Меркаванні
13 каментароў Гутарыла Настасся Шамрэй | 12:31, 1 лютага 2010

Якія распрацоўкі беларускіх навукоўцаў атрымалі сусветнае прызнанне? Якія перспектывы і задачы ў беларускай навукі сёння? Распавядае супрацоўнік Акадэміі Навук Уладзімір Казбанаў.

 © Фота "Вечерний Минск".
Уладзімір Казбанаў. © Фота "Вечерний Минск".

НН: На твой погляд, беларуская навука адпавядае міжнароднаму ўзроўню?

УК: Калі хтосьці думае, што навука ў Беларусі адсталая — яны не маюць рацыі. Паказчыкі гэтаму — шматлікія лабараторыі, якія вядуць працы па міжнародных праектах. Там трэба выконваць жорсткія патрабаванні. Калі мы гэтым патрабаванням адпавядаем, значыць узровень навукі, прынамсі, у тых лабараторыях адпавядае сусветнаму.

НН: Якія гэта міжнародныя праекты?

УК: Напрыклад, наш

Інстытут фізікі ўдзельнічаў у стварэнні дэтэктара для вялікага адроннага калайдэра. А лабараторыя квантавай оптыкі працуе над стварэннем квантавых кампутараў, у якіх разлік ідзе не на ўзроўні мікрасхем, а на ўзроўні асобных атамаў.

НН: Якія яшчэ яскравыя адкрыцці маюць сённяшнія навукоўцы ў Беларусі?

УК: Адсачыць усе праекты — немагчыма. Напрыклад,

навукоўцы фізіка-тэхнічнага Інстытута АН зараз удасканальваюць тэхналогію па нанясенні алмазнага пакрыцця на металічную паверхню. Гэта пытанне вельмі важнае для сусветнай медыцыны, найперш траўматалогіі і артапедыі. Бо элементы штучных суставаў, якія труцца адзін аб адзін, трэба мяняць раз у 5–10 гадоў. З алмазным пакрыццём яны зробяцца вечнымі.

Нашы навукоўцы распрацоўваюць методыку, якая набліжае пакрыццё да трываласці алмаза на 80–90%. Такія імплантанты будуць запатрабаваныя ва ўсім свеце.

НН: Вы ўзначальваеце Цэнтр студэнцкіх навуковых ініцыятыў. Чым ён займаецца?

УК: Мы імкнемся аб’яднаць студэнцкую і навуковую моладзь на базе Акадэміі навук. Так,

у Акадэміі пачалі з’яўляцца школы юных навукоўцаў. Гэта дазваляе адсачыць таленавітую моладзь яшчэ ў 9–11 класах.

Створаная школа па эксперыментальнай медыцыне і практычнай фізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі. У 2010 г. плануем стварыць яшчэ некалькі такіх школ, куды б прыходзілі вучні, якіх цікавіць навуковая праца. Іх будуць знаёміць з напрамкамі канкрэтных лабараторый, паказваць сучасную тэхніку, тлумачыць, як праводзяцца даследаванні, пішуцца артыкулы.

Ва ўніверсітэтах мы працуем з студэнцкімі навуковымі таварыствамі. Студэнцкія суполкі ёсць у кожным ВНУ, яны не кантактуюць. Мы хочам на базе нашага Цэнтра аб’яднаць, хаця б тыя таварыствы, якія ёсць у Мінску.

Дзейнасць у Цэнтры навуковых ініцыятываў адбываецца на грамадскіх пачатках. Тут збіраюцца людзі бескарыслівыя, мэтаскіраваныя. Я б іх назваў сапраўднымі патрыётамі нашай краіны. Бо яны не толькі зацікаўленыя ў паляпшэнні сітуацыі і ў руху да пазітыўнага, але яны робяць і свой асабісты ўнёсак. Укладаюць свой час і, бывае, свае матэрыяльныя сродкі.

НН: У папулярным серыяле «Тэорыя Вялікага Выбуху», маладыя амерыканскія навукоўцы любяць коміксы, гуляюць у кампутарныя гульні і вераць у Бэтмана. А які ён, беларускі навуковы супрацоўнік? Ці ёсць у вас нейкія свае моладзевыя «фішкі», забавы?

УК: Маладыя беларускія навукоўцы нічым не адрозніваюцца ад калегаў з іншых краін. Гэта такія ж крэатыўныя людзі. Яны не толькі маюць універсальныя аб’ёмныя веды. Ім не чужыя элементы масавай культуры, віды адпачынку, якія завуцца крэатыўнымі, экстрэмальнымі.

