Гісторыя
20 каментароў pomniki.budzma.org | 18:55, 19 лютага 2010

Па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Нававаградскага райвыканкама распачынаецца агульнанацыянальная кампанія па рэстаўрацыі (кансервацыі) аднаго з найважнейшых помнікаў Беларусі, калыскі Вялікага Княства Літоўскага — Наваградскага замка.

У межах акцыі прадугледжаны збор сродкаў на рэстаўрацыйныя працы шляхам пералічэння іх з рэспубліканскага, абласнога, раённага бюджэтаў, правядзення шэрагу тыражоў латарэі «Скарбніца», а для прыватных ці карпаратыўных ахвяраванняў адкрыты пазабюджэтны мэтавы рахунак аддзела культуры Наваградскага райвыканкама.

Дык падтрымаем жа супольную акцыю «Рэстаўрацыя Наваградскага замка». Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заклікае прыняць удзел у рэспубліканскай латэрэі «Скарбніца» і пералічваць грошы на святую справу захавання і рэстаўрацыі нашай спадчыны. Будзьма разам! Будзьма беларусамі!

Розыгрыш прызавога фонду латарэі «Скарбніца»: 22 красавіка 2010 г.

Для збору ахвяраванняў:Разліковы рахунак аддзела культуры Наваградскага райвыканкама №3632000001310 у АСБ «Беларусбанк» код 698 г. Наваградак, УНП 500031377 з адзнакай «На рэстаўрацыю Наваградскага замка».

Падзяліцца навіной:         
20 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Asknaj напiсаў(ла) Люты 19, 2010 у 19:29
Браво мiнкульт! Нарэшце!
"Скарбница" i нiяк iнакш! "Лотерея" i нiяк iнакш!
ПИ27 напiсаў(ла) Люты 19, 2010 у 21:03
Ганьба, маглі б ужо і па-беларуску аформіць латарэю! Цікава, колькі адсоткаў пойдзе на рэстаўрацыю?
henik напiсаў(ла) Люты 19, 2010 у 21:44
Гледзячы на такую рэкламу, рука дакладна не пацягнецца нешта ахвяраваць.
Мазынскі Валеры напiсаў(ла) Люты 19, 2010 у 21:51
Калі ўжо ў такой справе даўмеліся напісць " Скарбница " па руску і без двухкосься, то ніяк не паверу ў шчырасьць намеру і ня дам ані рубля!!!
Несцермэн напiсаў(ла) Люты 19, 2010 у 23:02
Першая думка - падтрымаю. Убачыў латарэйку - абайдуцца без мяне.
Нацдэм напiсаў(ла) Люты 20, 2010 у 0:24
Звычайны лахатрон.
Дзяніска напiсаў(ла) Люты 20, 2010 у 13:39
вось табе і беларускамоўны міністр культуры... дзе ж яго шырока абвешчаная падтрымка матчынай мовы, калі нават прапанаваная ім латарэя надрукавана па-расейску? Раней я меў намер таксама паўдзельнічаць у гэтай латарэі, але пасля такога яе выканання мае грошыкі застануцца пры мне...
руды напiсаў(ла) Люты 20, 2010 у 20:59
тоже огорчился
HP напiсаў(ла) Люты 20, 2010 у 21:18
А што маецца рабiць? Рэстаўрацыю цi ўсё ж кансервацыю? А чаму пра гэта невядома грамадскасцi?
ііііііі напiсаў(ла) Люты 20, 2010 у 23:14
Латушка! "Скарбніцу" давай! Жыцьцё ў Польшчы нічому цябе не навучыла?
магадан напiсаў(ла) Люты 21, 2010 у 1:24
дурні, латарэя ж не для вас, а для лахоў!
хай лохі даюць грошы на латэрыю!
няўжо іначай не можна дапамагчы культуры, як толькі тысячку на латэрэйку выдаць.
так што нічога, хай на мове лахоў лепш будзе напісана
Нацдэм напiсаў(ла) Люты 21, 2010 у 10:50
магадан напiсаў(ла)

Люты 21, 2010 у 0:24
магадан
дурні, латарэя ж не для вас, а для лахоў!
хай лохі даюць грошы на латэрыю!
няўжо іначай не можна дапамагчы культуры, як толькі тысячку на латэрэйку выдаць.
так што нічога, хай на мове лахоў лепш будзе напісана
Што я і хацеў казаць
ABC напiсаў(ла) Люты 21, 2010 у 15:40
Падкажыце, ці хто ведае - а план па рэстаўрацыі ёсць? Як менавіта будзе выглядаць замак пасля рэстаўрацыі?
Віталь з Менску напiсаў(ла) Люты 21, 2010 у 16:21
Давайце грошы, а там ужо дзяржава разбярэцца, ці то руйнаваць, ці то муляжы замест аўтэнтыкі ставіць, ці то сапраўды зрабіць кансервацыю. Галоўнае каб грошы ў чыноўніка "кіпелі".
Belksu напiсаў(ла) Люты 21, 2010 у 22:48
Як заўжды: калі і назбіраюць грошай, то на розных этапах раскрадуць.
Як гісторык, на 100% упэўненая: латарэя - не выйсце для ратавання нашай гісторыка-культурнай спадчыны.
eisernWolf напiсаў(ла) Люты 22, 2010 у 0:48
Доўгі час прачытваў "Наваградскі" як "Нясвіжскі" і думаў, што гэта за ольд-вайн-ін-нью-боттлс. Мала нам той вежы пачварнай?? Што да Наваградскага "замку" - дык там апрача вось гэтых двох клыкоў - нічога й няма. Гэта будоўля нанова, а не рэстаўраца. Дзе ґарантыі, што шклопакетаў усталёўваць ня будуць? Лепей два аўтэнтычных зубы, чымся чарговы караван-сарай.
Mike Vaz напiсаў(ла) Люты 22, 2010 у 16:08
Можна шмат чаго прыдумаць,каб апраудаць уласную сквапнасць.
Узрэцкі напiсаў(ла) Сакавiк 4, 2010 у 22:37
Навошта купляць латарэю - калі можно ахвяраваць праз банк.
Гл. рэквізіты ў гэтым артыкуле
Дм напiсаў(ла) Сакавiк 18, 2010 у 13:03
Iдэя вельмi добрая, не шкада грошай, але калi у беларускiх словах робяць памылкi, то гэта сведчыць аб не вельмi высокай адукаванасцi
тых, хто адказвае за выпуск такiх латарэй.

Але далёка ня трэба хадзiць.
Калi я бачу надпiс на будынку "Пасольства Рэспублики Беларусь" (у Лiтве), дык трохi сорамна за такое пасольства i рэспублiку увогуле.
dziadzka z-pad Wilni напiсаў(ла) Сакавiк 18, 2010 у 13:36
Chaj jaje tyja autary takoj latareji i finansujuc'
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).