Часопіс «Маладосць» пачаў друкаваць пераклад «Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae» польскага гісторыка ХV стагоддзя Яна Длугаша.
Часопіс «Маладосць» пачаў друкаваць пераклад «Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae» польскага гісторыка ХV стагоддзя Яна Длугаша.
Літаратурна-мастацкае выданне ў некалькіх нумарах будзе змяшчаць урыўкі з найбольш вядомага твора паляка, якія тычацца Грунвальдскай бітвы. РВУ «Літаратура і Мастацтва», куды ўваходзіць часопіс, да 600-годдзя бітвы плануе выдаць пераклад, які здзейсніў Аляксандр Вашчанка, асобнай кніжкай.
Ян Длугаш (1415-1480) — гісторык і дыпламат. «Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae» — гэта гісторыя Польшчы ў 12 тамах. Была напісана на лацінскай мове. У «Хроніцы Длугаша», як яе яшчэ называюць, выкарыстаны матэрыялы дзяржаўных і царкоўных архіваў, польскія, чэшскія і венгерскія хронікі, рускія і літоўскія летапісы.
-
«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!». Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман
-
Тамара Эйдэльман: Прыклад Беларусі — гэта надзея на будучыню
-
«На Радаўніцу не плачуць, а ўспамінаюць». Як беларусы сталіся ледзьве не адзінымі носьбітамі старадаўняй традыцыі
Каментары