Грамадства

Доля расійскага рубля ў разліках з Расіяй скарацілася

Доля расійскага рубля ў разліках паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй у 2009 годзе скарацілася прыкладна на 6%.

Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч 27 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Пакуль не прымаюцца ўсе неабходныя меры, каб надаць расійскаму рублю статус рэгіянальнай рэзервовай валюты. На постсавецкай прасторы пакуль няма іншай валюты, якая магла б выконваць ролю рэзервовай. Але пакуль, на жаль, гэта пытанне не вырашаецца. Таму ўзнікае ў тым ліку пытанне памяншэння значнасці расійскага рубля на постсавецкай прасторы», — падкрэсліў кіраўнік Нацбанка.

Ён паведаміў, што па выніках 2009 года доля расійскага рубля ва ўзаемных разліках Беларусі і Расіі знізілася да 26% з 32% у 2008 годзе. Пры гэтым павялічылася доля еўра, долара ЗША і нязначна (на 0,5%) доля беларускага рубля.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін9

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Усе навіны →
Усе навіны

«Твой дом заўсёды побач». Мінская мастачка стварае кішэнныя паштоўкі — паглядзіце, як прыгожа

Бацька Ілана Маска мае дваіх дзяцей ад сваёй падчаркі, якая маладзейшая за яго на 42 гады11

Знаўца Леанід Клімовіч вярнуўся ў маскоўскі «Што? Дзе? Калі?»8

Тарыфы Трампа ўступілі ў сілу4

У Германіі затрымалі беларусаў з сотнямі плітак шакаладу

Найвядомейшая гістарычная выява Новага замка ў Гродне аказалася несапраўднай4

98 чалавек загінулі ў начным клубе ў Санта-Дамінга

Буслы на снезе — рэаліі сёлетняга красавіка ФОТАФАКТ5

Інстаграм заблакаваў медыя пра Варшаву, якое стварылі беларусы. Афіцыйная прычына — скаргі на пост аб расійскай прапагандзе16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін9

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць