выбары-2011
абноўлена, + рэпартаж і фоты Юліі Дарашкевіч | 70 каментароў | 15:35, 27 студзеня 2010

 © Фота Юліі Дарашкевіч

 © Фота Юліі Дарашкевіч

 © Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч © Фота Юліі Дарашкевіч

27 студзеня аб пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі афіцыйна абвясціў палітык Алесь Міхалевіч. За год да выбараў ён стаў першым апазіцыянерам, які кідае выклік Лукашэнку.

Месца для пачатку кампаніі Міхалевіч абраў досыць нечаканае — планетарый у парку Горкага. Журналісты і госці ўселіся ў залі, дзе экскурсавод старанна расказваў усё, што ведае пра зоркі, сузор’і, планеты і туманнасці.

«Цяпер перад дзецьмі змагу казырнуць ведамі, — казаў адзін знаёмы. — А то аказваецца, што Плутон ад 2006 года не ў Сонечнай сістэме». Іншы знаёмы журналіст дзяліўся, што не быў у планетарыі гадоў трыццаць.

Зрэшты, спадзяванні, што заява аб пачатку кампаніі будзе зроблена акурат у планетарыі, не спраўдзіліся. Пасля лекцыі пра зоркі ўдзельнікі мерапрыемства рушылі ў бок кавярні «Жар‑Птушка». Там Міхалевіч і зрабіў свой выступ.

Міхалевіч падняўся на другі паверх установы, каб узяць слова, і глядзеў на астатніх зверху ўніз. Гаварыў па‑беларуску. Ён адразу сказаў, што ягоная кампанія будзе грунтавацца на прынцыпова новых для беларускай палітыкі пазіцыях. Кампанія ж будзе рабіцца беларусамі для Беларусі.

Касцяк каманды складуць адукаваныя людзі, станаўленне якіх адбывалася ўжо ў незалежнай краіне. Шмат хто з іх працаваў на Захадзе, але вярнуўся ў Беларусь, зазначыў Міхалевіч. Яны крытычна ставяцца, як да дзейснай улады, так і да апазіцыі.

Гэта былі тэзісы першай часткі выступу. Потым па‑ангельску пачалі спяваць невядомыя музыкі, якіх ніхто не прадставіў.

У другой частцы прамовы Міхалевіч стаяў побач з экранам, дзе была выява ракеты, гатовай да старту. Палітык зазначыў, што найперш ён будзе працаваць з адукаваным гарадскім насельніцтвам. Міхалевіч упэўнены, што ні ў каго з палітыкаў такой вялікай падтрымкі ад гэтага пласта насельніцтва, як у яго, не будзе.

Міхалевіч сказаў, што ягоная кампанія не будзе грунтавацца на крытыцы супернікаў, яна будзе базіравацца на агітацыі сваёй праграмы і сваіх моцных бакоў.

«Мы не за апазіцыю, мы не за ўладу. Мы — за Беларусь», — казаў палітык.

Міхалевіч пазбягаў гаварыць слова «я», замест яго ўжываючы «мы», падкрэсліваючы, што без каманды гэтая кампанія немагчымая.

Мерапрыемства наведалі намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, старшыня Вялікай Рады «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская, старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Міхалевіч падкрэсліваў, што яго падтрымліваюць некаторыя бізнес‑супольнасці ўнутры краіны, а таксама ўплывовыя прадстаўнікі дыяспары. «Кампанія будзе праводзіцца выключна за беларускія грошы, што будзе адрозніваць яе ад іншых кандыдатаў», — сказаў А.Міхалевіч.

«Старт ракеты пачаў засваенне космасу. Мая каманда адпраўляецца ў складаны шлях. Паехалі!» — так палітык скончыў свой выступ.

Потым ён паведаміў журналістам, што будуць асобныя прэзентацыі ягонай каманды і праграмы. «Я ўпэўнены ў сваіх сілах», — сказаў палітык.

