Грамадства

Рэзалюцыі наконт Саюза палякаў Еўрапарламент адклаў да наступнага тыдня

На наступным тыдні Еўрапарламент плануе прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Пра гэта 15 лютага паведаміў журналістам у Варшаве старшыня парламента ЕС Ежы Бузек.

Бузек расцаніў нападкі на неафіцыйны Саюз палякаў на Беларусі »як націск на апазіцыю ў краіне ў цэлым, а не адну арганізацыю». «Будучыня адносінаў паміж Беларуссю і ЕС залежыць у першую чаргу ад стаўлення беларускіх уладаў да апазіцыі і дэмакратычных нацыянальных меншасцей. Гэта наш асноўны барометр», — падкрэсліў ён. Польскі палітык заявіў, што «Еўрапарламент зробіць усе магчымыя захады, каб садзейнічаць спыненню націску на апазіцыю ў Беларусі».

Каментуючы магчымыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі з боку ЕС, Бузек сказаў, што «гэта не будзе зроблена на працягу гадзіны». «У ЕС павінна быць рэакцыя на канкрэтную інфармацыю. Будзем чакаць рэакцыі беларускіх уладаў, якую ўсё яшчэ можна чакаць», — сказаў кіраўнік Еўрапарламента.

Бузек паведаміў, што ў сувязі з гэтай сітуацыяй ён знаходзіцца ў пастаянным кантакце з вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан.

Прэс‑сакратар Эштан Лутц Гюльнер заявіў, што Еўракамісія заклапочана ўзмацненнем націску на польскую меншасць, які гаворыць аб »рэгрэсе ў адносінах ЕС і Беларусі».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве2

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент32

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве2

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць