Палітыка
0 каментароў Алесь Пілецкі | 03:00, 30 лiстапада 1999

Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прызначаны рэгуляваць нацыянальны сегмент Інтэрнэту. Праект указу трапіў у сеціва даволі даўно і адразу выклікаў шмат абмеркаванняў. Канчатковы варыянт розніцца ад яго, але захоўвае дух пачатковага праекта.

Так, асноўную ролю ў рэгуляванні нацыянальнага сегменту сусветнага павуціння набывае Аператыўна-аналітычны цэнтр пры адміністрацыі прэзідэнта. Паводле тэксту указа, ААЦ «каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў, пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг па забеспячэнні бяспекі інфармацыі пры выкарыстанні інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, вызначае па ўзгадненні з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пералік аператараў электрасувязі, якія маюць права на пропуск міжнароднага трафіка і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў, сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ўстанаўлівае парадак абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, вызначае парадак рэгістрацыі даменных імёнаў у прасторы нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, (…) ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Указам і іншымі заканадаўчымі актамі».

Паводле новага дакументу, ААЦ таксама зможа пазбаўляць ліцэнзіі тых правайдараў, якія будуць парушаць новыя ўмовы, атрымае інфармацыю аб абаненцкіх прыстасаваннях і інфармацыю аб прадастаўленых паслугах. За апошнім можа хавацца і так званае «адсочванне» абанентаў.

12 пункт указа рэгламентуе адказнасць за размешчаную на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыю -- «Адказнасць за змест інфармацыі, якая размяшчаецца ў нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт, нясуць асобы, якія размясцілі гэтую інфармацыю, а за парушэнне патрабаванняў гэтага Указа, у тым ліку за невыкананне прадпісанняў адпаведнага органа, якія выносяцца ў адпаведнасці з пунктам 11 гэтага Указа, пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг, уласнікі пунктаў калектыўнага карыстання інтэрнэт-паслугамі».

Для «НН» пракаментаваў падпісанне новага указа эксперт у галіне інтэрнэт-журналістыкі Аляксандр Класкоўскі:

«Я б адзначыў, што гэты ўказ прыкметна розніцца ад таго праекту, што выклікаў хвалю водгукаў у снежні. Даў плён рэзананс. Гэты указ прыгожа ўпакаваны.

Ёсць і некалькі пазітыўных момантаў – такіх, як абарона аўтарскага права і стварэнне і абнаўленне сайтаў дзяржпрадпрыемстваў і устаноў. Гэта будзе спрыяць большай празрыстасці іх працы, інфармаванню грамадскасці. Але ня варта мець ілюзій. Усё, што робіцца праз палку, добра рабіцца не будзе. У пункце аб сайтах дзяржустаноў, іх прапануецца ствараць на расейскай і беларускай мовах, прычым беларуская ўзята ў дужкі. Гэта дыскрымінацыя мовы. Падводныя камяні указа – цмяныя пункты аб рэгістрацыі сетак і інфармацыйных рэсурсаў.

Шмат што аддадзена на дапрацоўку Савета міністраў. Тут вялікая прастора для «чыноўніцкай творчасці». Слізкі таксама пункт аб абмежаванні доступа па запыце карыстальніка. Існуе цэлая абойма спецслужб, якія могуць перакрываць доступ да рэсурсаў. У нашых умовах гэта можа быць сур’ёзным прэсінгам.

Увогуле указ аказаўся не такі страшны – розгалас і міжнародны прэсінг яго змякчылі. Але і ён дазволіць трымаць уладам руку на горле незалежнага грамадства».

Указ уступіць у сілу з 1-га ліпеня бягучага году. Азнаёміцца з яго поўным зместам можна тут.

Падзяліцца навіной:         
0 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).