3 лютага Саюз беларускіх пісьменнікаў выступіў з заявай аб пераследзе сяброў аб’яднання. У апошнія дні ўсе сябры СБП, якія працуюць у дзяржаўных бюджэтных установах, былі выкліканыя да кіраўніцтва. Кіраўніцтва, як высветлілася, атрымала ліст з Адміністрацыі прэзыдэнта,
які быў названы так: «Деструктивная организация, членство в которой несовместимо с работой в государственных учреждениях и ведомствах».
![]() |
Між тым грамадскае аб’яднанне «Саюз беларускіх пісьменнікаў» зарэгістраванае ў Міністэрстве юстыцыі. У яго шэрагах народныя паэты Беларусі Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін, а таксама Генадзь Бураўкін, Уладзімер Арлоў, Уладзімер Някляеў.
Сябрам СБП, якія працуюць у дзяржаўных установах, ва ўльтыматыўнай форме было прапанавана выйсці з Саюза беларускіх пісьменнікаў, інакш іх звольняць.
Прынамсі двое літаратараў напісалі заявы аб выхадзе з СБП.
Таму 3 лютага была тэрмінова скліканая Рада СБП, на якой аднагалосна быў прыняты зварот. У звароце прозвішчы не называюцца. Як сказана ў звароце, ганебныя і незаконныя «працэсы» мелі месца ў сталіцы і ўсіх рэгіёнах Беларусі (у «ЛіМе», выдавецтве «Мастацкая літаратура», Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БДУ, БНТУ, БДЭУ, БДПУ, абласных універсітэтах, рэдакцыях газет, музеях і школах.
«НН» пагутарыла з навукоўцам і публіцыстам, сябром СБП, Анатолем Астапенкам.
«НН»: Як пачаўся ціcк на Вас?
![]() |
«НН»: А як патлумачылі Вам такія патрабаванні?
АА: Нічога спачатку не тлумачылі. Калі пачаў высвятляць, то спасылаліся на нейкую «палітыку». Звальняйся з працы, і ўсё. Маўляў, у інтэрнэце маё прозвішча фігуруе. А я ні ў чым не ўдзельнічаў пасля апошніх выбараў. Тое было яшчэ да ўладкавання на працу ў БНТУ. Літаратурай заняўся, уступіў у СБП. Вось гэтым і займаўся.
У гутарцы з загадчыкам кафедры ўсплыло, што звольніць мяне хочуць праз сяброўства ў СБП. Нібыта ён «альтэрнатыўны». Пытаюся, а што у гэтым дрэннага? Адказвае — ён дэструктыўны.
Я адмовіўся пісаць заяву. Так і сказаў.
«НН»: Што адбывалася далей з Вамі? Адчапіліся?
АА: Наступная размова адбылася праз паўгадзіны. Прыйшоў дэкан і пачаў больш жорстка душыць. З загадчыкам кафедры ў мяне добрыя адносіны, там не было такога ціску. А дэкан новы. Я і яму адмовіў. Але нават з кабінету не паспеў выйсці, як паведамілі, што ў мяне будзе гутарка з прарэктарам. Усе перапалохаліся.
Прарэктар па сацыяльных пытаннях, фізічнай культуры і спорту А.Гусеў, пачаў пагражаць. Маўляў, не дамо табе гадзін. Літаральна выганяў на вуліцу. Людзей калі звальняюць, то папярэджваюць за месяц, за два.
У панядзелак усё па новай працягнулася. Я прапанаваў, што хоць да лета дапрацую. Але кіраўніцтва не пагадзілася.
«НН»: Якімі будуць вашыя далейшыя крокі?
АА: Збіраюся адстойваць свае правы з дапамогай юрыстаў. Ужо напісаў заяву на імя рэктара аб незаконных дзеяннях у дачыненні да мяне. Зарэгістраваў яе ў канцылярыі. Пералічыў імёны кіраўнікоў, якія ціснуць. Паглядзім, што будзе далей. Не збіраюся здавацца. Паспрабую пачаць семестр, калі яны міліцыянтаў не паставяць на ўваходзе. Рыхтую лекцыі.
