Палітыка
13 каментароў Еўрарадыё | 17:49, 3 лютага 2010

Таццяну Шапуцьку, адлічаную з юрфаку БДУ, учора прынялі на другі курс Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні па спецыяльнасці «паліталогія». Сумоўе ўзначальваў асабіста рэктар ЕГУ прафесар Анатоль Міхайлаў.

Нечакана для Таццяны спадар Міхайлаў абвесціў, што сумоўе будзе праходзіць на англійскай мове.

Таццяна ажно пачырванела ад нечаканасці — але не разгубілася, бо англійскую мову ведае няблага, і ўвогуле ў БДУ была практычна выдатніцай.

«Учора ў мяне было дзве сустрэчы. Першая — са спадаром Міхайлавым, які распытваў пра сістэму адукацыі ў Беларусі, пра маё бачанне далейшага развіцца дэмакратычнага руху і беларускіх навучальных установаў. Другая сустрэча была з дэканам дэпартамента паліталагічных навук і з усімі прарэктарамі. Да маёй нечаканасці, гэтая сустрэча праходзіла цалкам па‑англійску, бо адна з прарэктарак, адказная за міжнародныя сувязі, яна была амерыканкай. Мне задавалі розныя пытанніі — ад таго, што я праходзіла ва ўніверсітэце да тэхнічных момантаў — у прыватнасці, ці маю я доступ да інтэрнэту. Урэшце мне сказалі, што я прынятая на вучобу. Літаральна праз два тыдні ва ўніверсітэце пачынаецца сесія, на якой я павінна прысутнічаць».

Нагадаем, Таццяну Шапуцьку, намесніцу старшыні Маладога Фронту, адлічылі з юрфака БДУ ў пачатку снежня пасля яе ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства ў Бруселі. Фармальна — за тое, што парушыла правілы, не прапрасіла дазволу на выезд за мяжу.

Таццяна падала скаргу спачатку рэктару БДУ Сяргею Абламейку, затым міністру адукацыі Аляксандру Радзькову. Абодва адказалі аднолькава — што загад пра выключэнне не будзе скасаваны, што ўсе зроблена законна. Зараз Таццяна рыхтуе скаргу ў суд на Белдзяржуніверсітэт, бо пратэстуе супраць адлічэння. Варта адзначыць, што дзяўчына вучылася вельмі добра (сярэдні бал 8,5), і апроч трох дзён удзелу ў Форуме іншых пропускаў не мела.

Падзяліцца навіной:         
13 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Alezis напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 19:04
"Таня Шапуцька ня першая ахвяра лубянска-маскоўскай гнюснасьці і змаганьня крымінальна-палітычных групаў. Звычайна ў такіх сітуацыях студэнтаў у вучобе не аднаўляюць. У лепшым выпадку прапануюць унівэрсітэты ў якой-небудзь краіне Эўразьвязу. Выхад, як кажуць, зручны для ўсіх, але толькі не для беларускай нацыі." Хто гэта казаў?!!
Алесь напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 19:41
Мы все гордимся нашей Татьянай, она действительно замечательный человек, очень перспективный в своем направлении.
Удачи в нелегком труде!
Danik напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 20:45
@Alezis
Таму Дашык і набрахаў, бо Зянон праўду сказаў!
вучуся на паліталогіі напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 21:24
Вучуся у ЕГУ на паліталогіі 4 курс. Мая вам Таня парада: памяняйце праграму, вучыцеся на турызме ці візкульте. Праграма Паліталогія і Еўрапейскія даследванні такое шыла! На ёй бардак і хворы на галаву кіраўнік праграмы. На дэпартаменце Паліталогіі такі ж маразм, як і ў Беларусі.
Алесь* напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 22:22
Лепшыя праграмы (па ўладкаваньнасьці працы ды самой напоўненасьці): дызайн, культурная спадчына і турызм, міжнароднае права.
студенты полотологии напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 22:50
Учусь в ЕГУ на политологи 4 курс. Куратор програмы (..) " Политология Европейские Исследования", действительно зачастую проявляет себя с нехорошей стороны (отсутствует политическая культура) по отношению (..) студентам данной програмы. Татьяна, я полагаю, что Вы сами объяктивно оцените всю обстановку в ходе обучения..
Если, есть возможность, перейдите на другую программу, чтобы потом вам было легче учится..
навучаю палітолагаў напiсаў(ла) Люты 4, 2010 у 0:34
Таццяна, не слухайце лухту ад нібыта чацвертага курса. Пратрымайцесе семестр, а потым надалей у Еўропу...
студэнт-палітолаг напiсаў(ла) Люты 4, 2010 у 1:37
Я таксама згодны з сябрамі па няшчасцю. Цяперашні куратар нашай праграмы - гэта вялікая недарэчнасць...
кінік напiсаў(ла) Люты 4, 2010 у 10:18
"Сумоўе ўзначальваў асабіста рэктар ЕГУ прафесар Анатоль Міхайлаў", А што гэта азначае? Пацаны-Эгушнікі, патлумачце, калі ласка.
Zmicier напiсаў(ла) Люты 4, 2010 у 11:16
А навошта пра гэта ведаць усім? Зорка мясцовага масштабу? Журналіст асабіста назіраў за тым, як чырванела ад нечаканасці дзяўчына?
ТАНЯ напiсаў(ла) Люты 4, 2010 у 11:50
Тое, што сумоўе прымаў рэктар - гэта харошы рэкламны ход, а таксама дэманстрацыя сваёй незалежнасці і "дысідэнтнасці" донарам. ЕГУ - фірма, спосаб зарабіць грошы. А грошы тут - галоўная мэта. Навучанне на бакалаўрыяце каштуе 1200 еўра, практыкуюцца платныя пераздачы і платнае паўторнае праходжанне курсу.
Алесь* напiсаў(ла) Люты 4, 2010 у 13:00
ТАНЯ напiсаў(ла)
Люты 4, 2010 у 10:50
Танюша, а ў бел.ВНУ бясплатная адукацыя? За пераздачу, у бел.ВНУ не бяруць грошы? Думайце аб чым кажаце :)
...Дзе вы зараз бачылі цалкам бясплатную адукацыю, акрамя ПТУ (і тое, там і на то трэба, і на то трэба)?
навучаю палітолагаў напiсаў(ла) Люты 4, 2010 у 18:42
2 студэнт-палітолаг
не разумею, дык ваша ж шчасце ці не шчасце цалкам залежыць ад вас. вы ж не пад прымусам навучаецеся? разчараваліся? акадэмія кіраваньні пра коліным-бацьке чакае вас (напэўна).
2 ТАНЯ
Так, максімальны кошт у наступным годзе навучання на бакалаўрыяце 1200 еўра, што пакрывае меньш за палову сабекошту навучаньня аднаго студэнта. акрамя таго, у студэнтаў ёсць шанец атрымаць па выніках сессіі зніжкі 40-60%. Ну і кошт ЕГУ ніжэй за навучаньне ў БДУ...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).