Сам актывіст Саюза палякаў застаецца пад арыштам, а навіну аб нараджэнні сына першым паведаміў ананім са спецслужбаў.

Шчаслівая падзея адбылася тыдзень таму, у пятніцу. Сёння жонку А.Пачобута Аксану разам з сынам выпісалі з радзільні. Бацька Андрэя Пачобута і дзед навародка, Станіслаў, прасіў, каб Андрэя выпусцілі з ізалятара хоць на гадзіну і дазволілі сустрэць жонку. Адказалі: не.

Цікава, што навіну аб нараджэнні сына А.Пачобуту першым прынёс супрацоўнік спецслужбаў. Невядомы проста пазваніў у Саюз палякаў і папрасіў перадаць Андрэю, што у яго нарадзіўся сын, а таксама выказаў надзею, што зараз бацька будзе «лепш думаць, перш чым нешта рабіць». Спачатку тэлефанаванне ўспрынялі як дрэнны жарт, але праз 15 хвілін патэлефанавала ўжо і жонка Андрэя — з радаснай навіной.

Хлопчыка назвалі Яраславам. Ён нарадзіўся вагою 3750 г, ростам — 54 см.

Яго бацька выйдзе на свабоду заўтра ранкам. У панядзелак А.Пачобут быў затрыманы па дарозе на суд у Валожын. Яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?