абноўлена | 10 каментароў
ул. інф. | 17:57, 4 лютага 2010
![]() |
Справа журналіста Белсата Івана Шульгі, затрыманага падчас міліцэйскага налёту на неафіцыйнае бюро тэлеканала, сёння будзе разглядацца ў судзе Савецкага раёна Мінска.
Пра гэта паведамілі прадстаўнікі тэлеканала. Ноч журналіст прабыў у ізалятары на вуліцы Акрэсціна.
12:39
Суд праходзіць у закрытым рэжыме, з залі павыганялі журналістаў.
13:47
Адвакатку Святлану Гарбаток (юрыстконсульт Савецкага раёна Мінска) дапусцілі ў залу паседжанняў, пакуль абвешчаны перапынак. Івана Шульгу вінавацяць па дробным хуліганстве.
14:20
На працэс прыехала здымачная група СТВ, сюжэт будзе будзе паказаны ўвечары
16:55
Івана Шульгу асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КаАП).
Падзяліцца навіной:





2.Что касаетсу "качества" "советского" "правосудия",то у меня есть много фактов ,когда по административной статье за хулиганство в суде Советского р-на г.Минска решения выносили без вызова сторон - в расчете на то,что хулиганы жаловаться никуда не будут.Имеются так же доказательства причастности к этому заместителя председателя суда Фёдоровой...И ничего - продолжает "судить".
гэта дзейсна будзе.
ніводны з апазіцыйных палітыкаў і незалежных журналістаў не зрабіў столькі дл салідарнасьці як нашыя суды і улады.
усе спрэчкі адыходзяць на другі план, калі чытаеш пра такіе падзеі.
чую, што да выбараў мы падыйдзем адзіным фронтам, забыўшыся на хібы эмэфа ды белсату.