Задачай максімум ён назваў перамогу на выбарах, а задачай мінімум — заручыцца падтрымкай сярэдняй класы. Міхалевіч не збіраецца ўдзельнічаць у вылучэнні адзінага ад апазіцыі.

Пасля быў невялікі фуршэт, дзе Міхалевіч падняў тост «За перамогу!».

Зміцер Панкавец

Алесь Міхалевіч. Нар. у 1975. Ён з сям’і навукоўцаў. Быў адным з першых выпускнікоў Коласаўскага ліцэя. Скончыў БДУ па спецыяльнасці паліталогія, праходзіў стажыроўкі ў Варшаве і Оксфардзе. Быў заснавальнікам Задзіночання беларускіх студэнтаў, доўгі час уваходзіў у Партыю БНФ. Быў дэпутатам Пухавіцкага райсавета. Жанаты, мае дзвюх дачок.

Падзяліцца навіной:         
70 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Стары знаёмы напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 15:23
Веру, што не мае шанцаў.
Зміцер напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 15:24
Вельмі слушны кадыдат.Новы твар у нашай апазіцыйнай палітыцы.Чаму б і не падтрымаць на выбарах?!
eisernWolf напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 15:25
Якшчо жылі мы на Ўкраіне, гэта была-б бадай ня сьмешна. :)
eisernWolf напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 15:27
Якшчо жылі мы на Ўкраіне, гэта было-б бадай ня сьмешна. :)
Ліс напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 15:30
Застаецца пажадаць плённай працы і вядзення эфектыўнай кампаніі. Маладое пакаленне з большага атручана лукашызмам. Але моладзь павінна вызначаць сама сваю будучыню.
а за туманам нічога не віднО напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 15:35
нейкая надта ўсечаная інфармацыя. "маладосьць і шустрасьць " насьцярожваюць. А што яшчэ прэзентуе сп.Міхалевіч у рэальнасьці ?
fedar напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 15:45
eisernWolf +1
Выпускнік напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 15:52
Алесь ня мог быць заснавальнікам Задзіночаньня беларускіх студэнтаў. ЗБС ствараў Ігар Міхно. А Міхалевіч прыйшоў у арганізацыю значна пазьней і быў яе 4-ым кіраўніком.


З.Ы.Сказ «Вылучэнне Міхалевіча — гэта заяўка на лідэрства ў апазіцыі на наступныя гады.» — гэта заяўка на неадэкватнасьць аўтара гэтага рэклямнага матэрыялу.
Лядоўня напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 16:00
Маладосьць даволі такі ўмоўная. Прынамсі, новым тварам яго не назавеш. А ўвогуле - усім пофіг. На прэзыдэнцкіх выбарах, як заўжды падліку ня будзе.
Васіль напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 16:01
Алесь Міхалевіч - прэзідэнт? Гэта не сур'ёзна. Абсалютна. Я ўжо не кажу пра тое, што фактычна Міхалевіч працуе на рэжым (і Мілінкевіча, ці разам з Мілінкевічам) і збіраецца цягнуць народ на выбары.
Толькі байкот!
Васіль 2 а за туманам нічога не віднО напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 16:05
нейкая надта ўсечаная інфармацыя. "маладосьць і шустрасьць " насьцярожваюць. А што яшчэ прэзентуе сп.Міхалевіч у рэальнасьці ?
____________________________________________________________

А ў рэальнасьці - гэта мадэрнізаваная версія Мілінкевіча.
Валодзя напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 16:10
Морда ў яго тэрарыстычная. За такіх не галасуюць.
Павел напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 16:15
"Вылучэнне Міхалевіча — гэта заяўка на лідэрства ў апазіцыі на наступныя гады". Вось ягл асноўная функцыя - блытацца пад нагамі ды гаўкаць на суръёзных супернікаў Лукашэнкі. Зноў пруцца наперад мурзатыя цыганскія дзеці.
Димыч1 напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 16:20
Шустрая ходка за бабками, не более. Потом сольется под Милинкевича, получив отступные.

"Кто следующий?"- зрители в партере, лениво зевая.:))
Кот напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 16:21
За год да выбараў ён стаў першым апазіцыянерам, які кідае выклік Лукашэнку.
---
Гэта бадай што анекдот..
Уяўляе колькi яшчэ япазiцыянераў падцягнецца паўдзельнчаць у гэтым клоўнскiм шоў.
Салдат Швейх напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 16:30
Мо хай для пачатку пагаліцца, ці што?
Клаўс Трафоб напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 17:01
Хоць нешта цікавае зьвяілася перад прэзыдэнцкімі выбарамі )
Здань напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 17:08
Хто сумнявауся , што Мiлiнкевич будзе адбельваць дыктатуру пры адсутнасцi кантролю за падлiкам галасоу.
Сірога напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 17:25
ну, калі заяўка на прэзідэнцтва ў Алеся сур'ёзная - то поспехаў яму.
sanok666 напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 17:26
Адкуль жа вы тут панабеглі мілінкевічафобы, з убогай хартыі97?
Александр напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 17:34
Алесь,вам все карты в руки.Необходимо воспользоваться ситуацией, как в свое время ей это сделал Ленин.Исползовать недовольство граждан таможенными пошлинами на авто. ,которые уже ввели , и хотят ввести с первого июля. Кто будет отдавать проценты по кредитам?У нас не Россия с ее запасами полезных ископаемых и поэтому долги будут отдавать наши дети.Мертворожденный "тройтвенный"союз?
глядач напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 17:48
у міхельсона бары даўно ўжо няма. нящжо нн не даслала фотакора на эпахальную прэзэнтацыю?
Neo напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 17:49
Палітык таксама мае добрыя сувязі ў Еўропе.
____________________________
Неужели добился таких же успехов как и Милинкевич: стоял рядом с Меркель 15 секунд? Круто!
Цікаўны напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 18:03
Салдату Швейху
Фідэль Кастра таксама не галіўся дзеля сваёй перамогі
Лёша-касманаўт напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 18:14
Добрага пралёту!
sid напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 18:23
а таксама ўплывовыя прадстаўнікі дыяспары.
__________________________________________
Сп. Пазьняк падтрымаў сп. Міхалевіча?
Huminski напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 18:25
Плённай працы і посьпехаў!
сваяк з над Прыпяці напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 18:30
Праграму ў студыю. Ці месца прэзентацыі азначае што кандыдат з месяца зваліўся?
Валодзя напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 18:31
Пабрылі ўжо? Аператыўненька :-)
Мікола напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 18:47
Сапраўды, вельмі смешна! Шанцаў - 0, 0000000000000000000000000000000000001
Цяпер ён нават ня зможа стаць дэпутатам мясцовага савета!
Чытайце хлопцы дзядзьку Зянона, і не губляйцее часу
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 18:53
Алесь Міхалевіч: Паехалі!
Кот: "Гэта бадай што анекдот.."

Жена ночью будит мужа со словами: "Возьми меня". Тот недовольно ей отвечает: "Спи, дорогая, мы никуда не едем!"
Жаба! напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 19:14
http://pics.livejournal.com/zmagarka/pic/000g4tr9

За тонкі гумар, і разнастайнасць думкі!
Кнехт напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 19:17
НА ЧЫМ ПАЕХАЛІ?

Ён сказаў: "Паехалі!"
- А дзе ж ровар твой?...
І усе абыдзенна
махнулі рукой.

Даволі нам ва ўладзе голых срак -
ад іх затым не збавішся ніяк.

:)
пытаньне напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 19:39
"Міхалевіч падкрэсліваў, што яго падтрымліваюць некаторыя бізнес‑супольнасці ўнутры краіны, а таксама ўплывовыя прадстаўнікі дыяспары. "
------------------
Прозьвішчы прадстаўнікоў бізнэс-супольнасьці не названыя па зразумелых прычынах.

