«Першы канал» прыпыніў паказ серыяла «Школа» на час Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы, пасля чаго ён адразу вернецца ў эфір,

гаворыцца ў паведамленні дырэктара грамадскіх сувязяў канала Ларысы Крымавай, чые словы цытуе сайт кампаніі.

Паводле яе словаў, захаваць ранейшы час паказу «Школы» было немагчыма з прычыны вялікага аб’ёму спартыўных трансляцый.

Цягам двух тыдняў, пакуль на «Першым канале» не будуць паказвацца новыя серыі «Школы», іх можна будзе ўбачыць у Інтэрнэце.

У панядзелак стала вядома, што «Першы канал» з наступнага тыдня спыняе паказ серыяла «Школа», які многія палітыкі і грамадскія дзеячы ў Расіі крытыкавалі за занадта адкрыты, з іх пункту гледжання, паказ жыцця сучасных падлеткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?