НН: Ці прэстыжна сёння быць беларускім навукоўцам? Хіба не выгадней з’ехаць за мяжу?

УК: Праблема ўцечкі мазгоў існуе. Аднак тэмпы гэтай уцечкі апошнім часам знізіліся.

Сёння некаторыя маладыя навукоўцы вяртаюцца на радзіму. Напрыклад, генетык Павел Марозік.

І ён не адзін. Значыць, клімат у беларускай навуцы стаў больш спрыяльны.

НН: А як наконт уцечкі навуковых кадраў у камерцыю?

УК:

Калі людзі сыходзяць у іншую сферу дзейнасці, як правіла ў сферу гандлю і паслуг, яны мусяць разумець, што на гэтым іх развіццё спыніцца.

Хай нават там болей плацяць. А чалавек, які ўсур’ёз займаецца навуковай дзейнасцю, мае вялізную перспектыву. Можа выйсці на міжнародны ўзровень. Не за гарамі час, калі навукай займацца будзе не толькі прэстыжна, але і выгадна.

НН: Дык сёння усё ж навукоўцам быць не выгадна?

УК: Мне яшчэ не даводзілася бачыць паспяховых дактароў навук, прафесараў, дацэнтаў і акадэмікаў, якія не мелі б матэрыяльнага дастатку. Навукоўцы сусветнага ўзроўню атрымліваюць матэрыяльнае і маральнае задавальненне, і, канешне, прызнанне. Той, хто мае веды і можа не толькі спланаваць, але і зрэалізаваць свае планы, ён можа дасягнуць поспеху і ў навуцы.

Акрамя таго, існуе грантавая падтрымка. Для нашых маладых навукоўцаў яе ажыццяўляе Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў. Яшчэ існуе такі метад стымулявання, як прэзідэнцкая стыпендыя, якая штогод прызначаецца маладым навукоўцам і аспірантам. Маладыя навукоўцы Беларусі выйграюць і замежныя гранты, дзе жорсткія патрабаванні да выканання прац. Тое, што нашы навукоўцы іх выйграюць — гэта паказчык іх магчымасцяў.

Уладзімір Казбанаў

нар. 1983. Малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, магістрант Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН. У 2008 скончыў Медыцынскі універсітэт, паступіў у магістратуру АН. Ад 2009 старшыня Цэнтра студэнцкіх навуковых ініцыятыў і Рады маладых навукоўцаў НАН.

Падзяліцца навіной:         
13 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Крывіч напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 14:07
Уладзімір Казбанаў: Уцечка мазгоў зменшылася
А яны былі?
Саша напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 14:12
Добрыя мазгі зараз пачалі ўцякаць яшчэ да таго як патрапляюць у дзяржустановы. Напрыклад я абараніў дысертацыю яшчэ да заканчэння аспірантуры. Таму факту, што можна сэканоміць на стыпендыі вельмі ўзрадаваліся, а пры завяршэнні ўсіх бюракратычных фармальнасцяў папрасілі яшчэ падпісаць паперу аб тым, што я пагаджаюся з адсутнасцю прапаноў працаўладкавання па спецыяльнасці. Далейшае маё развіццё адбывалася па-за рамкамі гэтай дзяржаўнай навуковай сістэмы, аб чым зусім не шкадую.
дзяўчо напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 14:24
"Мне яшчэ не даводзілася бачыць паспяховых дактароў навук, прафесараў, дацэнтаў і акадэмікаў, якія не мелі б матэрыяльнага дастатку".

Дзіўна, а мне не прыходзілася бачыць багатых доктароў навук...
дзівак напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 15:34
Калі хтосьці думае, што навука ў Беларусі адсталая — яны не маюць рацыі.
Яшчэ адна думка выйшаўшага ў людзі. Навука ў нас калхозная. Наконт уцечкі мазгоў, ніводзін з маіх былых вучняў, што здолелі здаць уступныя экзамены, ня вучацца ў Беларусі, і ня вярнуліся сюды па заканчэньні вучобы.Як то кажуць, жыцьцё дае адказ.
eisernWolf напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 16:31
>>>>А яны былі?

