культура. рознае
3 каментары Кастусь Матушыч | 20:37, 27 студзеня 2010

З 10 па 14 лютага пройдзе ХVІІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Нягледзячы на крызіс, на ёй чакаецца каля 600 удзельнікаў з 25 краін.

Ганаровым госцем сёлета будзе Францыя. Гэта першая краіна з Заходняй Еўропы, якая атрымала такі статус. Да гэтага ім ганараваліся Казахстан, Ізраіль і Расія.

Падчас выставы запланавана правядзенне некалькіх буйных прэзентацый з удзелам замежных пісьменнікаў. Але арганізатары не спяшаюцца раскрываць іх прозвішчы.

Вядома пакуль, што прыедзе расійскі літаратар Міхаіл Велер.

11 лютага адбудзецца міжнародны круглы стол, прысвечаны стасункам паміж беларускімі і замежнымі пісьменнікамі. Удзел у ім возьмуць прадстаўнікі з Латвіі, Літвы, Расіі, Таджыкістана, Францыі. У межах круглага стала будуць прэзентаваны пераклады на таджыкскую мову кніг беларускіх аўтараў Міколы Мятліцкага, Юрыя Сапажкова і Сяргея Трахімёнка.

Падобная выстава-кірмаш адметная тым, што ў беларускай сталіцы збіраюцца не толькі айчынныя выдаўцы, але і замежныя. І калі, да прыкладу, у Беларусі літаратура па-ўкраінску не выходзіць, а патрэба такая ёсць, то можна набыць яе непасрэдна ва ўкраінскіх выдаўцоў. Акрамя гэтага, тут кнігі прадаюцца без гандлёвай накруткі.

А дырэктар «Белкнігі» Юрый Хмыроў паабяцаў, што на выданне, якога не будзе ў продажы на кірмашы, можна будзе пакінуць замову.

І яе задаволяць.

Ганаровым госцем на наступнай выставе ў Мінску будзе Германія. Пакуль гэтая краіна вырашае, якім чынам сябе прадставіць, арганізатараў турбуе іншая праблема. Яны задаюцца пытаннем: «Дзе пройдзе ХVІІІ Мінская міжнародная выстава-кірмаш?». Бо ў выставачным комплексе «БелЭКСПА» (вул. Янкі Купалы, 27) выдаўцы збяруцца апошні раз. Ужо сёлета будынак плануюць знесці, а на яго месцы ўзвядуць гатэль.

Падзяліцца навіной:         
3 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
ofa напiсаў(ла) Студзень 27, 2010 у 23:34
Зноўку не паспяваю сабраць столькі грошай, колькі добрых кніжак. Як той казаў, хацець не перахацець!
У Менску Ноч напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 0:33
А я знайшла выйсце наконт грошай і кніг! зараз купляю іх у букіністычнай краме =)
Параноік напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 14:48
А Марціновічаву "Параною" таксама задаволяць?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).