Тады хоць адно прозьвішча ўплывовага прадстаўніка дыяспары (толькі не Макоўскую з Шыдлоўскай - яны не ў дыяспары).
Алесь* напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 19:42
Посьпеху!
магадан напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 20:05
Поспехаў Міхалевічу.
Але людзе будзьце пільнымі: гэта навпэўна альбо агент кдб, альбо масква купіла, альбо вырашыў зарабіць на заходніх грантах. Так што маюць рацыю Каты-Васілі-Дзімычы
Выбаршчык напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 20:22
Ідэатызм з прыкметамі крэатыва :)
Крывіч напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 20:28
Калі ён не з уладай,
калі ён не з апазыцыяй,
значыць ён з масквой у чарзе за Беларусьсю!
А ўплывовыя прадстаўнікі дыяспары магчыма з масквы завіталі? А мо з Амерыкі?
Таварышч лектар напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 20:34
Лучша ўсяго, канешне, пяць зьвёздачак!
Есьць лі жызьні на Марсе, нету лі жызьні на Марсе - науке эта неізвестна!
Зыгмунт напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 20:56
Пра Вовочку

-Вовочка, ты спишь?
Я молчу.
-Заснул - говорит папа маме. - Ну, поехали!
И тут я спросил:"Куда?"...
Klein напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 21:27
А ў прэм'еры каго ён зьбіраецца прапаноўваць? Няўжо Лялькова?
Адзін калгасьнік навешаў людзям на вушы, што і "кухарка можа кіраваць дзяржавай", дык чаму ж заслужанаму дзеячу ТРэцяга Сэктара не паспрабаваць?
illa напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 21:30
Клас. Хоць нешта цікавае будзе на выбарах. Зычу пасьпяховай кампаніі!
Svedka напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 21:48
Гэтак неўзабаве "Наша ніва" будзе прапаноўваць як галоўную навіну нешта накшталт: "Пацыент палаты № 6 у Навінках Вася Пупкін абвясьціў сябе Напаляонам".
Хочацца, каб журналісты вядомай газэты неяк пасур'ёзьней сябе паводзілі.
Кот напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 22:02
Ускладальнiкi кветак зварушылiся..Дурачкам закон не пiсаны як кажуць. Кветачкi можна i ў любы дзень ускласьцi ля помнiку Перамогi, спадары япазiцыянеры.
Jeż Jerzy напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 22:11
плённай працы і поспехаў Міхалевічу.
Мазырчук напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 22:31
Алесю, посьпехаў!
Самсон напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 22:39
Валодзя! Морда ў цябе. Хоць ты і не Ленін...
Урэшце з'явіўся месія. Хлопцы, толькі наперад. Гэта - реал політік. Упэўнены, што апазіцыя будзе біць па нагах. Не звяртай увагі. У любой краіне такіх "апазіцыянераў" ёсць. Улада будзе таксама імкнуцца сваё гнуць. Але яна бліжэй да правілаў. Бойцеся "сваіх".
І ў добры шлях! Народ зачакаўся. Нясіце свежае паветра. ВАС - падтрымаюць!
sergei_d напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 22:45
"Алесь Міхалевіч распачынае прэзідэнцкую кампанію. Старт ёй быў дадзены 27 студзеня ў мінскім планетарыі."

Per aspera ad astra?
San4os напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 23:02
как я понял из статьи, Михалевич работает политиком. круто.
Мар'іна Горка напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 23:29
НешТа я не разумею: калі чалавек кажа: мы не лукашыстаў, мы - не за апазыцыю, значыць, ён засланец з Масквы або КДБ?????????????????
Чаму так складана паверыць, што чалавек сапраўды хварэе ўсім сэрцам за Радзіму? Ён скончыў коласаўскі ліцэй, усе, хто ведаюць, што гэта такое, ведаюць і тое, што там гартуюць сапраўды пажыццёвых, шчырых беларусаў!