Вось і большасьць такіх-жа эміг'ранцікаў так-жа ставіцца да сваіх былых суайчыньнікаў (дарэчы, у адрозьненьне ад паваеннай эміг'рацыі, што былі ды й ёсьць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны). Чаго пратэставалі тады? За бязмозг'лых ці што? Патрыёты хрэнавы. У мяне, прыкладам, пальцаў на руках ня хопіць, каб пералічыць сапраўдных адмыслоўцаў, якіх я ведаю асабіста і глыбока паважаю. Зь некаторымі даводзілася працаваць разам, усе цэняцца за мяжой і працавалі ці працуюць тамака зараз. Так што пайшоў ты, Крывіч...

>>>>Добрыя мазгі зараз пачалі ўцякаць яшчэ да таго як патрапляюць у дзяржустановы. Напрыклад я

Я дзіўлюся вашай сарамлівасьці, вяльможны пане.

>>>>Дзіўна, а мне не прыходзілася бачыць багатых доктароў навук...

Вам не пашэнціла! У маёй навучальнай установе большасьць прафэсараў, што свае мазг'і не прапілі, былі заможнымі людзінамі.
Салдат Швейх напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 18:25
2 eisernWolf
Сам працую ў НДІ таму пра галечу навукі ведаю з першых рук. Пра заможных дахтароў - зноў міма! Тут толькі адно - ці 10-гадовы Пассат - мяжа мараў, ці крадуць...
У Беларусі зарабіць сваімі мазгамі не можна! Толькі скрасьці...
дзівак напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 18:40
Патрыёты хрэнавы. У мяне, прыкладам, пальцаў на руках ня хопіць, каб пералічыць сапраўдных адмыслоўцаў, якіх я ведаю асабіста і глыбока паважаю. Зь некаторымі даводзілася працаваць разам, усе цэняцца за мяжой і працавалі ці працуюць тамака зараз
так яно й ёсьць! Ганарыцеся тымі, што ўцяклі. Змагары, халера! Вам і лукашэнка ня трэба, самі сябе зьясьцё прыдуркі.
дзівак напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 18:41
Патрыёты хрэнавы. У мяне, прыкладам, пальцаў на руках ня хопіць, каб пералічыць сапраўдных адмыслоўцаў, якіх я ведаю асабіста і глыбока паважаю. Зь некаторымі даводзілася працаваць разам, усе цэняцца за мяжой і працавалі ці працуюць тамака зараз
так яно й ёсьць! Ганарыцеся тымі, што ўцяклі. Змагары, халера! Вам і лукашэнка ня трэба, самі сябе зьясьцё прыдуркі.
eisernWolf напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 20:17
>>>>У Беларусі зарабіць сваімі мазгамі не можна! Толькі скрасьці...

Гэта тыповы стэрэатып. У многіх сфэрах грошы ляжаць на паверхні (да прыкладу - аўтабізнэс, як самы відавочны, і шмат яшчэ што). Я ня ведаю ніводнага сапраўднага адмыслоўца, што сядзеў-бы без працы і жабраваў. Магу сказаць толькі адно - большасьць беларусаў забылі, што такое прафэсіяналізм, што такое працаваць, і што такое ўкалываць. Тым ня менш, мазг'і ёсьць - і яны здымаюць пенкі.

>>>>Ганарыцеся тымі, што ўцяклі.

Я ганаруюся прафэсіянальнымі дасягненьнямі памянёных асобаў і паказваю, што мазг'і ў нас ёсьць. А калі вы сядзіце ў дрыгве і ніхто вас не запрашае папрацаваць за мяжу - значыць, вы нікому не пратрэбныя, шаноўны! Гыркайцеся надалей. Я гаварыў і буду гаварыць - нічога няма страшнага, калі вы працуеце за мяжой і сваім прафэсіяналізмам падвышаеце павагу да нашае краіны. Нарэшце, працаваць за мяжой - гэта ня здрада. Тэсла, прыкладам, здрадзіў Аўстра-Вэнг'рыі? А Вэрнэр-фон-Браўн здрадзіў Нямеччыне? Адкіньце ўжо гэтую савецкую ідэалёг'ію: хто носіць красоўкі Адыдас - той заўтра родзіну прадасьць. Мы жывем у пэрыяд г'лябалізацыі, і трэба прымаць сучасныя ўмовы гульні і выязджаць на гэтым, а не сядзець і закідваць тым, хто чагосьці дабіўся ў гэтым жыцьці. Я памятаю, скуль я выйшаў, усьведамляю, хто я, хто мае продкі - гэтага дастаткова, каб не губляць годнасьці сваёй, дзе-б я ні жыў. А зьязджаць з краіны, а потым абражаць тых, хто тамака дагэтуль жыве і жыў поруч з табой - наогул справа апошняя. Я так лічу.
Яўген напiсаў(ла) Люты 1, 2010 у 23:27
""Мне яшчэ не даводзілася бачыць паспяховых дактароў навук, прафесараў, дацэнтаў і акадэмікаў, якія не мелі б матэрыяльнага дастатку".

