Уплывовае польскае выданне звярнулася да міністра замежных спраў Польшчы з заклікам спыніць супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі.
«Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўклаў нямала палітычнага капіталу, каб адкрыць дзверы Еўропы для Беларусі. Гэтыя высілкі не былі марнымі, бо палітыкі ў многіх краінах Еўрасаюза прызналі неабходнасць прыцягнення ўсходніх суседзяў у зону стабільнасці і дэмакратыі, якая існуе ў ЕС. Гульня з Лукашэнкам нялёгкая, бо ён не прызнае ніякіх правілаў. Акрамя таго, у Беларусі ў межах рэжыму сутыкаюцца розныя сілы і частка з іх дакладна зацікаўленая ў спыненні „пацяплення“ адносінаў з Варшавай і Брусэлем.
Аднак
ні адна еўрапейская краіна не можа трываць спланаваны і усё больш вычварны пераслед сваіх суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой.
На працягу некалькіх тыдняў рэжым Лукашэнкі правярае цярпенне Варшавы. Хапун палякаў цягнецца з сярэдзіны мінулага тыдню. Сёння раніцай затрымана ажно 40 актывістаў, у тым ліку кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс. Гэта ўжо занадта.
Смеху вартыя нагоды сённяшніх затрыманняў паказваюць, што рэжым не звяртае ўвагі на папярэджанні Варшавы.
Якая карысць ад жорсткай пятнічнай размовы міністра Сікорскага з кіраўніком МЗС Беларусі Мартынавым? Што яшчэ мусіць зрабіць з палякамі беларуская ўлада, каб Польшча зрэагавала больш востра, а Еўропа падтрымала? Чаму маўчыць кіраўніца МЗС Еўрасаюза баранэса Эштан?Ці яна таксама лічыць, што праблема палякаў у Беларусі з’яўляюцца прыватнай справай Мінска?
Спадару міністр Сікорскі, час сказаць „досыць“. Бо праз хвіліну можа стаць запозна».