Алесь, поспехаў, упэўненасці, шчырай барацьбы і вялікай-вялікай колькасці выбарчых бюлетэняў з галачкай у графе "Міхалевіч А."!!!
_________________________________________

Мар'нагорка ўжо малюе транспаранты "МІХАЛЕВІЧ! МЫ - ЗА ЦЯБЕ!!!"
камуніст-футурыст) напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 23:30
ПРОЛЕТАРКА,
ПРОЛЕТАРИЙ,
ЗАХОДИТЕ В ПЛАНЕТАРИЙ
Войдешь
и слышишь
умный гуд
в лекционном зале.
Расселись зрители
и ждут,
чтоб небо показали.
Пришел
главнебзаведующий,
в делах
в небесных
сведущий.
Пришел,
нажал
и завертел
весь
миллион
небесных тел.
Говорит папаше дочь:
«Попроси
устроить ночь.
Очень
знать нам хочется,
звездная Медведица,
как вам
ночью
ходится,
Как вам
ночью ездится!»
Завнебом,
пальчиком ведя,
покажет
звездомедведя.
Со звездою
в осень
скупо.
Здесь же
вызвездило купол.
Не что-нибудь,
не как-нибудь,
а ночь как ночь
и Млечный Путь.
И тут,
и сбоку,
и везде —
небесный свод
в сплошной звезде.
Как примус,
примутся мерцать,
спаля
влюбленные сердца.
Завнебом
вежливо спросили:
«Какие звезды
над Бразилией?»
Зажег
завнебом
Южный Крест,
невиданнейший
с наших мест.
Светят,
как миленькие,
небесные
светильники.
Аж может устроить
любая горничная
затмение лунное
и даже
солнечное.
Умри, поповья погань!
Побыв
в небесных сферах,
мы знаем —
нету бога
и нету
смысла
в верах.
Должен
каждый пролетарий
посмотреть
на планетарий.
[1929] Маяковский
СТЭРЭАТРУБА напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 23:30
ЭЛЕКТАРАТ ЦІКАВІЦЦА ДЗЕ ПРАЦУЕ МІХАЛЕВІЧ І НА ЯКІЯ СРОДКІ ЁН ЖЫВЕ ? ПА ЗЬВЕСТКАХ ВЫВЕДКІ ФІНАНСАВЫ РЭСУРС ЁН УЖО АТРЫМАЎ. АЛЕ ТОЕ, ШТО ПОБАЧ З ІМ КРУЦІЦЦА ЗБС І АСТАПОВІЧ НАВОДЗІЦЬ НА ПЫТАНЬНІ НЕ ПРЫВАТНЫЯ ...
дзяўчо напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 0:06
жадаю поспехаў Алесю і плёну.
мне ўласна вельмі цікава, хто яшчэ ў ягонай камандзе. :)
цікаваі які яшчэ крэатыў акрамя падвышэння адукацыі журналістаў у астралогіі
Mikola напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 0:09
Dauno ne czytau stolki zartau,Zvanecki nede gubliaecca....Sennia budu dora zasynat...jak zabity...Gumarysty !I ni skada czasu na 52 kamentary ? Kneht baiku raspaviou,a astatnie gora-kamentatary....
Vityaz напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 1:32
/громко в мегафон/ Господа зазывалы на выборы, поскольку Москва до этих самых выборов постарается решить "белорусский вопрос", то они сами становятся бесмысленными, участие в них пособничеством, а гранты под них 30-ю сребренниками. "Я вам надеюсь не помешал, вы тут что-то делали, делили кажется деньги, продолжайте что же вы" (c) из к-ф "Золотой телёнок"
Юрась напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 3:16
Поспехаў, Алесь!
Цэзар напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 3:47
«Мы не за апазіцыю, мы не за ўладу. Мы — за Беларусь»