Дзіўна, а мне не прыходзілася бачыць багатых доктароў навук..."

А я бачыў дастаткова багатых навукоўцаў.

НАжаль толькі ў сэрыале "Эўрыка" ці ў іншых амерыканскіх фільмах.
У Беларусі нажаль не бачыў і нечуў :(
Demyan напiсаў(ла) Люты 2, 2010 у 0:02
"Старшыня Цэнтра студэнцкіх навуковых ініцыятыў і Рады маладых навукоўцаў НАН", это не обьективный комментатор, а подчиненный Мясниковича, поэтому я бы не стал принимать этого молодого человека серьезно. Ну, и потом, что за опыт и знания у (довольно "пожилого", кстати - видимо, от науки отрывает активная общественная работа) магистранта? Давайте еще первокурсников-БРСМовцев спросим...
ПС. Умилила американская ти-шотка под рубашкой :)
Коперник напiсаў(ла) Люты 2, 2010 у 7:34
Утечка мозгов, судя по всему, уже произошла. Сделаем трепанацию интервью многоуважаемого представителя "Мозгов", который, только университет закончил, и старательно желает стать "Ученым"…

>> УК: Калі хтосьці думае, што навука ў Беларусі адсталая — яны не маюць рацыі. Паказчыкі гэтаму — шматлікія лабараторыі...
Судя по всему, Владимир представления даже не имеет о международном уровне науки и качестве лабораторий. По оснащенности научной отрасли, как финансовой так и технической, мы отстали от европейских соседей (Германия, Англия например), по их же скромной оценке на лет 40, не меньше. Соседи нам явно льстят.
Международные проекты, на 90%, это черновая работа, ценность которой в научной среде нуль целых и столько же десятых. Для того чтобы доверять выполнение серьезных международных проектов необходимо как минимум иметь оснащенные лаборатории на международном уровне. Наши же лаборатории, по большей части, замерли на уровне 70х годов. Новое оборудование стоит немалых денег, которые у нас закатываются под лед одноименных дворцов. Владимир близко даже не видел действительно важных международных проектов. Все названные Владимиром проекты притянуты за большие и в масштабах страны несерьезные уши.

>> УК: Мы імкнемся аб’яднаць студэнцкую і навуковую моладзь на базе Акадэміі навук
Для того чтобы объединить молодежь, необходимо показать для молодежи перспективу. Пока молодежь будет оставаться запуганной распределениями в «чернобыльскую зону» и стремиться работать в коммерческих организациях, никакая наука с ее нищенскими зарплатами ей не будет интересна. В науке будут одиночки, притом не обязательно адекватно смотрящие на реальность.
Помимо хороших заработных плат и жилищных перспектив (которые у нас обеспечены только для самого важного слоя населения: МВД), для студентов необходим яркий пример. Кого же видят наши студенты? Старых «маразматичных» «преподавателей»?, Эти так называемые «преподаватели», пытаются обучать по стократно устаревшим программам, совершенно не разбираясь в современных тенденциями (даже не следят за ними), а для того чтобы завуалировать свою полную некомпетентность мастерски разводят колоссальную бюрократию. И это наилучший пример для потенциальных ученых? Очень уж не лицеприятный пример. Качество преподавание отсюда точно такое же.

>> УК: Ва ўніверсітэтах мы працуем з студэнцкімі навуковымі таварыствамі. Студэнцкія суполкі ёсць у кожным ВНУ…
Владимир, судя по всему, никогда не участвовал в этих самых «суполках». Либо активно кривит душой. Действительно, заинтересованных в науке студентов в этих «суполках», ниже статистической прогрешности. Остальные, либо притянуты как в Любимую Партию добровольно-принудительно, либо преследуют совершенно другие цели, куда более приземленного характера, чем Отечественная наука. Например. Бюрократический аппарат родных университетов, для получения почетного звания магистра, требуют обязательного участия в подобных «суполках». А без почетного звания «магистра» утекать за рубеж очень сложно, т.к. за рубежом наше высшее образование далеко не всегда даже на колледж тянет. А не тянет по трем причинам:
1. Нулевой практический опыт. Университетские лаборатории по оснащенности и современности заметно проигрывают даже школьным лабораториям европейских соседей.
2. Устаревшая теоретическая подготовка. 90% программ составлялись еще в прошлом тысячелетии.
3. Заинтересованность молодежи в образовании как таковом. Без комментариев, никто не хочет жить и работать за гроши.

