Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускі экзархат РПЦ падрыхтавалі праграму факультатыўнага курса «Асновы праваслаўнай культуры. Святыні беларускага народа»,
паведаміў у чацвер журналістам міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.
Паводле міністра, распрацаваная калектывам аўтараў праграма заняткаў факультатыўнага курса прапануецца для вывучэння ў 1—11 класах. У найбліжэйшы час яна будзе накіраваная для разгляду і зацвярджэння ў Нацыянальны інстытут адукацыі.
Аляксандр Радзькоў адзначыў, што гэты факультатыў заснаваны на беларускіх праваслаўных традыцыях.
Акрамя таго, у БДПУ імя М.Танка распрацаваны курс лекцый для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ «Методыка выкладання рэлігіязнаўства ў сярэдняй школе». Курс прайшоў неабходнае рэцэнзаванне ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ.
Каментары