Ну ў прынцыпе ён гэтым усё і сказаў. Самаўлюблёны чыйсці стаўленнік. Прамых выклікаў ён не кідае, а адцягнуць увагу ад астатніх кандыдатаў альбо даць падставу для распраў сваімі дзеяннямі ён можа.
случайный прохожий напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 10:50
Конечно, победа ему не светит, но преподнес себя публике очень эпатажно. Зачот.
Хотя лозунг "За Беларусь" уже занят другим человеком.
Кот напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 16:15
Я проста тащусь, як зацiкаўлены ў iмiтацыi "выбараў" i самiх "выбарах" рэжым праз спецоў заiмiтаваў масоўку, некае абмеркаваньне "выбараў", "кандыдатаў" дый iх "перспекцiв":))))))))
Глядзiце каб людзi не пракiнулi на гэты раз вашую клаўнаду разам з клоўнамi.;)
Cяргей напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 21:35
ГАНЬБА!!!! Чытае з паперки, рэпартаж = студэнта 1-2 курса журфака, ДЫ_ЛЕ_ТАН_ТЫ! Чаму ўсё такое выродлівае???? жах жах жах.
Маша напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 22:39
Калі б Алесь не прыпісаў сабе стварэньне ЗБСу, дык меў бы шанцы на падтрымку сваіх. А так - толькі на аматараў прыколаў.
І яшчэ, даруйце, як часта ён "мае дзвюх дачок"? Што за брыдотная калька з маскальскае канцыляршчыны? І гэта - сын навукоўцаў?
ніхто напiсаў(ла) Студзень 29, 2010 у 17:30
запішыця ў каманду - я тожа ніхто!
Юрась напiсаў(ла) Студзень 29, 2010 у 19:38
Гэта не сапраўдны кандыдат -- гэта падстава!
магадан напiсаў(ла) Студзень 29, 2010 у 19:41
сапраўды - чытаць з паперкі - несур'ёзна, лепш запінацца, але прынамсі выгляд будзе сур'ёзней.
Маша, Міхалевіч не будзе прыпісваць стварэння ЗБС сабе, гэта відавочна. Тое, што хтосці памыліўся з журналістаў - гэта факт.
Сп Панкавец, папраўце "заснавальніка" на "старшыню" ЗБС, бо сапраўды неяк не сур'ёзна выглядае.
Сунь Укун напiсаў(ла) Студзень 29, 2010 у 20:30
Гэта не сапраўдны кандыдат -- гэта падстава!

Але ж вы рэагуеце на падставу, абмяркоўваеце яе. Таму раблю папярэднюю выснову - гэта даволі удалая падстава.

Конечно, победа ему не светит, но преподнес себя публике очень эпатажно.

Ему светит титул "планетарного кандидата". :)
Пэріс Хілтан напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 12:52
Пакуль дачытала да канца - поп-корн скончыўся.)

Вынікі:1. Алесь Міхалевіч - прыкольны чувак. А перад выбарамі ён павядзе ў балет, ці ў заапарк? (цырк не прапаноўваць - гэта ня смешна)

2. Вось бы пабачыць спраўку ад псіхіатара тых, хто гнеўна піша адное і тое ж, адным і тым жа... Ці то працы ў людзей няма, ці гнеўна ўсё абсіраць - гэта і ёсць праца? :)
booxter напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 13:31
Пакаленне Пэпсі выбірае Міхалевіча: не выберам, дык хоць павесялімся ;) У нашай сітуацыі гэта прынамсі вельмі рэалістычны погляд. Алесу поспехаў.
Pauliuk напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 14:50
Планетарыі ўсіх стран яднайцеся! ... вакол Міхалевіча.
magadan 2 booxter напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 16:28
menawita tamu ja za jago pragalasuju :)
Весь напiсаў(ла) Люты 8, 2010 у 16:31
Перемены - за молодыми. Из всей существующей когорты кандидатов, ни одну рожу не хочется видеть президентом и своим по-сути хозяином.

Михалевич - желаю успехов и быть как можно мудрее и проницательнее с более опытными политиками которые сейчас у руля.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).