Афіша Мінск
6 каментароў belsat.eu | 18:26, 10 лютага 2010

10 лютага споўнілася 127 гадоў з дня нараджэння Станіслава Булак-Балаховіча — генерала Беларускае Народнае Рэспублікі.

«Белсат» разам з ініцыятываю «Беларуская нацыянальная памяць» запрашаюць на прэм’ерны паказ дакументальнага фільма пра Станіслава Булак-Балаховіча. Стужку «Генерал няскончанай вайны» стварыў у 2009 годзе рэжысёр Сяргей Ісакаў, сцэнарый напісаў Уладзімір Халіп. Аўтары першага ў гісторыі фільма пра Балаховіча шукаюць адказаў на пытанні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генерал, чый лёс звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў.

Прэзентацыя фільма адбудзецца 12 лютага, у пятніцу, у «Collegium Civitas» (аўдыторыя, А, XII паверх, Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad 1, Warszawa, уваход ад вул. Маршалкоўскай). Пачатак, а 18-й гадзіне.

Працягласць фільму 60 хв. Уваход вольны.

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Гисторыкус напiсаў(ла) Люты 10, 2010 у 18:39
за што змагаўся і як загінуў генерал, чый лёс звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў
----------------------------------------------------------------

І гишпанцау, да яких стары генерал падауся, каб дапамагчы Франка знишчыць дэмакратычны урад. Для фронта ён быу занадта стары, таму выконвау задачы па "зачыстках" у тыле, разам з карнай "интэрбрыгадай" руских казакоу и белагвардзейцау.
палітолаг з правінцыі напiсаў(ла) Люты 10, 2010 у 21:07
Гисторыкус:Вядома, што Балаховіч быў "саветнікам" на баку франкістаў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Але болей амаль нічога..Ці Вы маеце доказы ягонага удзелу ў акцыях "зачыстках" Крыніцы ёсць? Дакументы, сведчанні, здымкі? Калі не маеце, то гэта пустая брахня.
Den напiсаў(ла) Люты 10, 2010 у 23:48
І габрэяў, якіх ліха рэзалі жаўнеры Булаховіча. Ёсць ідакументы і сведчанні. Патрэбныя нейкія спасылкі, ці неяк самі адарвеце свой зад і пашукаеце, паважаны спадар "палітолаг з правінцыі"? Булаховіч, дарэчы, каму толькі не служыў, каму толькі не лізаў...
палітолаг з правінцыі напiсаў(ла) Люты 11, 2010 у 1:09
Так, патрэбныя спасылкі на сведчанні і дакументы.
Ніхто і не сцвярджае што быў анёлам, але не варта заяўляць, што младзенцаў жыўцом еў. Быў чалавекам свайго часу.
stefan напiсаў(ла) Люты 11, 2010 у 1:29
Den,kali choczasz wiedać u wojsku generała Bułak-Bałachowicza byu habrejski szwadron.A znou pautarać kacapska-balszawiskuju łuchtu soramna...Bałachowicz-honar Biełarusi!!!!
Палітолаг з правінцыі напiсаў(ла) Люты 11, 2010 у 18:54
Пакуль не дачакаўся доказаў абвінавачванняў. Пра пагромы выдумка разтыражаваная савецкімі даваеннымі брашурамі.
Наконт "зачыстак" у Іспаніі - лухта. Аніводнага сведчання ці доказу. Шмат каму Балаховіч і сёння перашкаджае.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).