
Дзяўчаты прайшлі толькі пару метраў. За секунды ўсіх запхалі ў міліцэйскі аўтобус. © Фота Юліі Дарашкевіч

© Фота Юліі Дарашкевіч

Салігорскі МФ забралі першымі. © Фота Юліі Дарашкевіч

Амапавец забірае сцяг у Таццяны Шапуцькі і яе мамы. © Фота Юліі Дарашкевіч

Хлапцоў неслі на руках. © Фота Юліі Дарашкевіч

Дзяўчат валаклі па снезе. © Фота Юліі Дарашкевіч

© Фота Юліі Дарашкевіч

Затрыманых пагрузілі ў чатыры аўтобусы. © Фота Юліі Дарашкевіч

Мастака Алеся Пушкіна затрымалі разам з карцінай © Фота Юліі Дарашкевіч
20:45
Усіх затрыманых адпусцілі, перадае наш кар. ў-пад пастарунка.
У аўтазаку збілі Рыгора Астапеню, Станіслава Стэсіка, Міколу Дземідзенку.
Найбольш жа пацярпеў Міхась Пашкевіч. Яму пабілі акуляры і забралі ў яго прэмію.
18:20
Падагналі трэці аўтобус. Запіхнулі туды мастака Пушкіна. Зайшла сама ў аўтазак салігарчанка Крысціна Самойлава.
Паводле папярэдняй інфармацыі, усе затрыманыя будуць адвезеныя ў Цэнтральны РУУС, што на Арлоўскай.
18:10
Той, хто застаўся цэлым, пашыхтаваліся каля каталіцкай катэдры. Яны скандуюць «Жыве Беларусь», спяваюць «Магутны Божа».
Але пад'ехаў аўтазак і ўсіх гвалтам запіхваюць у яго,
прыкладам, людзі ў цывільным вельмі жорстка затрымліваюць дзяўчат. Затрыманая намесніца старшыні МФ Таццяна Шапуцька, пры затрыманні яна моцна ўдарылася галавой аб асфальт.
Агулам затрымана больш за 25 чалавек.
18:07
Шэсце разагнана.
Затрыманыя больш за 10 чалавек.
Затрыманы ў тым ліку намеснікі старшыні арганізацыі Мікола Дземідзенка і Іван Шыла. А таксама лідэр «маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч.
Яму пяць хвілін таму ля Ратушы была ўручана маладафронтаўская прэмія «За грамадскую чыннасць» - М.Пашкевіч распрацаваў праект альтэрнатыўнай службы.
18:05
Пачынаецца шэсце. Але міліцыя даганяе ўдзельнікаў...
18:04
Міліцыянты вырываюць па адным чалавеку і, несучы ўчатырох, зацягваюць у аўтобус.
18:03
Рвуць расцяжкі.
Некалькіх чалавек схапілі і цягнуць, схапіўшы за рукі і за ногі.
18:02
Міліцыя пачынае папярэджваць пра затрыманні.
17:57 - На Пляцы Волі ля мінскай Ратушы сабралася каля 30 удзельнікаў акцыі. Пакуль няма расцяжак і сцягоў, усё ціха.
Традыцыйна шмат людзей у цывільным.
Прысутнічае мастак Алесь Пушкін, ён стаіць у вялікім шыкоўным капелюшы з вялікімі палямі і трымае ў руках карціну.
***
Акцыю сёння ладзіць «Малады фронт». Меркавалася напачатку, што акцыі не будзе, за два тыдні да гэтага заяўлялася, што «вулічныя акцыі сябе зжылі», але пасля таго, як кіраўніцтва гатэля «Краўн Плаца» адмовіла МФ у арэндзе залы дзеля ўручэння прэміі «Люблю Беларусь», было вырашана вярнуцца да фармату вулічнай акцыі.
Маладафронтаўцы маюць прайсці маршрутам Пляц Волі — праспект Незалежнасці — Плошча Незалежнасці.
Дарэчы, кіраўніка МФ Змітра Дашкевіча сёння на акцыі не будзе — ён у замежнай паездцы.




Сэнсу ў такіх акцыях я не бачу,акрамя як прапіярыцца і паказаць які я змагар.
Што б ты не вырашыў сёння паказаць (хоць сняжынку), скончылася б таксама сумна. І гэта акалічнасць абурае!
Люты 14, 2010 у 21:22
Прыйшоў паглядзець на гэта відовішча.Усё прайшло вельмі сумна.Людзей мала,большасць малелеткі,а вакол амапаўцы.Ну дык вядома хто каго...
Сэнсу ў такіх акцыях я не бачу,акрамя як прапіярыцца і паказаць які я змагар.
Той, хто прыйшоў паглядзець, убачыў што людзей мала і зразумеў што ён не адносіцца да людзей бо сцыць звацца чалавекам, маладыя дзяўчаты дык гэта ўвогуле не людзі для яго, бо ён сцыкун які стаіць у баку калі людзей збіваюць малпы ў амапаўскай шкуры, але праўда без поўсці. Вось сапраўды праўда, што істоты піярыцца не ўмеюць.
Дарагія беларускія змагаркі, прабачце мяне, што я не магу вас абараніць ад чалавекападобных істотаў! Я вас люблю, хаця і стары! Схіляю галаву перад вашымі бацькамі!
няма. у асноўным з-за таго, што мноства "былых сябраў МФ", як Вы, зараз не прымае ўдзел у жыцьці арганізацыі, толькі зрэдзь каментуе навіны на НН.
Згодны, раней у моладзевых арганізацыяў быў лепшы час. Людзей было больш.
Зараз маем вялікае мноства сьвядомых і незаангажаваных.
Тым ня менш, у параўнаньні зь іншымі моладзевымі ініцыятывамі, МФ застаецца на лідуючых пазыцыях.
маем, што маем.
А вообще. Юные политики такую ерунду толком организовать не могут.
А ўсе твае камэнты й так вядомыя: досыць прачытаць адзін раз - і адразу зразумела, хто ты і АДКУЛЬ!
Дык нашто дарма толькі месца тут займаць? Пайшоў прэч!
Павло Штепа. Московство. XVII Месіанство москвина
-------------------------------------------------------
Ностальжи?
Грамотный чел. Зачем ему сотрясение мозга? Он и так серое вещество перенапряг, когда писал "адлуп" Пазьняку. Правда, хватило ума заранее сделать ноги перед взбучкой.
Кейстут быў у МФ? Рагатаў да ікоты. Можа "разганяў" забыўся дапісаць:)
======================
Я, як і 10-15 гадоў таму, выступаю за незалежнасць Беларусі, БЧБ і Пагоню, пашырэнне супрацоўніцтва з Эўропай, пабудову АЭС. Выступаю супраць прапаганды гомасэксуалізма, наркотыкаў і разбэшчынасці. Карацей, я здаровы кансерватар-дзяржаўнік. Не разумею, чаму вас здзіўляе маё сяброўства ў МФ у юнацтве. Адзінае, што мне абыякава зараз - гэта іх барацьба за “дэмакратыю”, ну і рэлігійны фанатызм, канешне, не натхняе.
"Сунь Укун напiсаў(ла)
Ностальжи?
==============
Ага. Тады не толькі мітынгі былі цікавейшыя, але і піва смачнейшае і дзяўчыны прыгажэйшыя. :)
Атрымалася ўдала ўбудавацца ў дзяржаву Лукамор'е? Ну не ўсе ж такія непатрабавальныя...
-----------------------------------------------
Няма таго, што раньш было... Спадар Кейстут, а чым вам не падабаецца Наста? :)
Дык нашто дарма толькі месца тут займаць? Пайшоў прэч!
---------------
И если они придут к власти, руководить страной тоже будут посредством митингов и стычек с ОМОНом?
Па каментарах пазнаеце яго - хопіць пачытаць каментары пад іншымі артыкуламі, каб зразумець кім ёсьць насамрэч такі 'здаровы кансерватар-дзяржаўнік'.
--------------
Головой думать, а не впадать, в столь юном возрасте, в старческий маразм.
--------------------------------------------------------------------
Вось менавіта. Падумайце аб нас, спачуваючых гледачах вашых акцый, таксама, бо балюча глядзець!
а можна некалькі падрабязнасцей з вашага беларускага пастаральнага жыцця?