>> УК: Сёння некаторыя маладыя навукоўцы вяртаюцца на радзіму. Напрыклад, генетык Павел Марозік.
Не скажу про Морозика, но лично знаком минимум с тремя «вернувшимися» учеными. Все трое вернулись сугубо из-за семейных обстоятельств. В частности, для ухода за престарелыми родителями, которые понятное дело не хотят отрываться от земли предков.
Всех троих местные исполкомы в течение месяца же записали себе в достоинства. Двое из троих трудоустроились не по профилю, на заводы. Один до сих пор не трудоустроился.
Собственно чужие «заслуги» мы умеем приписывать в заслуги необходимых органов давно. Притом на профессиональном уровне. У нас собственно вся статистика на предприятиях состоит из приписок.

>> УК: Калі людзі сыходзяць у іншую сферу дзейнасці, як правіла ў сферу гандлю і паслуг, яны мусяць разумець, што на гэтым іх развіццё спыніцца.
Владимир серьезным образом передергивает. Люди уходят из науки, по большому счету, по двум причинам, или их совокупности:
1. Необходимо кормить семью.
2. Они понимают что заниматься добычей огня трением в век нанотехнологий это мягко говоря ребячество.

>> УК: А чалавек, які ўсур’ёз займаецца навуковай дзейнасцю, мае вялізную перспектыву. Можа выйсці на міжнародны ўзровень.
«Выйти на международный уровень» это очень обтекаемая фраза «ниочем». Перспектива пару раз съездить за границу на конференции, где накупить родне подарков и пофоткаться в музеях, это уже привычка прошлого столетия. Больше никаких особых перспектив нет.

>> УК: Мне яшчэ не даводзілася бачыць паспяховых дактароў навук, прафесараў, дацэнтаў і акадэмікаў, якія не мелі б матэрыяльнага дастатку.
Или Владимир очень слабо приглядывался, или до сих пор находится в розовых очках. Куда реалистичней было бы сказать что докторов наук, профессоров, доцентов и академиков, имеющих материальный достаток единицы на всю страну. И те, как правило, имеют достаток сугубо за счет продажи своих потентов зарубежным компаниям.

>> УК: Той, хто мае веды і можа не толькі спланаваць, але і зрэалізаваць свае планы, ён можа дасягнуць поспеху і ў навуцы.
Наверное единственное утверждение Владимира, которое не вызывает отторжения и с которым не возникает желание спорить. Только дополнить. Тот кто может реализовать свои планы либо быстро понимает что честным способом ему никто их не даст реализовать, либо перестает желать их реализовать. Все возможные контролирующие и побирающие органы у нас не дремлют.

>> УК: Акрамя таго, існуе грантавая падтрымка. Для нашых маладых навукоўцаў яе ажыццяўляе Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.
Желаемое за действительно выдает наш коллега Владимир. Этот самый фонд занимает перераспределением зарубежных грантов, заимствуя на свое содержания львиную долю таковых. Это, знаете ли, совершенно другое предназначение чем «поддержка». Посредничество называется.


В целом, конечно, Владимир описал все верно. Из своих представлений. Только не поварившись еще в нашей научной каше и пары лет, он выдал очень желаемое за совершенно не действительное. К великому сожалению.

Притом не все так у нас плохо. Есть и движение вперед, пусть и вразвалочку. ПВТ.
Данная попытка стратегически единственно верная. Для того чтобы организовать научную площадку для какой либо научной отрасли, необходимы капиталовложения. Информационные технологии именно та научная отрасль, в которую необходимы самые минимальные капиталовложения. Нет необходимости в дорогом эксклюзивном оборудовании, ресурсах, патентах. Да и все дорогие ниши уже «забиты» более богатыми соседями.
И даже не смотря на верное стратегическое решение, реализация получается «как всегда». Несколько лет назад нас активно кормили перспективами огромных хайтековских зданий для участников, красивейших парков для талантливых белорусских Гейтсов, новейших зданий для семей молодых Джобсов… И все на иностранные инвестиции. У нас даже в самую низкобюджетную отрасль не захотели свои деньги вкладывать, с практически 100% гарантией окупаемости. Что было сделано спустя несколько лет? Было достроено старое постсоветское здание для администрации… Все.
На закономерный вопрос «а где же обещанное?» можно привычно развести плечами: «это все он, злостный мировой кризис». Бесспорно он самый. А сколько было ледовых дворцов построено с тех пор? Немало. Сколько лабораторий, производственных и жилых помещений для ПВТ можно было бы построить за деньги Минск-Арены? Еще больше. Притом окупаемость данных вложений была бы практически гарантирована. Какова же окупаемость от дворцов? Никакой, только убытки.

Можно сколько угодно в лице многоуважаемого Главы Государства требовать от молодых и не очень ученых результатов для отечественной экономике. Можно сколько угодно раз произносить заученные слова «вы должны». Но не накормив корову не имеет смысла ее доить. Не вложив в науку ни рубля, не имеет смысла даже пытаться спросить ее за результат. Гроши же, которые с горем попалам выбиваются институтами, больше чем на поддержку штанов из прошлого века не годятся.

Как же исправить ситуацию? Быстро, уже никак. Шальные нефтяные деньги замерзли во льды. Международные кредиты ушли в поддержку убыточных технически устаревших предприятий. Впереди только выплаты по кредитам, выплаты по кредитам и еще раз выплаты по кредитам.
Есть несколько вариантов, которые еще необходимо серьезным образом просчитывать. Например:
1. «Шоковая терапия» для всех отраслей. Никаких господдержек. Никаких «ЦУ» по закупке только отечественной техники, которая в разы дороже импортных аналогов и в те же разы быстрей ломается. Никаких кредитов для модернизации «Горизонтов», которые очень умело умеют заклеивать знаменитые бренды своими этикетками. Жесткая самоокупаемость и никаких конкурентных рамок. Да, будут волнения. Да, будут массы уволенного населения. Пусть торгуют, создают малые и средние предприятия, занимаются бизнесом, фермерством. Главное чтобы не мешало своей «помощью» родное отечество. Отпустить людей и люди вынесут экономику на руках. Но верхам при этом будет категорически не сладко. Очень.
2. «Жесткой регулирование». Отказаться от празднеств в виде «ледовых дворцов», новых прокуратур, расширения МВД, реформирования армии (оставить пограничников и минимум контрактников), военных учений и пр. Оставить устаревших монстров с их устаревшим оборудованием на самоокупаемость. Финансирование только в те отрасли, которые гарантированно выйдут на самоокупаемость в максимально короткие сроки (тот же ПВТ). Отдать людям возможность самостоятельно принимать решение где и на чем зарабатывать деньги (ИП так ИП, фермерство так фермерство, челночество к соседям значит челночество). И те же люди вынесут все так же экономику на руках.

Но для всего этого необходимо снять розовые очки и признать что все эти песни про счастливое детство и развивающееся знамя Науки это самообман. Не более.
Spadar напiсаў(ла) Люты 4, 2010 у 23:32
Цяжка пасьля такой колькасьці літар чагосьці дадаць.Але...
Уяўяленьне аб рэчаіснасьці белнавуцы ў таварыша - крыху больш, чым ніякае.
Больш-меньш падобнай да навуковай дзейнасьцю займаюцца ў той жа Акадэміі адзінкі лябараторыяў. Рэшта (большасьць) - дажывае свой век, бо старых не жадаюць адпускаць на мізэрную пенсію, а маладым (асабліва іншагароднім) заробку не хапае й на ежу. А "грантавую падтрымку" між сабою мы завем "падтрымкай штаноў".
"Яскравыя адкрыцьці" проста-такі даставілі мяне як фізыка. Алмазнымі плёнкамі, напрыклад, займаюцца ўжо ня першае дзесяцігоддзе нічога "звыш" у тым няма, і пры ўсёй павазе да ФТІ (бо ёсьць там сапраўды недурныя людцы). Сэнс фразы пра "методыку, якая набліжае пакрыццё да трываласці алмаза на 80–90%" незразумелы з фізычнага пункту гледжаньня.
Тым ня меньш, пэрспэктывы такі ёсьць. Толькі яны не ў цяперашняй "меганавуцы" жывуць, але ў арыгінальных ідэях, якія могуць прапанаваць маладыя мазгі. (так, "бензін ваш - ідэі нашы":) Сапраўдны прэцэдэнт - беларускі навуковец здолеў "перакіраваць" накірунак дасьледаваньняў адной з наймацнейшых эўрапейскіх матэрыялазнаўчых лябараторыяў. Хоць сам прызнае, што мы ім, па вялікім рахунку, нікуды не здаліся.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).