На калег ціснуць. Загадчык кафедры ўжо прасіў напісаць заяву дзеля яго. На яго ціснуць, пагражаюць звальненнем.
«НН»: У чым, на вашую думку, прычына такога вострага ціску? Іншым сябрам СБП папросту прапанавалі напісаць заяву аб сыходзе з арганізацыі.
АА: Я думаю, што справа ў маёй новай кнізе, прысвечанай беларускаму нацыяналізму. Яна павінна была вось‑вось выйсці. Відаць, сігнальны асобнік трапіў у адпаведныя рукі. Думаю, што менавіта выхад кнігі стаў прычынай жадання мяне звольніць. Тут шмат чаго напісана, зусім не па канонам дзяржаўнай ідэалогіі.
Мне ніякай альтэрнатывы не прапанавалі. Кожны дзень тэлефануюць. Патрабуюць, каб я да канца семестра звольніўся. Новы пачынаецца ўжо ў панядзелак.
Вельмі складана гэта пераносіць. Дзіка. На вуліцу, і ўсё. Дзе логіка, дзе справядлівасць?
З калег ніхто не ведае пакуль. У аўторак мае заняткі пачынаюцца. Расклад нават вісіць з маім прозвішчам. Паглядзім, што будзе. У іх адна лінія — прыбраць і ўсё.
«НН» звярнулася да пракрэктара БНТУ А.Гусева па тлумачэнні.
Паводле слоў спадара Гусева, ніякай размовы з А.Астапенкам не было і аб яго звальненні гаворкі не вядзецца.






Логіка ў тым, што ты ў супрацьлеглым лагеры. Ты для іх - вораг.
Спавядлівасьці няма... але яе нідзе няма.
трымайцеся!
Зь Беларускага НАЦЫЯНАЛЬНАГА тэхнічнага ўніверсытэту!
Які маразм !!
НУ ШТО РАЗАМ З ЗЯНОНАМ У ЭМІГРАЦЫЮ?
Уставай праклёнам закляймённы саюз пісьменнікаў-рабоў! Ці падтрымае хто беларусаў? Шкада нацыю....
Яшчэ цікава было бы паслухаць, што пра ўціск пісьменнікаў-канкурэнтаў думае Чаргінец, на якога падае цень ганебнай справы.
І мо час ужо збіраць вялікі мытынг у падтрымку пісьменнікаў і супраць агульнадзаржаўнай кампаніі завінчвання шрубоў?
Той, хто не сышоў, мае больш уплыву на людзей.
Трымацца! Зубамі, кіпцямі, але трымацца, "не разумець" іхніх "вы ж усё разумееце", не паддавацца на іхнія "дзеля мяне", не шкадаваць іх, не гуляць у гонар ("Ах, я не патрэбны, я сыду!"), засунуць той гонар у с..., бо кожны з нас патрэбны Беларусі! До быць добрымі і - слабымі! Час стаць моцнымі!
А каб лягчэй - спяваць. Словамі Караткевіча і на мелодыю Вольскага:
Гіене - баяцца, сабаку - вішчаць,
Свінні - рыцца ў гноі сваім...
Мы - не свінні! Мы - львы! Мы не здамося!
Трымайцеся, пісьменнікі! Мы з вамі!
2.Згодны з тым, што часцей варта трымацца, пакуль не выганяць. У той жа час мушу нагадаць: жыццё ў РБ ёсць і за межамі дзяржустановаў.
3. З некалькіх соцень сяброў СБП, наколькі можна судзіць са СМІ, ціснуць на некалькі дзесяткаў. Многіх сябраў СБП можна пабачыць на белтэлеканалах. А значыць, наўрад ці ўлады маюць намер СБП зліквідаваць у бліжэйшы час. Таму варта больш сканцантравацца на магчымасцях, якія СБП сёння дае: іх даволі шмат, прынамсі, паболей за тых пісьменнікаў. якія па-за саюзамі.
