта «Мінск‑Сіці»

Пра гэта заявіўАляксандр Лукашэнка сёння пры наведванні інтэрната нумар 11, які адкрыўся ў комплексе «Студэнцкая вёска» ў Мінску.

Пра гэта заявіўАляксандр Лукашэнка сёння пры наведванні інтэрната нумар 11, які адкрыўся ў комплексе «Студэнцкая вёска» ў Мінску.

«Гэты няшчасны крызіс скончыцца, і мы будзем больш актыўна рэалізоўваць праект па будаўніцтве «Мінск‑Сіці»,
‑ сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэта добры праект, і мы ад яго не адмаўляемся».

В. а. старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька праінфармаваў кіраўніка дзяржавы пра тое, што ў верасні 2012 года будзе завершана будаўніцтва трох станцый маскоўскай лініі метрапалітэна (па напрамку ўздоўж праспекта Дзяржынскага), а ў верасні 2013 года будзе закончана будаўніцтва станцыі «Малінаўка».

Адказваючы на пытанне студэнта аб ходзе будаўніцтва новага корпуса факультэта міжнародных адносін БДУ на Прывакзальнай плошчы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што бюджэт 2010 года прадугледжвае выдзяленне на будаўніцтва корпуса дадаткова Br1 млрд.

Размаўляючы са студэнтамі ФМА, ён нагадаў, што ў свой час падтрымаў рашэнне аб тым, каб кваліфікаваных дыпламатаў у Беларусі рыхтавала адна ВНУ.

«Лепш развіваць адзін цэнтр падрыхтоўкі дыпламатаў»,

— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што вопыт прыватных ВНУ ў гэтым плане сябе не апраўдаў.

«Мы вельмі акуратна паставіліся да прыватызацыі ВНУ, практычна нічога ў гэтай сферы не прыватызавалі. І, як паказала практыка, гэта рашэнне было правільным.

Нам не патрэбны ВНУ‑шарлатаны, якія не даюць нармальных ведаў»,

— рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

На факультэце міжнародных адносін БДУ цяпер навучаюцца каля 3 тыс. 300 чалавек

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Пятрухін, просьба не займацца лухтой». Кабанаў пасварыўся з былым сябрам падчас дэбатаў у КР17

Келаг: ЗША разглядаюць магчымасць размяшчэння замежных войскаў ва Украіне3

Беларускі спеўны гурт прыехаў у вёску Дашы на Падляшшы. Мясцовая бабуля іх зачаравала4

У Мінску прадаецца кватэра, якая выглядае як музей савецкага жылля4

У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце8

Зяленскі: Гарантаваць бяспеку падчас параду ў Маскве прасіў Кітай5

Вынеслі папярэджанне заснавальніку «Першага музычнага канала»2

«Гэта ж трэба дадумацца». У Жлобіне знайшлі «самую страшную» скульптуру Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць