Палітыка
23 каментары Зміцер Панкавец | 14:33, 16 лютага 2010

Наталля Пяткевіч, photo.bymedia.net

Міністэрства інфармацыі 16 лютага зладзіла семінар «Роля СМІ ў забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзянаў пры правядзенні выбарчых кампаній».

На мерапрыемства былі запрошаныя, як прадстаўнікі дзяржаўных, так і недзяржаўных выданняў.

VIP‑госцем семінару была першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч.

Ёй і было дадзенае вітальнае слова. Яна адразу прапанавала прысутным выступаць седзячы. Перш-наперш Пяткевіч зазначыла, што любое рэзананснае пытанне, а тым больш палітычная кампанія з’яўляюцца праверкай СМІ на прыстойнасць.

Пяткевіч з сумам канстатавала: часам напярэдадні выбараў СМІ нагадваюць «блышыны рынак, дзе ўсё прадаецца гуртам і ўраздроб».

Чыноўніца зазначыла, што беларускія выданні робяць крэн у бок «клубнічкі і жаўцізны», а за пошукам «смажаных» фактаў не заўсёды бачныя сур’ёзныя тэмы.

Яна прывяла прыклад, як адна неназваная газета змясціла на сваіх старонках фатаграфію чыноўніка з былой жонкай. На думку Пяткевіч, журналіст нават не падумаў, што парушае правы гэтай жанчыны.

Таксама Пяткевіч акцэнтавала сваю ўвагу на асвятленні ў СМІ сітуацыі з свіным грыпам у лістападзе летась. Яна зазначыла, што інфармацыя аб росце хваробы дазавалася, каб не ствараць залішняга хвалявання, калі для яго няма прычын.

«А вось незалежныя СМІ пачыналі раздуваць скандал, уносячы каласальную сумяціцу», — сказала Н.Пяткевіч.

Генеральны дырэктар прадпрыемства tut.by Юры Зісер на гэта парыраваў: чаму дзяржаўныя ўстановы адмаўляліся даваць якую‑небудзь інфармацыю пра эпідэмію, а дзяржаўныя выданні занялі пазіцыю маўчання. Можа ў адваротным выпадку і не здарылася б ніякай панікі.

«Я згодная. Я пра гэта доўга думала. Можа сапраўды варта было даваць больш інфармацыі», — сказала першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Адразу ж Пяткевіч расказала, што цягам двух дзён глядзела навіны на тэлеканале CNN. На яе погляд, навіны там падаюцца цікава, але абсурдна. Яна прывяла прыклад з Білам Клінтанам, калі першы дзень тэлеканал трубіў, што былы прэзідэнт ЗША трапіў у шпіталь, а на наступны дзень — пра ягоную выпіску.

«Мне было смешна гэта глядзець. Я не выключаю, што дзесьці там людзі хвалююцца за лёс Клінтана.

Але ў нас няма такой традыцыі. Мы, канечне, можам таксама даваць інфармацыю, каму з міністраў стала кепска, хто адчуў недамаганне, але ў гэтым няма ніякай патрэбы і сэнсу», — сказала Н.Пяткевіч.

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі на мерапрыемстве адсутнічаў. Яго замяняла намесніца Лілія Ананіч. Яна данесла інфармацыю адносна перарэгістрацыі СМІ. «250 выданняў не заявілі аб сваім жаданні працягваць працу. Адначасова з’явілася 150 новых СМІ», — зазначыла Л.Ананіч.

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына адразу сказала, што грамадства бачыць выбары такімі, як іх прыносяць СМІ, а не такімі, якія яны ёсць насамрэч.

«У нас больш папулярная жоўтая прэса, якая піша на зразумелыя людзям тэмы. Дзяржаўным СМІ ў гэтым плане цяжэй. Тым не менш, існуе дзяржаўны заказ на асвятленне некаторых мерапрыемстваў, у тым ліку выбараў», — сказала Л.Ярмошына.

Старшыня ЦВК сфарміравала для сябе тры правілы, як журналісты павінны асвятляць выбары:

1. Асвятляць рэгулярна, але не празмерна;

2. Засяроджвацца на дэталях і падрабязнасцях, а не на агульнай інфармацыі;

3. Менш заклікаў, а больш канкрэтыкі.

Сярод парушэнняў, якія робяць СМІ падчас выбараў, Ярмошына назвала «купюры выступаў кандыдатаў на радыё і ТБ, а таксама апублікаванне праграм, якія перавышаюць дазволены аб’ём». Змагацца ж з гэтым павінна Назіральная Рада пры ЦВК, але на мясцовыя выбары яна створаная не будзе.

Заўвагі кшталту, чаму ў дзяржаўных СМІ дзейнасць апазіцыі паказваецца толькі з адмоўнага боку, а на тэлеканалах мільгаюць толькі адны твары, парушэннем заканадаўства лічыцца не будуць, бо «журналіст мае права на сваю ўласную пазіцыю».

Рэдактар БДГ Пятро Марцаў абурыўся, што пра якую аўтарскую пазіцыю можна гаварыць, калі ўсе электронныя СМІ цалкам манапалізаваныя дзяржавай. І пра роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў гаварыць проста немагчыма.

«Абсалютна кожны журналіст мае права на сваё прыватнае меркаванне. У кожнага СМІ ёсць нейкі заснавальнік. Хто плаціць, той і замаўляе музыку. Калі ты працуеш у дзяржаўным СМІ, то гэта ўжо твой выбар», — сказала на гэта Н.Пяткевіч.

Пяткевіч прызналася, што ёй як звычайнай глядачцы не хапае на тэлебачанні грамадска‑палітычных дыскусійных праграм, дзе абмяркоўваліся б праблемы эканомікі, палітыкі, культуры. «Я засумавала ад добрага стылю ў журналістаў», — зазначыла яна.

«Ну вось Якубовіч добра піша, —працягнула Л.Ярмошына. — Толькі калі ён піша слова «труізм», то я адчуваю ўласную непаўнавартасць».

Падзяліцца навіной:         
23 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Павал напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 15:07
У кожнага СМІ ёсць нейкі заснавальнік. Хто плаціць, той і замаўляе музыку. -сказала на гэта Н.Пяткевіч.

Дзяржауным СМI плацiць народ(падаткi), а не улада, а народ жадае бачыць там i апазiцыю!
Міхаліна напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 15:08
Цікава вось так пачытаць - у якім свеце жывуць усе згаданыя ў артыкуле праўладныя людзі? Мне часам падаецца, што яны ўсе - марсіяне, і да нашага з вамі свету ня маюць ніякага дачынення - але на вялікі жаль пакуль што маюць на яго ўплыў. Хлусня на хлусні і фальшыўкамі паганяе!
Алесь напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 16:20
Платит весь народ, а командуют что писать и как писать Саша, Наташа и другие товарищи с Карла Маркса 38.
Зважай! напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 17:03
Мы, канечне, можам таксама даваць інфармацыю, каму з міністраў стала кепска - давайце хутчэй інфармацыю, што Карзінкіну і ўсім яго міністрам стала кепска!
Алдыр напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 19:30
...А глаза такие добрые-добрые...
Алесь напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 19:33
Слова Петкевич звучат в ритм с ударами дубинок ОМОНа на Октябрьской площади.

Личико может у её и симпатичное, но оно мне также неприятно, как и морды громил-спецназовцов.
Вавёркін напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 20:55
«Ну вось Якубовіч добра піша, —працягнула Л.Ярмошына. — Толькі калі ён піша слова «труізм», то я адчуваю ўласную непаўнавартасць».
________

Па-першае, журналісты словы не пішуць, а ўжываюць. Словы пішуць дзеці ў школе. А па-другое, для таго, каб было меней комплексаў трэба замежные мовы вучыць і не сароміцца глядзець у слоўнік, ці то пытацца.
Пяткевіч-дземакратка напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 22:06
А-ля ссср: на Захадзе кожны можа выйсьці на плошчу і сказаць-Абама дурань! І ў Беларусі таксама кожны можа выйсьці на плошчу і сказаць.... Абама дурань!

