У Івянцы прайшоў раптоўна арганізаваны праўладным СПБ сход Саюза палякаў, на якім меркавалася абраць новае кіраўніцтва Дому Польскага. С.Сямашка пацярпеў паразу – яго нават не пусцілі ў будынак.

Тарэса Собаль.

Тарэса Собаль.

Дом польскі ў Івенцы.

Дом польскі ў Івенцы.

Падтрымаць Тарэсу Собаль прыехаў кіраўнік консульскага аддзелу польскай амбасады ў Мінску Марцін Марцінак.

Падтрымаць Тарэсу Собаль прыехаў кіраўнік консульскага аддзелу польскай амбасады ў Мінску Марцін Марцінак.

У залу не быў дапушчаны кіраўнік лукашэнкаўскага Саюза палякаў Станіслаў Сямашка і здымачная група БТ.

У залу не быў дапушчаны кіраўнік лукашэнкаўскага Саюза палякаў Станіслаў Сямашка і здымачная група БТ.

Анжаліка Борыс.

Анжаліка Борыс.

У залі не было яблыку дзе ўпасці.

У залі не было яблыку дзе ўпасці.

Выступае Борыс.

Выступае Борыс.

Анжаліка Борыс і Тарэса Собаль.

Анжаліка Борыс і Тарэса Собаль.

Не жуцім земі, сконд наш руд...

Не жуцім земі, сконд наш руд...

Тарэса Собаль.

Тарэса Собаль.

Сходу папярэднічаў псіхалагічны націск на ранейшае кіраўніцтва і тых сяброў СПБ, якія вырашылі падтрымаць Тарэсу Собаль. Супраць Собаль распачалі крымінальную справу: маўляў, не сплаціла падаткаў з матэрыяльнай дапамогі, якую атрымаў аддзел СПБ. Напярэдадні мясцовая раёнка надрукавала на першай паласе інфармацыю аб выключэнні спадарыні Собаль з Саюза палякаў С.Сямашкі, а ўвесь Івянец быў залеплены абвесткамі аб хуткіх выбарах новага кіраўніцтва. У адказ падтрымаць Т.Собаль прыехалі сябры арганізацыі з самых розных рэгіёнаў.

«Мы прыехалі абараняць Дом Польскі. Праўладны Саюз палякаў рыхтуе яго захоп і мы сабраліся, каб абараніць мясцовых палякаў. Мы прыехалі з Мінска, з Гродна. Адусюль»
– расказаў «НН» сябра непрызнанага ўладамі СПБ Яўген з Гродна.

Гасцей было насамрэч багата. Нягледзячы на тое, што 46 чалавек былі затрыманыя ДАІ па дарозе ў Івянец на вартых смеху падставах. Маўляў, трэба разабрацца, ці яны не датычныя да крадзяжоў на дачах перад Новым годам. Уезд у мястэчка нагадваў блокпост – адразу некалькі машын ДАІ правяралі транспарт на пад’ездах да Івянца.

У будынак Дому Польскага пускалі ўсіх ахвотных. Адмовілі толькі здымачнай групе БТ, якая не асабліва настойвала і паўторна з’явілася толькі калі ля ўваходу ў будынак паказаўся С.Сямашка. Якому адразу было заяўлена наступнае – «Пан з’яўляецца персонай нон-грата на тэрыторыі Дому Польскага». Спадар Сямашка спрабаваў запрасіць прысутных у Дом Культуры, дзе ўжо пачынаўся выступ ансамбля «Бяседа» (а адначасова і выбары праўладнага старшыні Дому Польскага), аднак заклікі тыя ніхто не слухаў. Цікава, што С.Сямашка, пачаў агітаваць за «нашу беларускую мову», калі яго папракнулі ў няведанні польскай. Напэўна, менавіта тое і было патрэбна БТ.

«Без накладак прайшло?» – запытаў С.Сямашка ў суправаджаючага яго маладзёна, калі адышоў на пару дзесяткаў метраў ад натоўпу.

А сход прайшоў узнёсла. Удзел у выбарах старшыні Дому Польскага прымалі толькі івянчане, якіх сабралася 157 чалавек – большая частка мясцовай польскай грамады. Слова давалі ўсім ахвотным, з чаго не прамінулі скарыстацца і прыхільнікі афіцыйнага Саюза палякаў. Крытыку перапоўненая зала сустракала апладысментамі. Аднак добрых словаў у адрас старшыні – Тарэсы Собаль – было значна больш. У выніку, за яе пераабранне прагаласавалі амаль адзінагалосна.

«СПБ у Івянцы бароніць сябе. Нягледзячы на рэпрэсіі, нягледзячы на цяжкую сітуацыю», – пракаментавала «НН» вынікі сходу старшыня непрызнанага ўладамі Беларусі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс.

Праз 15 хвілін пасля сканчэння мерапрыемства ў івянецкім Доме Польскім знікла электрычнасць. Нібыта даючы зразумець, што сістэма таксама яшчэ не здаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?