Літаратура
1 каментар Сяргей Макарэвіч | 15:00, 3 лютага 2010

Белорусские сокровища за рубежом / Адам Мальдзіс. — Мінск, Літаратура і Мастацтва, 2009. — 208 с.

Кніга вядомага айчыннага літаратуразнаўца выйшла па-руску. Яе склалі артыкулы, што друкаваліся на старонках газеты «СБ. Беларусь Сегодня» апошнія некалькі гадоў.

Калі Адам Мальдзіс пачаў друкавацца ў галоўнай лукашэнкаўскай газеце, знайшлося шмат нядобразычліўцаў, хто пачаў папракаць яго за гэта. Але ж разлік быў зроблены правільна. Прафесар Мальдзіс праз самую масавую газету краіны здолеў выклікаць у несвядомай часткі насельніцтва (хоць далёка і не ва ўсёй) цікавасць да гісторыі сваёй краіны.

Адам Мальдзіс у кнізе ўзняў праблему рэстытуцыі і сумеснага выкарыстання культурных каштоўнасцей, якія аказаліся за межамі Беларусі. Аўтар распавядае пра шляхі іх страты і магчымасці вяртання назад. Некаторыя з іх папросту скралі, іншыя — былі легальна вывезеныя. Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы, экспанаты з музея Эмірыка Гутэн-Чапскага, бібліятэка Яўхіма Храптовіча. Гэта толькі невялікая частка таго, што аказалася раскіданым па ўсім свеце —

Польшча, Расія, Украіна, Літва, Францыя, ЗША, Японія, Таджыкістан. Прафесар піша пра беларускія архіўныя дакументы ў Іране і нават Кеніі.

«Пасля Другой сусветнай вайны ў гэтай афрыканскай краіне асеў удзельнік паходаў Андэрса Яўстафій Сапега, нашчадак старажытнага беларускага роду… У вольны час шукаў па ўсім свеце звесткі пра свой род, якія былі сабраны і абагульнены ў фундаментальнай працы «Сапегаўскі дом» (1995). Але туды ўвайшлі не ўсе матэрыялы. Ёсць звесткі, што некаторыя з іх так і засталіся ў сталіцы Кеніі, Найробі».

Калі частку культурных каштоўнасцей не атрымалася знайсці і да сёння, то пра іншыя вядома месца іх знаходжання. А ў палове выпадкаў нават даказаны правы беларускага боку на іх.

І застаецца толькі кіраўніку нашай дзяржавы заняць прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да гэтых каштоўнасцей, яны могуць быць вернуты на радзіму.

Але культура яго цікавіць менш за ўсё.

Падзяліцца навіной:         
1 каментар падпіска на каментары   каментары праз RSS  
замовіць кнігу можна праз інтэрнэт-краму напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 19:44
купіць гэтае выданьне можна тут - http://prastora.by/knihi/maldis-adam-bielorusskiie-sokrovisca-za-rubiezom
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).