Вось такая казуістыка, мадам Пяткевіч.Хадзіць на такія сустрэчы толькі дзеля таго, каб яшчэ і яшчэ ўпэўніцца што няма ў васч ані сораму, ані сумленьня.
Алесь напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 23:12
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=35179 -- Жоўценькая відаць нататка, паводле Пяткевіч.
Михась напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 0:07
формула петкевич: "Государство это он".
Юра напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 4:32
> Дзяржауным СМI плацiць народ(падаткi), а не улада

Не, дзяржаўным СМІ плаціць улада. А народ плацішь уладзе падаткі як адкупныя, каб не прыйшлі за грамадзянінам людзі, і не зрабілі чаго-небудзь з ім ці яго маёмасцю. Пара глядзець на свет без ружовых акуляраў.
Vik напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 5:15
Nu kali yoj CNN ne padabaezza, to vybach'ze vy myane... U ih vychyzza-vychyzza igd. Na toya yany i naviny kab byz' "novymi" a ne praz 2 tydni raskazaz' pra epidemiyu.. Smeshna da slyoz :-((
Здань напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 15:47
Пятка. Не хочаш мой I-net аплацiць? Не. Ну дык рукi прэч ад I-netу!
Filifionka напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 18:11
А мне шкада, што асоба з такім авалам твару служыць кепскай справе несвабоды, прымусу.
Шчасны напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 19:50
Толькі няшчасныя людзі могуць уважаць Пяткевіч за прывабную!

Асьляпіла вас, ці што?!
Кінолаг напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 20:34
...А глаза такие добрые-добрые...
---------------------------------------------------

Хутчэй гэта погляд ваўчыцы.
Блізка не падыходзь, бо за Кіраўніка дзяржавы калі горла адразу не перагразе, дык моцна пакусае.
Кнехт напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 22:09
Ну, і які -такі "авал твару"? Вялікі лоб - значыцца, шмат мозгоў. Але на што яны накіраваныя? На абслугоўванне пахана і ягонай хеўры - падзельніца, то бок.
А ўсё таму, што сумленне адрынутае - як Гітлер заклікаў калісьці...
Зона напiсаў(ла) Люты 18, 2010 у 2:43
Я думаю, што менавіта Пяткевіч стане наступным прэзідэнтам.
klv напiсаў(ла) Люты 18, 2010 у 11:14
Свіныя рыла астаніх выгадна адцяняюць, а сапраўдных разумніц і прыгажунь там няма. Але дастаткова паслухаць яе, каб пераканацца ў звычайнай пасрэднасці. Пераказ самых немудрагелістых думак даецца цёценьке з цяжкасцю.
Крый, Божа! напiсаў(ла) Люты 18, 2010 у 14:37
"Я думаю, што менавіта Пяткевіч стане наступным прэзідэнтам."
Крый, Божа!
Мікола напiсаў(ла) Люты 18, 2010 у 16:23
розуму крыха больш чым у курыцы маёй бабулі, але надта мазгі забіты камуністычнай прапагандовай мякінай .
Мікола напiсаў(ла) Люты 19, 2010 у 7:27
Гэтая былая камсамолка страціла розум і маўчыць што грошы плаціць увесь народ, а не калгасны шызоід, таму ўсё што хоча і цікавіць народ дзяржаўныя СМІ мусяць трансляваці
без затрымак, Памятай што РБ не калгасны склад дзе ўсім дабро раздае Рыгоравіч і ты яшчэ сядзеш за зьдзекі над народам і удзел у грабяжах народу
Косцік напiсаў(ла) Люты 19, 2010 у 8:45
Что ж ты милая, смотришь искоса, низко голову наклоня? Да она трудоголичка, работает по 12 часов в сутки. Принесла себя в жертву для первого встречного.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).