Улада2424

Мілінкевіч і Казулін праігнаравалі Палітраду АДС

24 студзеня, пасля больш чым гадавога перапынку, у Мінску прайшло чарговае пасяджэнне палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл.

24 студзеня, пасля больш чым гадавога перапынку, у Мінску прайшло чарговае пасяджэнне палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Пасяджэнне адбылося ў шыкоўнай зале гатэля «Краўн Плаза» ў сталіцы. На яго сабраліся 89 чалавек, у тым ліку 28 членаў палітрады, дэпутаты з рэгіёнаў, дыпламаты (пасол Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Польшчы, Чэхіі, Італіі, Венгрыі, Літвы, Эстоніі, Офіса АБСЕ ў Мінску).

Аднак

на Палітраду не прыйшлі запрошаныя на яе прадстаўнікі Руху за Свабоду, а таксама Аляксандр Казулін і лідэры «Еўрапейскай кааліцыі».

Выступаючы на пасяджэнні сустаршыня АДС, лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, альтэрнатывы Аб’яднаным дэмакратычным сілам ва ўмовах дыктатуры няма. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах «безадказна дзейнічаюць тыя, хто спрабуе разбурыць гэтую пляцоўку па каардынацыі дзеянняў дэмакратычных сіл».

Кіраўнік планава-аналітычнай групы АДС Вацлаў Арэшка мяркуе, што кааліцыі неабходна прыпыніць курс на дыялог з уладай.
Паводле яго слоў, вярнуцца да спробаў наладзіць дыялог з уладамі варта тады, калі бакі змогуць весці яго на роўных. Дыялог на прынцыпова новай аснове магчымы толькі ва ўмовах стварэння ў грамадстве біпалярнай сітуацыі, калі ўплыў апазіцыі будзе параўнальным з уплывам улады. Тады націск на ўладу як метад прымусу яе да перамоў будзе складвацца не толькі з асобных акцый пратэсту. Націскам будзе сам факт наяўнасці моцнай апазіцыі, якая валодае альтэрнатыўным меркаваннем і падтрымліваецца народам», — сказаў палітык.

У сваю чаргу ветэран беларускай палітыкі Юрый Хадыка заявіў, што кааліцыя на мяжы распаду. Паводле яго слоў, палітрада не збіралася ўжо паўтара года і ніводзін з сустаршыняў кааліцыі ў сваім выступленні не растлумачыў прычыну гэтага.

Праз адсутнасць кворуму палітрадат не змагла прыняць у склад АДС арганізацыі «Саюз Чарнобыль-Беларусь» і «Маладая Беларусь».
Тым не менш, члены палітрады прынялі рашэнне рэкамендаваць «Саюзу Чарнобыль-Беларусь» і «Маладой Беларусі» браць удзел у працы каардынацыйных органаў АДС.

Палітрада вырашыла, што АДС павінны прадоўжыць працу па вызначэнні прынцыпаў вылучэння адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта.

У той жа час

раней запланаваныя Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі на пачатак 2010 года праймерыз не адбудуцца, паведаміў агенцтву БелаПАН 24 студзеня сустаршыня АДС, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Разам з тым ён зазначыў, што «ад праймерыз ніхто не адмаўляецца». «Цяпер ідзе дыскусія як аб часе, так і аб фармаце іх правядзення», — сказаў палітык.

Лябедзька таксама паведаміў, што «калі ўсё будзе нармальна, то правядзенне праймерыз можа быць сумешчана па часе з мясцовымі выбарамі», якія пройдуць 25 красавіка.

Першапачаткова АДС заяўлялі аб намеры правесці праймерыз на агульнарэспубліканскім узроўні, каб вызначыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл, у другой палове 2009 года. Затым было вырашана правесці іх спачатку на ўзроўні аднаго — Аршанскага — раёна ў студзені-лютым 2010 года.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі46

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто тыя людзі, якімі запоўнілі Нацыянальны футбольны стадыён пры яго адкрыцці?20

Папа Леў XIV выступіў за святкаванне ўсімі хрысціянамі Вялікадня ў адзін дзень5

Рутэ: НАТА трэба павялічыць выдаткі на СПА ў пяць разоў3

У мінскай Грушаўцы каля адной з кавярняў заўважылі малпу1

У Расіі прапанавалі адключаць інтэрнэт па начах для павышэння нараджальнасці8

Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт1

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля2

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»10

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі46

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць