Культура55

Беларусы ў Аргенціне

Напрыканцы мінулага года з’явілася кніга «Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР». Гутарка з аўтарам кнігі аб іх, Сяргеем Шабельцавым.

Напрыканцы мінулага года з’явілася кніга «Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР». У яе, акрамя прадмовы і ўводнага раздзела, увайшлі дакументы, датычныя дзейнасці беларускай дыяспары ў Аргенціне, фотаздымкі і ўспаміны эмігрантаў.

Беларуская дыяспара ў Аргенціне цікавая хаця б таму, што мела выразна камуністчныя погляды. Гэты факт здольны зламаць стэратып аб беларусах за мяжой.

З нагоды выхаду кнігі «НН» пагутарыла з аўтарам, Сяргеем Шабельцавым

«НН»: Спадар Сяргей, адкуль такая цікавасць да Аргенціны?

СШ: Беларуская дыяспара ўАргенціне склалася ў міжваенны перыяд. Яна была адной з самых шматлікіх – ад 10-ці да 20-ці тысяч чалавек. У Вялікабрытаніі і ЗША столькі беларусаў тады не было. Ствараліся арганізацыі, ладзіліся мерапрыемствы. Беларускія эмігранты актыўна займаліся палітыкай – групаваліся вакол камуністычнай ідэі. І дзякуючы гэтаму здолелі захаваць сваю самасвядомасць. Цікава, што праз прыхільнасць беларускіх эмігрантаў да камунізму, зараз існуе мноства крыніц для вывучэння гэтай тэмы. Аргенцінскія спецслужбы пільна сачылі за беларусамі і пакінулі шмат дакументаў з таго часу.

«НН»: Чаму менавіта Аргенціна? Гэта вельмі далёка ад Беларусі.

СШ: З’язджалі толькі з Заходняй Беларусі. З Савецкай Беларусі выехаць было проста немагчыма. А Аргенціну выбіралі таму, што заканадаўства гэтай краіны спрыяла эміграцыі. Выязджалі туды незаможныя людзі, у першую чаргу – сяляне. Заможныя, як правіла, выбіралі ЗША.

З’язджалі таксама і ў Бразілію, і ў Парагвай. Але потым ўсё адно перабіраліся ў Аргенціну. Тамтэйшы клімат беларусам больш спрыяльны. Халаднейшы за бразільскі.

«НН»: З вашай кнігі вынікае, што мела месца і рээміграцыя. Чым яна скончылася для аргенцінскіх беларусаў?

СШ: Масавае вяртанне прыпала на 1956 год. Тады Аргенціну і ўсю Лацінскую Амерыку ахапіў крызіс. Жыццё пагоршылася. Аднак пасля перасялення ў СССР беларусы з Аргенціны ўбачылі, што гэта зусім не тая краіна, вобраз якой быў створаны ў прасавецкіх СМІ. Большасць рээмігрантаў хацела вярнуцца назад, але іх папросту не выпускалі. Паўстала вялікая праблема, бо шмат хто з рээмігрантаў нарадзіўся ўжо ў Аргенціне, меў грамадзянства той краіны. Аргенціна нават уздымала тое пытанне у ААН і толькі пасля гэтага невялікая частка беларусаў змагла вярнуцца. У пачатку 60-ых гадоў з 2 тысяч рээмігрантаў вярнулася ў Аргенціну каля 300 чалавек.

«НН»: Ці плануеце Вы напісаць больш поўную манаграфію на гэтую тэму?

СШ: Так. Хацелася б. Трэба ехаць туды. Там і зараз ёсць шмат людзей, што працягваюць беларускую справу, трымаюць беларускія клубы. Вельмі шмат дакументаў засталося. Цяжкасці толькі з фінансаваннем. Дабрацца да Аргенціны не так проста. Пакуль што не знайшлося спонсараў.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл5

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць