Палітыка
3 каментары ЗП | 16:04, 28 студзеня 2010

Міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў на прэс‑канферэнцыі 28 студзеня сказаў, што яму не даводзілася сустракацца з выпадкамі, каб міліцыя замінала журналістам выконваць іх працу падчас масавых акцый.

«Мне не даводзілася бачыць, каб міліцыя замінала законнай працы журналістаў», — сказаў А.Куляшоў.

На гэта карэспандэнт Радыё «Свабода» Алег Груздзіловіч сказаў, што на наступную прэс‑канферэнцыю прыйдзе ў парванай міліцыяй кашулі.

«Зразумейце, што міліцыя павінна забяспечваць не толькі магчымасць вашай працы, але і бяспеку. Трэба вызначыць месца, з якога б журналістам можна было асвятляць падзеі», — сказаў А.Куляшоў.

«Проста вядзіце сябе прыстойна», — сказала на гэта Грудзіловічу прэс‑сакратар МУС Святлана Бароўская.

Фатограф Антон Матолька паскардзіўся, што невядомыя ў цывільным замінаюць здымаць вулічныя акцыі.

Анатоль Куляшоў сказаў, што гэта «неўстаноўленыя асобы, якія хочуць справакаваць міліцыю і журналістаў». Міністр запэўніў, што гэта дакладна не супрацоўнікі МУС.

Падзяліцца навіной:         
3 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Проста клізма напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 16:52
А што, яна бачыла, як ён сябе паводзіў?
не схлусілі напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 20:22
канешне яны не бачылі, іх жа там не было.
Міхаліна напiсаў(ла) Студзень 28, 2010 у 22:07
Мабыць, у МУС кепска з псыхіятрычнай дапамогай на месцы працы :) Дарэчы, было вельмі прышпільна глядзець, як менты ў цывільным намагаліся перашкодзіць у здымках на Плошчы Валодзі Косціну - гэты сібірскі здаравяк ўзросту больш за 2 метры трымаў камеру так высока, што ніводнаму менту не ўдавалася засланіць аб'ектыву падчас здымкаў акцыі салідарнасці шаснаццатага. Амаль нікому тады нічога не ўдалося зняць - а яму - амаль усё. Слабая ў нас міліцыя :)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).