Партал расійскага Інстытута краін СНД «Материк»: «Беларускія ўлады і агалцелая прэса змовіліся супраць старшыні «Русского дома».

Гісторыя віцебскага чыноўніка і старшыні суполкі «Русскій дом» Андрэя Герашчанкі атрымала працяг. З’явілася інфармацыя, што аўтар інтэрв’ю парталу «Материк» можа быць звольнены з пасады кіраўніка аддзела па справах моладзі ў выканкаме. У Віцебскім гарвыканкаме НН сказалі, што «такі чалавек у нас працуе і пра што ягонае звальненне нічога не ведаем». Сам Герашчанка нам расказаў, што яго «выклікала да сябе кіраўніцтва і параіла напісаць заяву аб звальненні. Але я гэтага рабіць не стаў, бо не лічу, што я парушыў беларускае заканадаўства ні ў якім выпадку».
Андрэй Герашчанка кажа, што калі ён нешта парушыў, то на яго трэба падаваць у суд. «Калі ж гэтага няма, то няма і пра што размаўляць. Погляды могуць быць рознымі. Пра заходнерускую канцэпцыю не адзін я разважаў. Нават прэзідэнт наш казаў, што мы рускія «со знаком качества». Дарэчы, гутарку з нашым карэспандэнтам Герашчанка вёў на добрай беларускай мове. Ён заявіў, што ніколі не лічыў беларускую дзяржаву і мову неіснуючымі: «Таму я і размаўляю з вамі на гэтай мове. Я толькі казаў, што нашыя тры народы маюць адзіны рускі корань і таму яны вельмі блізкія адзін да аднаго. Але я нідзе і ніколі не сцвярджаў, што мы павінны ўвайсці ў склад Расіі».
Ён паскардзіўся на «напружанне, якое зараз узнікае, калі мяне спрабуюць тут з усіх старон, ну, каб я ледзьве не з’ехаў са сваёй краіны».

Па словах Герашчанкі, гутарка з кіраўніцтвам пра звальненне адбылася ў панядзелак 15 лютага (артыкул у НН быў апублікаваны 10 лютага, на інтэрнэт-старонцы газеты — 12 лютага).

Што будзе далей, чыноўнік не ведае.

Артыкул «Так сумяшчаем» (у інтэрнэт-версіі «Беларусь мне бачыцца яшчэ адной расійскай дзяржавай»), надрукаваны ў НН у №6, апавядаў пра інтэрв’ю начальніка аддзела па справах моладзі ў Віцебску, а таксама старшыні грамадскага аб’яднання «Русский дом» Андрэя Герашчанкі парталу расійскага Інстытута краін СНД. У той гутарцы чыноўнік заявіў сярод іншага, што Беларусь яму бачыцца як яшчэ адна расійская дзяржава, а беларуская мова штучна створана.

Сам «Материк» развіў цэлую тэорыю змовы вакол публікацыі ў НН. У артыкуле «Охота на ведьм» в Витебске или литвинское мракобесие» за артыкулам паставілі магутных лабістаў (маецца на ўвазе кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў) і высокіх чыноўнікаў — вядома ж, таямнічага Уладзіміра Макея.

«Чтобы найти ответ необходимо присмотреться к такой существующей структуре как Общественно-консультативный совет (ОКС) при Администрации президента РБ, который возглавляет глава этого ведомства Владимир Макей, считающийся в литвинских кругах идейно близким человеком. В этом свете вполне резонной представляется мысль о том, что упомянутая статья в «Нашай Нiве» носила заказной характер и была элементом спланированной русофобской акции. Дело в том, что в ОКС помимо целого ряда прозападных деятелей входит и такой откровенный литвинский мракобес и ненавистник всего русского как председатель т.н. «Таварыства беларускай мовы» Олег Трусов (его русское имя и русифицированная фамилия (по-белорусски «трус» — кролик) не должны вводить в заблуждение).

Аўтары гэтага «аналізу» выводзяць ланцужок да лагічнага завяршэння: «Вопиющий случай с Андреем Геращенко во всей неприглядностью выявил полное перерождение нынешней белорусской верхушки в сторону русофобии и идейного коллаборационизма. И поэтому слова белорусского президента о его идейной близости с Виктором Ющенко уже не кажутся какой-то оговоркой».

Адсочваць лёс Герашчанкі паабяцаў і беларускі прарасейскі сайт «Империя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?