Палітыка
21 каментар | 21:16, 16 лютага 2010

Сёння падчас Акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы Мінска падчас выканання сваіх журналісцкіх абавязкаў была затрымана фотакарэспандэнтка «НН» Юлія Дарашкевіч.

Юлія Дарашкевіч і Яўген Афнагель у аўтобусе пасля затрымання на акцыі 16 лютага, photo.bymedia.net

Юлія Дарашкевіч — лаўрэат прэміі расійскага 1-га канала «За журналісцкую мужнасць і прафесіяналізм».

Людзі ў масках камунальшчыкаў сачылі за падзеямі ля будынка і аператыўна дакладвалі абстаноўку. Фота Юліі Дарашкевіч у Валожыне, 15 лютага.

Яе затрымаў чалавек у цывільным, які прадставіўся «прапаршчык Ігнацьеў». Іншы чалавек у цывільным, заявіў, нібыта Юлія Дарашкевіч ударыла яго. У яе забралі журналісцкае пасведчанне.

Пасля гэтага журналістку адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе апісалі рэчы і пратрымалі тры гадзіны. Пасля гэтага з яе ўзялі тлумачэнне і адпусцілі.

Падзяліцца навіной:         
21 каментар падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Кот напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 20:45
Думаеце, гэта проста "закручваюць гайкi"? Наперадзе такiя "сабыцiя" што ого-го..
леонид напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 20:57
толку задерживать журналистов, все равно кто-нибудь да снимет.
Неслучайный прохожий напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 20:58
Хутка выпусцяць. Але цікава паглядзець на фота карэспандэткі, якая назьбірала столькі бамжоў сярод прыхільнікаў Януковіча.
мазырчук напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 21:01
Для камунальшчыкаў у гэтых шрэкаў занадта пысы наетыя! Заўважце, за нашыя, падаткаплатнікаў, грошы!
Юля, трымайся! Ты мужная дзяўчына!
Сунь Укун напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 21:02
Юлія трымайся!
Ганна напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 21:20
Калі на чалавека нападае бандыт - чалавек павінен бараніць сябе. Хто ведае , што гэтыя бандзюкі ў цывільным аказваецца міліцыянты? Яны і самі адказвалі, што яны проста прахожыя. "Проста прахожыя", якія проста на Плошчы збіваюць людзей. Я б таксама дала б у морду такому "проста прахожаму", калі б ен да мяне лез і выбіваў апаратуру з рук.А Як жа ж людзям сябе паводзіць у такіх выпадках? Бандыты запаланілі Плошчу. Бандыты запаланілі краіну.
Ідзе сапраўдная вайна міліцыі супраць свайго народа.А на вайне, як на вайне. Юля, мы з табой! Трымайся даражэнькая.Ты малайчына!
янка напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 21:35
па-мойму - гэта мяжа.яны першымі паднялі руку. гэта ўсё.
Кейстут напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 21:46
Казакі-разбойнікі, якія зацягнуліся на некалькі гадоў.. Адны і тыя ж "казакі", і адны і тыя ж "разбойнікі".
А Дарашкевіч свабоду, яна не гуляе, а працуе!
vital_taras напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 21:50
Фота і тэле-карэспандэнты, якія працуюць у франтавых умовах, для мяне -- сьвятыя людзі. Юля Дарашкевіч -- выдатны рэпарцёр, таму яе і схапілі. У краіне ўсчалася татальная вайна з праўдай (чаму я і ўзгадаў фронт).
Захапляюся мужнасцю Юлі, адзіная зброя якой -- фотаапарат. Не хапае словаў апісаць нізасьць тых людзей у пагонах, якія ваююць з жанчынамі, ды яшчэ такімі трусьлівымі мэтадамі. Чамусьці ўспомніў узбэцкую журналістку, якую нядаўна судзілі, а потым адрау амніставалі за выдатныя высокамастацкія фотаздымкі сваіх суайчыньнікаў. Па-мойму, у нас свой Узбэкістан.
Кот напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 21:54
Глядзi ты,я кiя кабанчыкi гэтыя два лукашэнкаускiя камунальнiчкi. Хутка лафа скончыцца робяты, паедзеце ў Чачню выконваць свой канстытуцыйны абавязак, а не ж-ы свае разьядаць ды тусавацца без дзела. Там вам на вашую ж-у знойдуць добру справу.
Алесь напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 21:56
Мужныя дзяўчынкі, Юля, і усе тыя, хто сёньня супраць стаяў гэтым халуям наетым.
Схіляю перад Вамі галаву!
Кот напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 22:01
Шо Косця..толькi адтуль прыбыў? Запыхаўся?
Равяка напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 22:08
Юлька.... мы з табою!!!!!
illa напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 22:43
Усё зразумела, як Божы дзень. Рэжым уладу не аддасць. Выбары ў мясцовыя Саветы - рэпетыцыя перад прэзідэнцкімі. Зараз зробяць так, каб усіх "дзёрзкіх" пасадзіць на задніцу, каб да пачатку прэзідэнцкай гонкі засталіся "ты да я, да мы з табой".
darashkevich to all: напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 23:04
Дзякуй усім за падтрымку!
Сунь Укун напiсаў(ла) Люты 16, 2010 у 23:08
Казакі-разбойнікі, якія зацягнуліся на некалькі гадоў.. Адны і тыя ж "казакі", і адны і тыя ж "разбойнікі".
А Дарашкевіч свабоду, яна не гуляе, а працуе!
-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Насколько я понимаю, господин Кейстут, Юлия сфотографировала "казаков". Или им это показалось. :) Это на самом деле мужественный поступок. Не первый в ее профессиональной биографии. Поэтому, несмотря на то, что я являюсь непримиримым противником оппов, равно как и "4-казаков", повторю то, что писал раньше. Юлия, держись!
Мікіта напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 0:17
Я люблю фоты Юліі. Яны выдатныя
юю напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 1:22
Юлька, паказвай ужо фоткі "ізнутры"
ZZ напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 2:48
Юлька, паказвай ужо фоткі "ізнутры"+++
Нэрвы ня вытрымалі ў дзяўчынкі. Пачала кідацца на сваіх. Якія там фоткі?.Нават матэрыял з плошчы здала.
Торрес напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 11:09
Крутые оппи. То при виде ментов начинают публично обкладывать их матюками, то начинают прилюдно избивать бедных мусорочков! А вы не сочувствуете. А если бы она его убила или покалечила бы? Все берут пример со старшего брата, там троих ментов как-то разоружил 12-летний пацан, пришлось измолотить его, пока отобрали автоматы. А может и Юлька наган у него забрала? Или даже ксиву? Теракт! Вот так и будет, верьте слову.
Мяцеліч напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 14:59
Мяцеліч


Юлію Дарашэвіч затрымалі ў Менску. А Гэтыя "хар'еры", як падпісана пад здымкам, - у Валожыне...

Чаму ж міліцыянтам далі шуфлі? Ні ў кога не ўзьнікла думка, каб дапамаглі парашчышчаць сумёты? Назіраюць жа двое ў строях за плотам! А гэтыя, відаць, нешта неданазіралі, таму й карка! :))

Юлія - трымайцеся !!
І абавязкова зрабіце потым матэрыял.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).