Пад час выбараў на вашай цікавай працы начальнікі патрабуюць вам з жонкай прагаласаваць датэрмінова, каб пазбегнуць потым сур'ёзных непрыемнасцей? А як у вас справы з абавязковай падпіскай на "Савецкую Б"?
Адбіткі пальцаў ужо здалі? Дзеткі ў піянеры ці БРСМ ужо запісаліся? З задавальненнем глядзіце вайсковыя вучэнні ці парады з удзелам 5-гадовага Колі? "Дажынкі" -ваша сямейнае свята, а Дзень святога Валянціна моладзі не трэба святкаваць, бо Куляшоў супраць?
Можа вы проста атабарыліся ў Нямеччыне і адтуль павучаеце?
Дык не зразумела, калі вы "сэнсу ў такі х акцыях не бачыце", дык чаму тады туды прыпёрліся? Папіярыцца, калі казаць вашымі словамі, і паказаць які вы змагар?! Але перад кім піярыцца, няўжо перад Богам? :) Лепей, сапраўды, не хадзіце, бо вынік удзелу вам падобным – нейкія незразумелыя абразы...
І што значыць "хаця і стары"? Каля 33 год – яшчэ не старасьць!
продолжу более агрессивно. чтобы уехать в германию, америку, россию, хоть куда, нужна инициатива. а устраивать, год за годом, акции, которые увидит сотня человек, а потом привычно разгонит команда лукашенковских лбов, много мозгов не надо.
Люты 16, 2010 у 12:01
нямчук,
а можна некалькі падрабязнасцей з вашага беларускага пастаральнага жыцця?
Пад час выбараў на вашай цікавай працы начальнікі патрабуюць вам з жонкай прагаласаваць датэрмінова, каб пазбегнуць потым сур'ёзных непрыемнасцей? А як у вас справы з абавязковай падпіскай на "Савецкую Б"?
Адбіткі пальцаў ужо здалі? Дзеткі ў піянеры ці БРСМ ужо запісаліся? З задавальненнем глядзіце вайсковыя вучэнні ці парады з удзелам 5-гадовага Колі? "Дажынкі" -ваша сямейнае свята, а Дзень святога Валянціна моладзі не трэба святкаваць, бо Куляшоў супраць?
Можа вы проста атабарыліся ў Нямеччыне і адтуль павучаеце?
===========
klw, гэтыя здзекі крывавага рэжыма датычацца ўсіх беларусаў і вас у тым ліку? Вы і ваша жонка заўсёды ходзіце галасаваць датэрмінова, вы выпісваеце СБ, вашыя дзеткі ў БРСМе ці піянерах? :) Здаецца, вы яшчэ проста зусім малады, а таму вы ўсё бачыце выключна ў чорна-белых танах, у гіпертрафіраваным выглядзе.
Няма таго, што раньш было... Спадар Кейстут, а чым вам не падабаецца Наста? :)
==============
Мне больш падабаецца Таццяна Шапуцька. Толькі ёй трэба перарасці праз гэты юнацкі максімалізм(як перараслі яго і 95 адсоткаў усіх былых сяброў МФ). А так дзяўчына разумная і прыгожая, для мяне было б гонарам, калі б такая дзяўчына, пасля атрымання адукацыі, пагадзілася працаваць на маёй фірме юрыстам. :)
"Затрыманая намесніца старшыні МФ Таццяна Шапуцька, пры затрыманні яна моцна ўдарылася галавой аб асфальт."
Дзя яна той асфальт шукала, каб ударыцца. Няўжо на праезную частку выбегла? На фотках ва ўпор ня бачу. :)
І другое. "Падагналі трэці аўтобус. Запіхнулі туды мастака Пушкіна."
Як па мне, дык ен сам без чыйсьці дапамогі йдзе да аўтобуса. :) Ня бачу, каб яго ня толькі хтосьці запіхваў, а і ўвогуле дакранаўся да яго. :)
Як там Майк Навуменка пра клоўнаў гораду N. сьпяваў.
Суцэльныя НДО ў якіх не засталося нічога беларускага, хіба толькі назвы.
--------------
Головой думать, старшим не мешать, с плохой компанией не связываться. Ну и помнить завет Владимира Ильича, для подрастающего поколения.
---------------------------------------------------------
