Меркаванні
13 каментароў Вольга Жарнасек | 16:49, 25 студзеня 2010

Трагедыя Гаіці, як любая такая падзея, стала лакмусавай паперкай для цэлых краін і асобных людзей. Піша Вольга Жарнасек.

Гаіці называюць самым нешчаслівым месцам на Зямлі. Там працуюць сотні дабрачынных арганізацый, туды пералічаюцца мільярды даляраў у год, але сітуацыя не паляпшаецца. Краіна загразла ў бандытызме і карупцыі. Асноўная задача міжнародных місій на Гаіці — не дапусціць кровапраліцця падчас дзяльбы гуманітарнай дапамогі.

І тым не менш, гэта тыя рэчы, пра якія варта забыцца, калі пад руінамі ляжаць дзясяткі тысяч целаў. Пасля таго, як адбыліся трагічныя падзеі ў Гаіці, знайшоўся шэраг людзей, якія пачалі шукаць вінаватых у тым, што здарылася.

Любіміца многіх прагрэсіўных расіянаў журналістка Юлія Латыніна напісала пра сітуацыю ў Гаіці артыкул «Новая Палестына».

Ужо ў першым абзацы прагучала цынічнае параўнанне ‑«жыхароў Гаіці вельмі шкада, як шкада сямігадовага цыганёнка, што сядзіць ў падземным пераходзе з прагнутай рукой». Далей — шмат літар пра тое, як гаіцяне эксплуатуюць сваё незайздроснае становішча і якую ролю ва ўсёй гэтай сітуацыі адыгралі Францыя і ЗША. Пад артыкулам тры сотні каментароў, многія з іх пра тое, што «не дам ні капейкі гэтым папрашайкам».

Патрыярх Кірыл назваў землятрус «Божай карай» за «страту маральнага аблічча».

Трапна гэтую сітуацыю абазначыў папулярны расійскі журналіст Віктар Шэндэровіч: «…патрыярх, які носіць на запясці цікаючую цацку з белага золата за трыццаць тысяч еўра, ужо даўно ўзяў на сябе функцыю Божага медыума». А венесуэльскі сябар Беларусі Уга Чавэс назваў іншую прычыну таго, што адбылося на Гаіці. Паводле ягонага меркавання, землятрус — «вынік выпрабаванняў, праведзеных Ваенна‑марскім флотам ЗША».

Знайшліся і тыя,

хто пачаў лічыць грошы (вядома, клапоцячыся выключна пра гаіцян) і вінаваціць краіны ў недастатковай дапамозе.

Італьянская газета Il Giornale прайшлася па мусульманскіх краінах, надрукаваўшы артыкул «Вось вам ісламская салідарнасць: Аравія не дала ні капейкі на Гаіці». Узгадаўшы, як саудаўская рука, скупая для гаіцян, працягнула мільярд даляраў пасля вайны Іраку. У любым разе, здарэнне на Гаіці стала нагодай для таго, каб пакапацца ў бруднай бялізне многіх краін. Пад абстрэл крытыкаў патрапілі як ЗША, так і мусульманскі свет ды Еўропа.

Беларусь таксама не магла не адзначыцца.

Расійскі блогер tiradorrus падрыхтаваў мапу, на якой абазначыў зялёным колерам краіны, якія аказалі гуманітарную дапамогу Гаіці, шэрым — тых, хто гэтага не зрабіў. Адзіна шэрай плямай у цэнтры Еўропы аказался Беларусь. У сродках масавай інфармацыі шырока тыражавалася выказванне міністра па надзвычайных сітуацыях Энвера Барыева пра тое, што

міністэрства не бачыць «надзённай неабходнасці» дапамагаць Гаіці.

І гэта ў час, калі генсек ААН Пан Гі Мун заклікаў сусветную супольнасць сабраць грошы, калі Еўрасаюз гарантаваў дапамогу ў памеры больш за паўмільярда даляраў; калі нават бедныя афрыканскія краіны пералічваюць Гаіці грошы.