4.Спадар Анатоль! Памятаю. Цаню. Спачуваю.
Паспрабаваць застацца - таксама значыць не гуляць па іх правілах, бо па іх правілах у дзяржустановах "нячэсных" быць не павінна. І гэта таксама выбар. І не бачу нічога кепскага ў сумяшчэнні слугавання беларушчыне і працы (!) у дзяржустанове. Наадварот - як піша сп. З. Пазьняк, у гэбістаў паўсюль свае людзі. А вось у нас сваіх людзей "паўсюль" - малавата.
Румзання - не бачу. Бачу людзей, якія не баяцца сказаць уголас і адмаўляюцца разумець нацякі і "сітуацыю". Ворагам беларушчыны толькі і трэба, каб мы ўсе сышлі. А з гонару, з прынцыповасці ці яшчэ з якіх пазіцый - ім не важна.
Дырэктар спалохаўся, што калі народу парасоны у падарунак даваць, то яны на мітынгі зь імі хадзіць будуць.)))
А звальнялі як цікава! Напісалі пастанову, што на працу хадзіць нельга з дрэдам, касічкамі (а я быў з дрэдамі), і уляпілі папярэджанне. Казалі калі сам не зволішся, то цябе зволяць па іншаму з занясеннем у працоўную кнігу!
Але я не здаваўся, хаця ужо і знайшоў новую працу, пагаліў галаву, пачаў яшчэ боль вывадзіць кіраўніцтва. Павесіў жалюзі бел-чырвона белыя))), на сходах у дырэктара аткрыта і злосна крытыкаваў АГ і кірауніцтва! Бачылі бы Вы яго вочы!! Перапалоханы крот!! (Кіраўнік Рынкевіч А.І, ён і зараз там працуе). Дайшло да таго, што сам насам ён казау мне каб я хутчэй звальняўся бо яго моць...чык чык!!!
Шаноўны спадар,вы яшче не назіраеце масавых забойств,чы Вам хочецца убачыць ,каб усех пісьменньікаў па-спісках СБП вывялі і расстралялі у вас пад вокнамі????
Як, напрыклад,улада можа ціснуць на Барадуліна,Некляева калі яны пенсіанер?Што пэнсій не дасць?????
Калі Вы вважаеце СБП деструктыўнай САВЕЦКАЙ арганізацыей,то СПБ,які створаны у час незалежнасці за Вашай лёгікай--прагрэсыўна-нацыанальны???А Вам ад такіх думак не сорамна???
Здаецца--не,вось толька шкада Вам сп.Астапенка,а калі ён не быў Вашым знаёмцам,то і не шкадаўалі????
Точна.
А пісьменнікаў заўсёды ды пры ўсялякай уладзе цкавалі. Тут патрэбна ўжо выбіраць: ці ты пішаш праўды, не звяртаючы ўвагу на ўсялякія акалічнасці, ці ты пішаш, што табе "запрапануюць".
Магу параіць спадару Анатолю Астапенка так проста не паддавацца гэтай бюракратыі з рэктарату. У свой час мяне нават рэктар з універсітэту выганяў, не разабраўшыся ў сітуацыі, а потым зам. дэкана нават прабачэння прасіў. Трымайцеся, Анатолій! Усе павінна добра ўладкавацца.
А Мельнікаў, асцярожна і хітра ілье на млын прыхадняў. А ўсё таму, што маскаль па - нацыянальнасці. прыехаў з бацькамі з Расіі. І пяе песні па- беларускі, але такім наўмысна дурным і выклікаючым агіду да беларускага голасам, што яму трэба забараніць такое карыкатурнае іх выкананне.
Лічу што ўсе праблемы можа вырашыць толькі адно - незалежны беларускі тэлеканал.95 адсоткаў сучасных людзей жывуць тэлебачаннем.
http://prastora.by/knihi/astapienka-anatol-ihdie-zrodilisia-iuskormlieny-sut-po-bozie-doslied-bielaruskaha-nacyianalizmu