Юрыст царквы «Новае жыццё» затрыманы за казанне ля «Макдональдса»
Паводле Луканіна, супрацоўнікі міліцыі прынялі яго «за паляка, які праводзіць антыдзяржаўны мітынг».
Юрыст царквы «Новае жыццё» Сяргей Луканін быў затрыманы, а20-й гадзіне 11 лютага каля рэстарана «Макдональдс» на праспекце Незалежнасці ў Мінску,
паведаміла
Луканін прапаведаваў сярод моладзі. Супрацоўнікі міліцыі прынялі яго
«за паляка, які праводзіць антыдзяржаўны мітынг», сказаў вернік.
Паводле слоў Луканіна, каля 19.30 разам з жонкай і двума сябрамі з царквы «Новае жыццё» ён прыйшоў да рэстарана «Макдональдс», дастаў Біблію і пачаў пропаведзь, якую слухалі маладыя людзі, што прагульваліся ў гэты час па цэнтры сталіцы.
Прыкладна праз 20 хвілінаў да Луканіна падышлі міліцыянеры і груба запыталіся, хто ён і што робіць. Луканін прадставіўся і растлумачыў, што нясе людзям Слова Божае.
Праз некалькі хвілін пад`ехаў аўтамабіль з супрацоўнікамі спецназа, і Луканіна адвезлі ў Цэнтральны РУУС.
Паводле Луканіна, супрацоўнікі міліцыі прынялі яго «за паляка, які праводзіць антыдзяржаўны мітынг». Верніка змясцілі за краты, дзе сярод алкаголікаў ён таксама пачаў прамаўляць казанні.
На допыце дзяжурны супрацоўнік міліцыі патрабаваў тлумачэнняў наконт дзеянняў Луканіна, бо пропаведзі ў горадзе нібыта забароненыя законам. Луканін заявіў, што для яго «асноўны закон — гэта Біблія».
Юрыста царквы адпусцілі без складання пратакола.
Каментары