Пакуль улада займаецца нафтавымі войнамі, яе функцыі, у які ўжо раз, пераймае грамадзянская супольнасць.

У нядзелю ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля, ладзілася дабрачынная акцыя па збору грошай гаіцянскім дзецям.

Ідэя належала пробашчу, ксяндзу Ігару Лашуку. Ён зазначыў, што напярэдадні яму тэлефанавала шмат людзей, якія пыталіся, куды можна пералічыць сродкі, каб дапамагчы ахвярам прыродных катаклізмаў. Тады ксёндз вырашыў арганізаваць дабрачынную акцыю. У нядзелю, на працягу цэлага дня кожны ахвотны мог пачаставацца блінамі з мёдам узамен за ахвяраванне. Плата за пачастункі была адвольная, але ў скарбонку людзі часам клалі сумы, роўныя некалькім сярэднім заробкам. Усё адбывалася без пафасу. Не было шырокай агалоскі і фармальнасцяў, не прысутнічалі дзяржаўныя тэлеканалы, не было чыноўнікаў. Так выглядала першая ў Беларусі акцыя па збору сродкаў ахвярам землятрусу ў Гаіці.

Якой бы ні была ранейшая гісторыя гаіцян, не варта зараз ладзіць разборкі на касцях і шукаць прычыну землятрусу. Усё гэта выглядае бесчалавечна, калі загінулі дзясяткі тысяч людзей і некалькі мільёнаў засталіся без пітной вады і даху над галавой. Можна прыпадабняцца да патрыярха і казаць, што гаіцяне вінаватыя самі, а можна зрабіць, як просты святар і дапамагчы дзецям Гаіці. З надзеяй на тое, што яны калісьці зменяць сваю краіну да лепшага.

Падзяліцца навіной:         
13 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Салдат Швейх напiсаў(ла) Студзень 25, 2010 у 17:11
Сэрбія так сама не дапамагла, не толькі Беларусь. Але сэрбы ў ЭС імкнуцца, а нам мо выбачальна...
вудаісты незалежнікі з 1791 г., а мы ? напiсаў(ла) Студзень 25, 2010 у 17:49
усё ж мае рацыю Латыніна а не Жарнасек. Апошняя ўхваляе католікаў. Няма сумневу, што грошы з касьцёлаў ксяндзы перавядуць не кудысьці, але менавіта на каталіцкую місію ў Гаіці. Тамтэйшыя папуасы афіцыйна на 80% паклоньнікі культу Вуду. З 1791 году вудаісты пачалі ўзброенае паўстаньне супраць каталіцкіх рабаўладальнікаў Францыі, якое закончылася поўнай перамогай і ўсталяваньнем незалежнасьці Рэспублікі Гаіці ў 1804 годзе. Падчас землятрусу каталіцкі збор у Порта-Прэнса разбураны моцай стыхіі. Арцыбіскуп загінуў па развалінамі.
міласэрнасьць драпежнікаў напiсаў(ла) Студзень 25, 2010 у 21:37
добра вядомыя карпарацыі што раз больш набліжаюць сьветабачаньне беларусаў да менталітэту гаіцянскага грамадства. Нічога не нагадвае:

"В игру под названием «они нам должны» всегда играют двое. Гарант Преваль, который считает, что его бедному народу нужно $10 млрд, и международные организации, которые глубоко поддерживают гаранта Преваля в этом вопросе" Ю.Латыніна.

