Грамадства
6 каментароў Сяргей Мікулевіч | 02:45, 17 лютага 2010

Яшчэ нядаўна міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў называў невядомых у цывільным, якія закрываюць лапамі аб’ектывы падчас вулічных акцый, «неўстаноўленымі асобамі».

І вось падчас акцыі салідарнасці 16 лютага адзін з такіх «неўстаноўленых» назваўся прапаршчыкам Ігнацьевым і адабраў фотаапарат у журналісткі «НН» Юліі Дарашкевіч. А другі звінаваціў яе ў тым, што яна яго ўдарыла. І таксама назваўся міліцыянерам Віктарам Віктаравічам Восіпавым. Пасля цэлы аўтобус затрыманых асобамі ў цывільным адвезлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы.

Брыдка лавіць міністра на дзіцячай хлусні. Але здзіўляцца няма чаму: чыноўнік маніць у вочы грамадству, бо не падсправздачны яму. А за свае дзеянні адказвае толькі перад вышэйшым начальнікам.

Як і прапаршчык Ігнацьеў з калегам вольныя ў сваіх дзеяннях, бо хлусіць іх міністр. І яшчэ сваёй хлуснёй прыкрывае іх.

І чыноўнікі цвёрда перакананыя, што дзяржаўнае — гэта іхнае, і таму, калі ты працуеш у дзяржаўным СМІ, то гэта ўжо твой выбар адданасці гэтаму чыноўніку… І яшчэ многа ў іх дзіўных уяўленняў.

Парадаксальна, у гэтым работнікі дзяржапарату наследуюць звычаі самай антыдзяржаўнай часткі грамадства — злодзеяў, блатных. Для іх любы з па-за іх кола — не чалавек. Ашукаць яго — не грэх. І найменшае, што дазволена.

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Абцасман напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 2:56
Таму яны заслугоўваюць толькі таго тону размовы, якім самі размаўляюць.
Мікола З БССР напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 5:51
Трэба лавіці самалёт рыгоравіча над Польшчай і валачы у трыбунал у Гаагу за несудовыя забойствы шэрагу яго паплечнікаў, а так ён будзе далей скакаці перад усёй Эўропай на крэдыты МВФ.
Торрес напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 11:17
Министры никогда не врут и не лжесвительствуют. Они всегда убеждены в правоте всего сказанного. А разве неправда, что оппи всегда ни с того ни с сего излаювают бедных ментов. Вон ваша какая-то журналистка, забыл имя, отмудохала следователя, вдова Завадского даже омоновца ломанула. Агрессивные бабы! Бедный прапор благородно гулял и вруг подбегает девчонка сопливая и достойного человека хрясть! по мордам физиономии. Кому ж это пондравится! Министр должен защищать своих подчиненных от терактов разъяренных баб. А то и ему не дадут проходу, а будут по физии, по физии всякие там , извините за выражение, гражданки с правами.
Iльля напiсаў(ла) Люты 17, 2010 у 22:36
Прыкольнае меркаваньне! Шыза папсовая
Кнехт напiсаў(ла) Люты 18, 2010 у 0:58
Чым вялікшыя пагоны і зоркі на іх, тым вялікшая хлусня - сачыце за парадамі...
Libertarian напiсаў(ла) Люты 18, 2010 у 10:57
Мусара і блатныя -- два бакі адноц манэты
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).