Падатковыя органы дабраліся да Інтэрнэту.

Паведамленні пра гэта з’явіліся на спецыялізаваных сайтах і форумах.

Ахвярамі «кантрольных закупак» сталі фрылансэры, якія знаходзяць замовы праз інтэрнэт. Алгарытм «лоўлі на жыўца» просты. Падатковы інспектар знаходзіць праграміста або дызайнера з Беларусі праз фрыланс‑біржу і прапануе зрабіць сайт для рэальна працуючай кампаніі. «Заказчык» запаўняе брыф, выконваюцца ўсе астатнія фармальнасці, пасля чаго прапануе сустрэцца для перадаплаты паслугі. Далей усё ідзе па звычайнай праграме — затрыманне, пратакол, суд, штраф.

Як правіла, фрылансэру інкрымінуецца «Незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць». Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй атрыманага прыбытку, а з 23 лютага за такія дзеянні памер штрафу павялічваецца да 100 базавых.

Большасць фрылансэраў дагэтуль на свой страх і рызыку працягваюць падпрацоўваць у інтэрнэце нелегальна.

* * *

Фрылансэр — ад анг. freelancer, спецыяліст, які працуе не на прадпрыемства, а сам на сябе, робячы стаўку на разавыя заробкі за высокаякасныя працы, пераважна ў сферы паслуг. Найбольш фрылансэраў сярод журналістаў, праграмістаў і гэткага кшталту прафесій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?