Все послушайте здесь мудрых комментаторов, что чем устраивать подобные акции, надо головой думать дома по месту жительства, от этого личная польза и никак не дестабилизирует общественно-политическую ситуацию в республике.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Мяркую, яна добра ведала бы справы, якія вядзе фірма, і аператыўна выконвала бы свае службовыя абавязкі. Магчыма ёсць сэнс прапанаваць Таццяне пакуль не атрымае дыплом юрыста пазаштатную працу ў фірме? :)
--------------------
Зачем дестабилизировать, мы идем другим путем, все делается тихой сапой, медленно но верно. Зачем так сильно шуметь? Путь тупиковый, бесперспективный. Неужели, за 20 лет, вы в этом не убедились?
Яны на яго і націскаюць, відаць, таму, што ён найбольш дзейсны.
Толькі гэта небяспечны і, дзякуй богу, непрымальны для большасці шлях.
Так, а чаму вас гэта здзіўляе? Што канкрэтна з мною названага вы ставіце пад сумніў? З гэтым сутыкаецца кожны абывацель у нашай краіне.
Асабіста я і мае самыя блізкія да ўсяго гэтага лукашыстага ставімся з пагардай, але ведаю шмат людзей, якія пакутліва падпарадкоўваюцца, але з нянавісцю да тых, хто прымушае.
Асабіста я і мае самыя блізкія да ўсяго гэтага лукашыстага ставімся з пагардай, але ведаю шмат людзей, якія пакутліва падпарадкоўваюцца, але з нянавісцю да тых, хто прымушае."
"Кожны"? Значыць вас таксама прымушаюць "хадзіць галасаваць датэрмінова, выпісваць СБ, ўступаць у БРСМ ці піянерыю?" Дык вы павінны або падпарадкоўвацца, або крывавы рэжым вас пасадзіць у турму. :) Вы нам з турмы пішыце? Або з эміграцыі?
вы адмаўляеце прымус па пералічанаму вышэй, як звычайную з'яву нашага жыцця? Ціпа, усе самі ўсё робяць радасна і добраахвотна. Ці прапануеце пасмяяцца над тымі, хто маладушна верыць у непазбежныя непрыемнасці (скасаванне кантракту, пазбаўленне прэміі і г.д.) ў выпадку непаслухмянасці?
Значыць вас таксама прымушаюць "хадзіць галасаваць датэрмінова, выпісваць СБ, ўступаць у БРСМ ці піянерыю?" ______________________
А вас не прымушаюць?
«здзекі крывавага рэжыма датычацца ўсіх беларусаў і вас у тым ліку?»
Значыцца так... Калі такія рэчы тычыцца хаця бы некаторых беларусаў, і калі я таксама лічусь беларусам, то я лічу, што гэта ускосна закранае і мяне. І як мінімум, мяне гэта зусім не радуе і я абавязкова буду мець па гэтаму пытаньню сваю пазыцыю.
а можна некалькі падрабязнасцей з вашага беларускага пастаральнага жыцця?
Пад час выбараў на вашай цікавай працы начальнікі патрабуюць вам з жонкай прагаласаваць датэрмінова, каб пазбегнуць потым сур'ёзных непрыемнасцей? А як у вас справы з абавязковай падпіскай на "Савецкую Б"?
Адбіткі пальцаў ужо здалі? Дзеткі ў піянеры ці БРСМ ужо запісаліся? З задавальненнем глядзіце вайсковыя вучэнні ці парады з удзелам 5-гадовага Колі? "Дажынкі" -ваша сямейнае свята, а Дзень святога Валянціна моладзі не трэба святкаваць, бо Куляшоў супраць?
Можа вы проста атабарыліся ў Нямеччыне і адтуль павучаеце?"
Нічога з таго, што вы тут пішаце я ніколі не рабіў і не збіраюся. Хаця ведаю, што ў некаторых дзярж. установах такое практыкуецца і стаўлюся да ўсяго гэтага яшчэ больш негатыўна чым вы. Мяне ўвогуле вельмі разжражняе маразм у любых праяўленнях. І яшчэ раз паўтаруся. Ня трэба выводзіць маладых людзей на вуліцы, толькі для таго, каб над імі здзекваліся гэтыя малпы і рвалі нашы сцягі. Спыніце мазахізм!
Дык дадам, што заклікі на ўсялякія "пляцы Волі" цалкам могуць быць правакацыйнымі. Каб дыскрэдытаваць нешта і некага.
BUDZE LAS ------ NIE BUDZE WAS Pra geta nihto nie pamiataie
PLACZ RADZIMA PLACZ LITWO PLACZ LUD
NIE BYLO WAS ----- NIE BUDZE WAS --- A --- BUDZE LAS