"В отличие от армии США, международная бюрократия готова вечно помогать Гаити бороться с последствиями землетрясения. Впрочем, чего кривить душой? Это не международная бюрократия. Это - международная демократия.Ю.Латыніна"
Таццяна Елавая напiсаў(ла) Студзень 25, 2010 у 22:06
вельмі добры і важны артыкул.
Праваслаўны напiсаў(ла) Студзень 25, 2010 у 22:21
... Шэндэровіч будзе вучыць нашага Патрыярха багаслоўю! А аўтарка мае нахабства гэтае трызьненьне паўтараць! Прапаную ёй разам з Шэндэровічам тэрмінова ехаць на Гаіці - у якасьці гуманітаркі. А мы тут самі разьбяромся, што да чаго.
праваслаўны магадан напiсаў(ла) Студзень 25, 2010 у 22:57
а хто мне патрыярх? памазанік божы?
Казаць пра кару божую? Дзе яны былі падчас чарнобыля, курску, масквы і валгадонску?
Ці афрыканцы 300 год таму самі дабраахвотна засунулі рукі ў кайданкі і пагрэблі на гаіці? за гэта ім кара!?
хай сабе залаты гадзіннік замест крыжа павесіць!
часткова згодны з другім каментаром - думаю каталіцкі касцёл таксама паклапаціцца пра правільнае расходванне сабраных сродкаў.
усе заткніцеся. Шэндэровіча на фарш напiсаў(ла) Студзень 25, 2010 у 23:16
\"А мы тут самі разьбяромся, што да чаго.\" З нашым-вашым патрыярхам.
Хто яшчэ ваш цяперашні палітрук, камарадэ \"прававерны\"?
Праваслаўны напiсаў(ла) Студзень 25, 2010 у 23:54
Шаноўная рэдакцыя нястомна цэнзэруе ўсялякія намёкі на нацыянальнасьць і веравызнаньне некаторых камэнтатараў праваслаўнага Патрыярха. Напэўна, клапоціцца, каб не было "нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы".

А цкаваньне Патрыярха Рускай Праваслаўнай Царквы - гэта не распальваньне рэлігійнай варажнечы? Гэта тычыцца і аўтаркі, і некаторых камэнтатараў.
riko напiсаў(ла) Студзень 26, 2010 у 0:06
хороший комментарий. как раз то, чего не хватало во всей этой неразберихе. и не странно, что найти его можно было только тут.
што схавана пад маскай рэлігіі ? напiсаў(ла) Студзень 26, 2010 у 1:23
нешта я не разумею нахабства гэтага чалавека : жадае, каб не намякалі на нацыянальнасьць і веравызнаньне (а чаму, хіба гэтыя рэаліі - ёсьць ганьба?? ). Аднак сам выстаўляецца пад канфэсійным мяном, дэманстратыўна - "Праваслаўны". Што ж закладзена ў гэтым лукавым слове, ідэалагічна пафарбаваным ( у перакладзе з грэцкай "ортодокс") ? А вось што: супрацьпастаўленьне адной канфэсійнай групы усім астатнім групам і грамадзянам, ганарыстае выпячваньне сваёй уяўнай "правільнасьці", як процілегласьць - зьневажлівае менаваньне іншых людзей "неправославнымі", "інославнымі" і да таго падобнымі прыніжальнымі эўфэмістычнымі мянушкамі, як для ерэтыкаў. Культывацыя такога канфэсійнага нацыяналізму маскоўскага разьліву - не што іншае, як узвычаеная абраза ўсяго грамадзтва. Расейскія камуністы, таксама называлі сябе "ордэн мечаносцаў", "людзі особого склада" а ўсіх астатніх лічылі на тона-кілаграмы як "беспартыйную масу".
Праваслаўны напiсаў(ла) Студзень 26, 2010 у 1:59
...
Паўтараю шчэ раз - якое права мае ... Шэндэровіч плявузгаць і абражаць прадстаяцеля Памеснай Праваслаўнай Царквы? Шкадуе гаіцянаў? Няхай сьпярша пашкадуе ўласных палестынцаў!
Тоширский напiсаў(ла) Студзень 26, 2010 у 5:15
Красный террор с еврейским лицом
Тогда в 45-м обратил пламя в дым
Аляксандра напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 21:24
То, что такая акция прошла в Миснке - это безумно радует и вообще говорит о том, что есть еще люди в церковном мире, которые занимают свое место, не из-за денег или выгоды, а потому, что действительно достойны служить Богу.

А еще меня поражает привычка всех сравнить, кто, что и сколько дал или не дал, только для того, чтобы оправадть себя сами х и бездеятельнсоть! Смотрели бы на себя, а не осуждали других!
Спасибо за статью.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).