культура. рознае
+фоты | 8 каментароў Сяргей Макарэвіч, фоты аўтара | 17:38, 2 лютага 2010

2 лютага ў мінскай сярэдняй школе №153 прайшла сустрэча вучняў з Уладзімірам Някляевым. Для пісьменніка гэта адна з нешматлікіх магчымасцяў выступіць у дзяржустанове.

Зала была поўная. Безумоўна, выкарысталі адміністрацыйны рэсурс. Гэта было відаць з таго, наколькі няўважліва слухалі пісьменніка. Нехта размаўляў, нехта рабіў штосьці іншае. Вучні яшчэ не ўсведамляюць значнасці Някляева. Кнігі па-за школай дзеці амаль не чытаюць. А ў школьнай праграме па літаратуры твораў пісьменніка больш няма.

Рызыкуючы быць звольненымі, настаўнікі спрабуюць пазнаёміць вучняў з той культурай, якой няма ні на дзяржтэлебачанні, ні ў дзяржаўнай прэсе.

Такі ўчынак выклікае павагу.

Цікавасць Уладзімір Някляеў выклікаў у малодшых школьнікаў. Тыя і пытанні не саромеліся задаваць. Тычыліся яны школьных гадоў пісьменніка. Па-дзіцячы наіўна. А Някляеў расказваў пра складанасць жыцця.

Арганізаваць сустрэчу дапамог бацькоўскі камітэт школы. Навучанне ў ёй хоць і расейскамоўнае, але беларускаму слову тут заўжды рады. Пацверджаннем таму з’яўляюцца рэгулярныя сустрэчы з беларускамоўнымі аўтарамі. Гасцямі школьнікаў ужо былі Уладзімір Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк.

Школьнікі віталі Някляева стоячы.

Сябры пісьменніка падарылі школе тэлевізар

Дырэктар школы Аляксей Гарадовіч — прыхільнік беларускага слова.

Самыя маленькія чытачы Някляева.

Падзяліцца навіной:         
8 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
:) напiсаў(ла) Люты 2, 2010 у 22:12
Някляеў у ролі Медведа :) - фота 2
і ружы, памерам з галаву паэта - фота 3 :)

але гэта супер. рэспект Уладзіміру Пракопавічу!
дзеўка-сямігодка напiсаў(ла) Люты 2, 2010 у 23:22
З загалоўка можна зрабіць выснову, што Ўладзімір Някляеў узяў менскую школу ў закладнікі. А з матэрыяла можна даведацца, што так і было. Дзякуй за праўдзівы рэпартаж! :)
Актывіст напiсаў(ла) Люты 2, 2010 у 23:50
У першыю чаргу трэба падзякаваць адміністрацыі шоклы за тое, што не пабаялісь запрасіць у школу беларускага пісьменніка. Я ўпэўнены, што пасля гэтай сустрэчы ў сп. Уладзімера з'явяцца новыя маладыя прыхільнікі.
Лось напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 0:14
Цікава, цікава, што за "сябры" дарылі тэлевізар. Відавочна без тэлевізара ў школку не прымаюць?
Алесь Таўстыка напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 19:28
Прывітаньне ўсім чытачам НН! Адказваю чалавеку пад нікам ЛОСЬ, адзін з сяброў выдатнага дзеяча У.Някляева прадпрымальнік А. Таўстыка.Рабілась гэта для дзетак і настаўнікаў, адныя каб ведалі, а другія каб памяталі і г.д..А ў госьці , як даводзіцца, лепш прыходзіць з падарункам!Раю і Вам рабіць больш добрых спраў, веру, што ў Вас можыць атрымацца і буду вельмі рады , калі атрымаецца лепш.
Николай напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 20:07
Спасибо за внесённое добро в школу. Был и всё видел! Сила!
Сунь Укун напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 21:52
Зала была поўная. Безумоўна, выкарысталі адміністрацыйны рэсурс.

"НН", дзякуй за праўду!
Зміцер напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2010 у 23:54
Вялікая просьба да ўсіх хто гэта можа чытаць: хто можа дапамагчы арганізаваць сутрэчу з якім-небудзь сучасным беларускім пісьменікам???? дапамажыце!!!!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).