Культура2020

Беларуская мова адродзіцца, але пазней

Таварыства беларускай мовы правяло навукова-практычную канферэнцыю «Сучасны стан беларускай мовы і дзейнасць грамадскіх арганізацый па яго паляпшэнні».

Таварыства беларускай мовы правяло навукова-практычную канферэнцыю «Сучасны стан беларускай мовы і дзейнасць грамадскіх арганізацый па яго паляпшэнні».

Сярод прысутных былі вядомыя навукоўцы, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Не ўсе, праўда, бралі слова. Некаторыя прыйшлі як сябры таварыства. Бо ў перапынку паміж выступленнямі адбылося пасяджэнне Рады ТБМ.

З дакладам ад Міністэрства культуры выступіла Наталля Аўдзеева. Пра ўдзел прадстаўніка гэтай установы ў канферэнцыі, відаць, не было вядома да апошняга моманту. Бо ў праграмах канферэнцыі нават не надрукавалі яе прозвішча.

На агульным фоне станоўчых вынікаў працы Мінкультуры, спн. Аўдзеева адзначыла і недапрацоўкі. Сярод такіх — толькі 30 працэнтаў беларускамоўных спектакляў у бягучым рэпертуары драматычных тэатраў краіны, а таксама 37 працэнтаў — у лялечных тэатрах. На бліжэйшы час стаіць задача давесці гэтыя лічбы хаця б да 50.

Выступленне прадстаўніцы Мінкультуры выклікала ажыўленне. Можа і не столькі сам даклад, колькі магчымасць «ударыць мацней» дзяржаўнага чыноўніка.

Каб не разважлівасць Алены Анісім, якая разам з Алегам Трусавым вяла канферэнцыю, магло б распачацца цкаванне сп. Аўдзеевай. Спн. Анісім паабяцала ўсе абмеркаванні правесці перад перапынкам.

«Усё сапсавалі, далі ёй збегчы», — казаў адзін мужчына свайму суседу, калі надышоў час ісці на абед, а задаць пытанні Наталлі Аўдзеевай так і не далі.

Некаторыя прысутныя дэманстратыўна пачыналі ёрзаць на крэслах, крэхкаць, перамаўляцца. «Задужа навукова і доўга», — пачуўся голас мужчыны з залы. Выступоўцы, здаецца, нават і не звярталі ўвагі на такія рэплікі. Кожны хацеў нешта сказаць сваё з трыбуны, але не заўжды чуў свайго калегу.

Алег Трусаў у сваім выступленні выказаў ідэю стварыць «прысягу настаўніка». Толькі так можна абавязаць настаўнікаў размаўляць на роднай мове. Бо здараюцца выпадкі, калі студэнты скардзяцца на выкладчыкаў, якія, прачытаўшы лекцыю па-беларуску, па-за аўдыторыяй пераходзяць на расейскую мову. «Ведаюць, але не размаўляюць. Чаму?», — задаўся пытаннем Алег Трусаў.

«Можна не ўступаць у партыі і апазіцыйныя арганізацыі. Дастаткова 24 гадзіны ў суткі размаўляць па-беларуску, каб змяніць моўную сітуацыю», —

перакананы сп. Трусаў. І вялікую надзею ў адраджэнні мовы ён ускладае на моладзь. Па яго словах, менавіта студэнты, найперш філалагічных факультэтаў, ствараюць найбольшую колькасць суполак ТБМ.

Канферэнцыя была разнапланавая. Адны занадта паглыбляліся ў гісторыю, іншыя — у мовазнаўства. Некаторыя пераказвалі біяграфіі культурных дзеячаў. На агульным фоне вылучылася выступленне Лявона Баршчэўскага. Ён закрануў тэму беларускай мовы ў СМІ. На яго думку, нашы тэлеканалы можна перавесці цалкам на беларускую мову ў сціслыя тэрміны і без вялікіх фінансавых выдаткаў. І ніякіх пратэстаў сярод гледачоў, лічыць мовазнаўца, такі крок не выкліча.

Бо, да прыкладу, футбольныя заўзятары яшчэ ў 1990-х глядзелі матчы з беларускамоўнымі каментатарамі. І ніякіх мітынгаў супраць гэтага не праводзілі.

Алег Трусаў плануе выдаць даклады выступоўцаў асобным зборнікам. На гэтым так часта засяроджвалася ўвага, што складваецца ўражанне пра геніяльнасць тых выступленняў. Але ж да сапраўднай канферэнцыі мерапрыемства ўсё-ткі не дацягвае. Хутчэй круглы стол.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін асудзіў парушэнне Ізраілем Статута ААН і нормаў міжнароднага права11

За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза7

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?4

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць